Видалити публікацію?
Łahodnaja
13.08.23, 10:41
Цікаве, Думки вголос, Особисте
Мяне цешыць той факт, што я адыйшла ад палітычна дэпрысіўнай паэзіі. Насамрэч, мяне падзадзяўбло ўвесь час укладаць нейкі грамадзкі пасыл у свае радкі. Мне падабаецца глядзець на маю прагрэсію ад агульнага да асабістага. Пераход ад накіраваньня на грамадзкасьць і на палітычныя матывы да накіраваньня ў душу, да кожнага чалавека асобна, пераход у паказваньне чагосьці прыватнага, што, на маю думку, ёсьць або будзе знаёмым кожнаму. Ну а яшчэ за інтымную лірыку мяне прынамсі не пасадзяць. Бтв, за кожны мой верш у якім можна злавіць нават зьнічку палітыкі, мяне могуць забраць😃❤️
4
81