Патрыятычны верш
О Беларуская Радзiма!
О звонкiх птушак у небе крык!
Чаго няма тут, у краiне,
Што ёсць у малюнках дзiўных кнiг?
У малюнках, дзе бялеюць горы,
Бачны Парыж цi акiян,
У малюнках, дзе раўнiн прасторы,
Ёсць краявiды iншых стран.
Цi трэба нам у Беларусi
Парыж ды горы, акiяны,
Калi Радзiмай ганаруся
За тое, што не бачаць страны?
Не бачыць Францыя ў лесе
Нi васiлькоў, нi зубраня.
Не бачыць у святым Палессi
Блакiтну кветачку iльна.
Чаго няма тут, у краiне,
Што ёсць у малюнках дзiўных кнiг,
Калi заве цябе Радзiма,
Заве i птушак у небе крык!
2018-01-17 06:39:37
16
7