Гэтыя тэксты маюць шмат спрэчнага, радыкальнага й правакацыйнага, але мэты іх выключна аналітычныя й прагматычныя – памагчы знайсьці магчымасьць як разамкнуць кругаверць непасьпяховых рашэньняў й іх наступстваў, і праз гэта выйсьці Краю на новую звышвялікую хвалю разьвіцьця(1).
Дзеля гэтай мэты аўтар будзе выкарыстоўваць у тым ліку прыём канструяваньня ідэальных мадэляў і спрабаваць праз разважаньні разам з вамі правесьці іх аналітычнае выпрабаваньне, каб паглядзець, наколькі яны трывалыя й могуць быць карыснымі.
Пры гэтым ва ўсіх інтэлектуальных эксьперыментах заўжды будуць выконвацца прынцыпы акадэмічнай даказальнасьці, сыстэмнага аналізу й метадалягічнай цэласнасьці. Гэта выключае шмат магчымасьцяў зрабіць матэрыял больш прывабным для шырокага кола чытача, але адначасова дазваляе правесьці шэраг аналітычных мадэляваньняў з даволі вольнымі межамі дапушчальнасьці ў адносінах да базавых гіпотэз адпаведна прынцыпу эпістэміялягічнага анархізму.
Стыль выкладаньня цяжкі й супярэчлівы, як тыя думкі, што прымусілі пісаць гэтую кнігу, але ня болей чым Лёс Роднага Краю й тыя выклікі, які нам трэба здолець. Спадзяюся, той нешматлікі чытач, што ўдзяліць увагу матэрыялу, знойдзе карыснымі пэўныя моманты і яны ўзрушаць яго думкі й пачуцьці. Пачуцьці й мары – вельмі важная мэта гэтага пачынаньня.
Палітыка, стратэгія, прагноз — гэта тое ж мастацтва, мастацтва магчымасьцяў(2), іх нельга рабіць з нейтральнымі пачуцьцямі й нельга рабіць без мары. Інакш гэта будзе толькі экстрапаляцыя статыстыкі