Вірші
Жыццё
Я жыву і жыць люблю
І жыццё я так шаную,
Бо яно ў мяне адно
І жыць двойчы не змагу я .
Як жыццё пражыць шчасліва
і пакінуць у ім след.
З цягам часу і з мяне,
Можа,атрымаецца паэт .
Будзе хутка і мой світанак,
Прыйдзе мой шчаслівы ранак .
Можа,пабудую я хаціну ,
Гэта зойме ў мяне не малую гадзіну.
Ты запомні ,сябар мой,
У цябе-адно жыццё
1
0
136
Каханне
Мне сніцца сон...
Там, за морам,
Там,за валам,
Ты ,каханая, паўстала...
Прыйшла ка мне праз марозны час.
Трымцела твае цела,
Крывінкай кожнаю жыло,
Нібы ў сабе ўвабраць хацела
Усё сваё святло.
Яно звінела, і спявала,
І цалавалася з вадой.
Свет свой прыціхлы хвалявала
Сваёй душою маладой
1
0
138
Коласавыя мясціны
Я слухаю, як цячэ магутны Нёман,
Як журчыць яго празрыстая вада.
Я слухаю, як ціха шэпча вецер,
Чую, як шчабечуць птушкі,
Зялёныя палеткі, шырокія палі,
А ты на гэта паглядзі!
Сваё натхненне шукаў я там,
Цуд да мяне прыйшоў.
Хадзіў па шырокіх лясах,
Праз час я яго знайшоў
Месца выдатнае на Коласа зямлі,
Прыходзь сюды і сам паглядзі:
Сустрэнуць цябе з соллю і хлебам,
Толькі сюды зірні
1
0
136