Я не марыла
Я не марыла ніколі аб свабодзе,
Я ніколі не жадала быць сабой,
Не жыла ніколі з сэрцам у згодзе,
І лічыла штосьці добрае ганьбой.
Я не чую ў думках водару спакою,
Хоць павінен ён мой розум адраджаць,
Ужо не памятаю жудаснага болю,
Я магу і д'ябла мігам апраўдаць.
Не жадаю смерці ўсім хто супраць,
Я стамілась, крыкаў слухаць не магу,
І калі навучымся мы думаць?
Усе аднолькавыя, хочаш дакажу?
Усе мы марым, церпім, любім і маўчым,
Так падобны, робім выгляд што нібы і незнаёмы,
Толькі я дадам нам некалькі прычын,
Вось галоўная — жывуць усе ў адным доме.
2020-05-22 18:55:40
5
2