Хвалі
У ціхім паветры гучаць
Далёкія водгукі мар,
Працягваюць ледзьве дышаць,
Знікаюць сярод сівых хмар.
Нажаль, але хмары плывуць,
Як мора без бачных краёў.
І птушкі лятаюць, пяюць
Штодзённую песню без слоў.
Чуваць той адзіны спакой,
На сонца праменнях дрыжаць,
Трымаць на сябе цэлы бой —
Між сэрцам і розумам стаць.
На захадзе сонца пайду
І зноў пачну думаць пра вас.
Я ведаю вас, як душу,
Аддам і яе ў свой час...
2019-11-22 09:49:11
8
5