Блог
Всі
Новини, Особисте
Жыцьцё такая цікавая рэч.
У майго мужа сёньня народзіны. І я ім радуюся больш, чым свайму "сьвяту". Свае я наогул не сьвяткую.
І так дзіўна асэнсоўваць, што народзіны ў мужа... Гэты год дакладна прынёс у маё асабістае жыцьцё яшчэ больш новага.
Прапаную адсьвяткаваць гэта двума новымі вершамі, якія я зар выкладу
1
214
Вірші
Всі
Пахне чабор
Пацалуй мяне, абдымі
Як чабор зачаруй сваім пахам
І ўначы ў падарожжа вазьмі
Па сваіх лёгкіх казачных марах.
Занатуй у блакноце нататкай,
Які колер вачэй у мяне.
Я салодкай, паветранай ватай
Буду вабіць цябе ўва сьне.
Занатуй у блакноце пах скуры,
пах парфумы духмянай маёй.
Я як люціка кветка ля скроні,
Зачаплюся за вушкам сьцяблём.
Я рассыплюся ў лісьце гарбаты,
Як пялёсткі рамонкаў у дні,
Калі вецер дзьме больш, чым звычайна,
Калі дождж б'е мацней, чым заўжды.
Я скручуся ў лісты іван-чая,
Каб дасі табе лекі ў пары,
Калі ў холадзе мала што бачна,
Калі ў роспачы сьціхнуць гаі.
Запісаў ты вачэй маіх колер?
Вось такою лавандаю стану.
І ў палях, што ты сьніш уначы,
Зорку зь неба табе я дастану.
Забяру жа блакнот твой цяпер,
І нататкі твае пушчу ў воду.
Хай нясе іх рака на Мядзель,
Я тут побач, трымай. Быццам руну.
Не пускай нібы лёс свой, трымай
Пацалуй, абдымі, і запомні
Як шапочуцца кветкі ў май,
Няхай лягуць на нас поўні промні.
1
0
88
Прабач, даруй, бывай
Прабач, даруй, бывай.
Ці ня будзе ўсё гэта банальна?
Ужо не гарачы твой чай.
І даўно стыне мая гарбата.
Больш няма ў доме паху пячы,
Паху сьвежага хлеба й гасьцінцаў.
Мы пустыя карціны ўнутры,
Звонку яркія, быццам сталіца.
Апусьцелыя душы бы хаты,
У якіх не жыве ні любоў,
Ні нянавісьць, ні чорт; як бы дарам,
Сьцены голыя, цэгла ды столь.
І агень у вачах згаслы, тусклы
Нават "вечны агонь" пабялеў.
Не дрыжаць ад эмоцыяў вусны.
Думкі месьцяць чарговы прабел.
І ня будзе бы ў тых меладрамах,
Ані сьлёз, ані крыкаў "даруй!"
Мы разыйдземся проста па хатах.
Без істэрык, бязь сьведкаў, бяз бур.
Разьвітаньняў ня будзе, і жалю,
Проста моўчкі з рэчамі за дзьвер.
Выліваю твой чай, і гарбату.
Так бывае ў жыцьці, ты павер.
1
0
106
Мроя
Засынай на маім плячы
Утыкніся мне ў шыю носам.
Мы з табой у сусьвеце адны.
Я з табой,
ты са мной.
І наш розум.
А што сьніцца табе, маё шчасьце?
Ці бываю я ў марах тваіх?
Ці мінулі кашмарныя пасткі,
Ці застаўся ты жывы ў іх?
Не прадбачныя мне твае мроі.
Спадзяюся, хоць дзесьці ёсьць мы:
Дзьве шчасьлівыя птушкі, што ў гаі
Засьпявалі баладу ўдваіх.
Падарожжа па марах бясконцае
Забірае з сабою тугу.
Як марозіва талае, з росквітам
Адкрывае пачуцьцяў дугу.
І мне хочацца таці ў абдымках
Ад цяпла, як пад сонцам таў лёд.
Твой эфэкт на душэўныя раны —
Бы ў фізычныя раны ліць ёд.
5
2
153