Кругаварот жыцця
Цяжэй за ўсё — нясці свой крыж
Да самага канца.
Здраджаем мы заўсёды; крычым:
"Распні Хрыста!"
А потым на каленях скрозь слёзы і наўзрыд
Мы просім прабачэння за ўсе свае грахі.
І Бог наш міласэрны даруе нам усё,
Бо любіць нас бязмерна, як Сына Сваяго.
А мы пасля адразу ідзём грашыць далей;
І выбіраем горда: "Распні Хрыста хутчэй!"
2020-03-27 14:03:03
13
4