Вірші
            
            
            В.
        
        Колькі колераў у гэтай восені? 
І чаму яны так даспадобы? 
Гэта ты побач, 
Робіш мяне лепш. 
Твае валасы заплесці ў косы, 
Пакласці туды не кветачку, а лісток. 
Зараз вось верасень у дзверы просіцца. 
Нам хапіла ўжо ўсялякіх перашкод. 
Дык колькі ж колераў у гэтай восені? 
Яна лепшая, ты мне даруй. 
Зараз вось, верасень у дзверы просіцца, 
Адчыні, бо там ужо і чэрвень, дык не шкадуй
        10
            0
            522
        