Влад Журавлёв
@HaZiN
Люблю писать стихотворения)
Блог Всі
О себе
Особисте, Цікаве
47
Вірші Всі
Цвялі верасы
Цвялі верасы, мы аднойчы з табою Бачылі кроплі расы. Толькі калі я спаткаўся з табою, Цвялі верасы. Цвялі верасы, Узыходзілі зоры, Цямнелі далёка лясы. А там, на пралеску, у далёкім прасторы, Цвялі верасы. Цвялі верасы, Я бяжаў за табою, Вучыў я кахання азы, Але лёс такі, не магу быць з табою, Перасталі цвясці верасы, Не цвятуць верасы, Я адзіны з сабою Сам сябе гавару ў цішыні, Памятаю, калі я спаткаўся з табою, Цвялі верасы…
3
0
251
Поле сноў
Ад радасці, ад смутку, недарэчных успамінаў, Калі я ўспаминаю гэты сон у дрыжыкі кідае, Што не была сапраўднай кожная хвіліна, І засталось маіх мільён пытанняў. Бяжалі мы з табой па чысту полю; Бясконцай нам здаецца наша воля; Я за табой бягу; прамая паміж намі лінія. Наліты колерам валошкі сінім; Цябе я даганю, прыляжам на траве, Спытаю:«Гэта сон, ці наяве?» Але ўсё роўна будзе для цябе, бяздумна Мне просты падарунак зробіш - пацалунак. Шчаслівы быў я, цалаваў у адказ, Што жа ў жыцці гэтым разлучыць нас? Цямнее лес, цямнее каласок у полі; І асвяціў мяне твой позірк лёгкі. Лятаюць матылькі, І конік скочыць па маёй далоні, Перад вачыма толькі ты; Прачнуся, будзе мае гора, Большым за жахлівыя агоніі.
1
0
224