Братка
Вогнішча дым заблытаўся ў валасах.
Маўчым, але зараз гэта і трэба.
Я чую, як б’ецца ўжо сэрца... Ў каласах
Гуляюцца промні вячэрняга неба.
Бліжэй за цябе толькі водар жытнёвы ў ветры:
Яднаючы нас дрэў магутных спакоем
Знішчае ён думкі і дзьме на длінным паўметры
Між целаў, адданых той волі без зброі.
Хай ведаюць жа, як побач мы моўчкі гаворым,
Ці громка смяемся, ці прагнем любові...
Хвілінку яшчэ, пачакай, там дзень будзе новы...
Палае заход
Пад ластавак усклікі
На родненькай мове.
2020-06-28 11:05:10
10
6