Думкі
Рамонак ў полі я збяру
І зноў на іх гадать пачну.
А думкі толькі пра яе
І днём, і ноччу ў галаве.
Кладуся спаць і ўспамінаю,
Як моцна я яе кахаю.
І зноў мільгае прад вачыма
Мая каханая дзяўчына.
Хачу абняць яе хутчэй;
Мне не забыць колер вачэй.
Хачу яе зноў цалаваць,
А не так проста ўспамінаць.
2021-04-14 19:27:38
1
0