Дзянiс Батура
@BaturaDzianis
Вірші
З Кувейта ў Ірак
Усходняя пустыня, гіганцкая магіла Раскінулася па ўсёй дарозе Для чалавека і аўтамабіля. На спякоце, а не на марозе Тлеюць трупы і метал іржавее. Садзіцца сонца, i цямнее Той злапомны шлях, апошнi шлях з маленькага Кувейта ў Ірак. Мноства чалавечых лёсаў, Пікапаў, танкаў, бусаў Навекi засталіся на той дарозе, На тым замагільным парозе. I не смешна, а проста жах, Бо не расце ні рамонак, ні мак, На Богам забытай шашы з маленькага Кувейта ў Ірак. Асмеліліся крылы чорныя над усходняй пустыняй летаць І пусткі яе прасторныя Сваімі бомбамі таптаць. Яны не глядзелі на сцягі белыя, На тое, што не толькі ваенныя Iдуць па той дарозе праклятай, Бясконцай і няшчаснай з маленькага Кувейта ў Ірак.
9
1
340