Ольга)))
@levolga
Я жизнь свою живу, как знаю...
Вірші
Трэцi дзень...
Трэцi дзень у горадзе гул стаiць, Так гудуць толькi нервы i жылы, Ды i злосць не схаваць, не у́таiць, Галасы палажыушы у́ магiлы. Трэцi дзень у горадзе люд стаiць, У чырвоным i белым адзеннi... А за кратамi хочацца дыхаць i пiць, I сваё захаваць сумленне. Трэцi дзень у горадзе боль стаiць, Ён у сэрцах, а кветкi у́ руках, Калыханкай-малiтваю бога прасiць, Каб спынiу́ гэты жудасны жах. Трэцi дзень у горадзе гул стаiць, Больш няма цiшынi i спакою, Дзяу́чаты, як кветкi, iм хочацца жыць, Ды кахаць. Як i нам з табою...
9
5
321
З болем у сэрцы.
Маё сэрца заходзiцца болем, Яно б'ецца у́ гарачыя сцены, Аб тых плача, хто трапiу́ у няволю, Хто у́ адчаi крычау́: "Перамены!" Маё сэрца заходзiцца болем, Аб жыццi, што для нас засталося, Не загояцца раны нiколi, Усiх тых, чые мацi галосяць... Маё сэрца заходзiцца болем, Гэты жнiвень прыняу́ наш голас, Ды нязменна у́сё у наваколлi, Пад сярпом ляжа зноу́ кожны колас... Маё сэрца заходзiцца болем, Цяжка вольнай душы пад прымусам, Нам патрэбны прастор i раздолле, Лепей хочацца жыць Беларусам.
10
5
346