Анастасия Полесская
@AnasteishaCann
Здравствуйте. Я только учусь.
Вірші
Ці не забудзеш
Калi ўсе скончацца размовы, Калi не будзе болей "мы", Цi не забудзеш свае словы, Цi будеш праўдай маёй ты? Калi ўлетку сонца знiкне, Калi зімой сажме мароз, Цi верыш мне, сваёй дзяўчыне, Або ўспрымаеш не ўсур'ёз? Калi забудзеш усе размовы, I быццам іх зусiм няма, Цi не загiнуць Мае словы, Цi буду праўдай тваёй Я? Калi ўвесну сонца грэе, Калi ўвосень не мароз, А можа пачуццё не знiкне, І можа ўсё гэта ўсур'ёз?...
8
4
813
Патрыятычны верш
О Беларуская Радзiма! О звонкiх птушак у небе крык! Чаго няма тут, у краiне, Што ёсць у малюнках дзiўных кнiг? У малюнках, дзе бялеюць горы, Бачны Парыж цi акiян, У малюнках, дзе раўнiн прасторы, Ёсць краявiды iншых стран. Цi трэба нам у Беларусi Парыж ды горы, акiяны, Калi Радзiмай ганаруся За тое, што не бачаць страны? Не бачыць Францыя ў лесе Нi васiлькоў, нi зубраня. Не бачыць у святым Палессi Блакiтну кветачку iльна. Чаго няма тут, у краiне, Што ёсць у малюнках дзiўных кнiг, Калi заве цябе Радзiма, Заве i птушак у небе крык!
16
7
1141