Маладосць
Пачак запалак - юнацтва ў кішэні,
Тры цыгарэты на шасцярых.
Знаёмыя людзі ў знаёмым двары:
Сусед, алкаголік, электрык.
Білет на цягнік - і зноў карагоды,
Плацкартны вагон і старыя сябры,
З якімі хоць у Менск, ці ў Афрыку, у Рым,
Хоць у Пекла.
Пратэст супраць усіх стане сэнсам жыцця,
А жыццё застанецца пратэстам.
Я дастану з кішэні ізноў пачак "Фэста",
Працягну паміраць.
Мы трымаем кавалак радзімы у руцэ,
Кожны па кроплі - гонар і годнасць.
За хату, за вуліцу, горад ды вобласць -
Пачынаем спяваць.
2018-03-25 18:19:14
4
0