1
***
Мужчына, сырэдняга ўзросту, у касьмічным скафандры і з разгубленым позіркам, увайшоў у кафе. Некаторыя лічаць, што яго звалі Іванам Мікалаевічам Яновічам, але гэта толькі тэорыя. Мужчына ня ведаў свайго імя і не памятаваў абставін, пры якіх ён трапіў сюды. Аднак ў той момант ён дакладна ведаў, што калі ён ў кафе, то трэба сесцті за столік і нешта заказаць.
Астранаўт прайшоў уперад, аглядзеў залу. Справа ад яго было вялікае панарамнае вакно, праз якое віднелася касмічная анамалія. Амаль усе сталы былі заняты рознымі наведвальнікамі. За першым, ля вакна, які меў нумар 1, сядзеў хударлявы дзядуля і нешта мармытау. На стале ў яго, замест ежы было шмат розных маленькіх дэталяў, з якіх ён збіраў нейкі прыбор. Другі стол быў свабодны, але на ім стаяла вялікая міска з нейкай стравай, а сам стол, як і канапы побач з ім, былі засланы кляёнкай. За трэцім сталом Іван Міклаевіч заўважыў трох невядомых яму, аднолькавых бясполых істот, і тое, што сталы былі пранумараваны. Чацвёрты стол займаў гурт з чатырох сябровак, якія вялі жывую гутарку на розныя тэмы, і нават на палітычныя. А пара за пятым сталом увесь час аб нечым шапталася.
Злева ад Івана Мікалаевіча былі асобныя куткі, дзе пасярэдзіне стаяў круглы стол, а вакол яго размяшчалася вялізная паўкруглая канапа. Такіх лож было дзве. Першую займаў усяго адзін госць, а за другім, які меў нумар 16, нешта святкаваў гурт з шасці асоб. Далей быў выхад у кухню і пачыналася барная стойка.
Астранаўт накіраваўся да стала пад нумарам 12, які стаяў пасярэдзіне залы, паміж пятым месцам і барнай стойкай, і які быў разлічаны не на 4 месцы, а на 2. Іван Мікалаевіч не заўважыў ні твару бармэна, які увесь час праціраў посуд, ні твару невядомага, што сядзеў за стойкай. Астранаўт заняў месца так, каб бачыць залу. За спіной у яго літаральна нічога не было, акрамя невядомага з бармэнам.
- Налей мне чагосці моцнага, - пачуў Іван Мікалаевіч за спіной і раптам абярнуўся каб убачыць твар хоць аднаго з іх. Але бармэн па-ранейшаму праціраў посуд, аднак ля невядомага ўжо стаяла поўная склянка.
Некалькті хвілін, але не болей пяці, астранаўт сядзеў за сталом, склаўшы на яго рукі далонямі ўніз, і такім жа разгубленым позіркам, з якім увайшоў у кафе, шукаў афіцыянта.
Неўзабаве падыйшоў афіцыянт. Падаў меню, стаў побач і не адводзіў вачэй ад Івана Мікалаевіча. Афіцыянт і так быў высокага росту, а з пазіцыі маленькага, згубленага і разгубленага астранаўта здавалася, што той глядзіць на яго з-пад самой столі. Нават дзіва, як гэта ён не чапляе свяцільні сваёй лысай галавой.
Афіцыянт працягваў глядзець на Івана Мікалаевіча, і той зразумеў: ад яго чакаюць заказ. Астранаўт пачаў нешта казаць, але клыбок у горле перашкодзіў яму гэта зрабіць. Праглынуўшы клыбок, Іван Мікалаевіч няўпэўнена вымавіў скрыплым голасам:
- Суп.
У бясполых істот, за трэцім сталом, сінхронна скрывіліся твары ад таго скрыпу, які выдаў астранаўт.
- Які? - спытаў афіцыянт.
Іван Мікалаевіч не быў гатовы да такога пытання. Ён ліхаманкава пачаў гартаць меню. Як толькті ўбачыў нешта падобнае да супоў, тыкнуў пальцам у сярэдзіну старонкі:
- Гэты!
- Упэўнены?
- Так... - нясмела адказаў астранаўт.
- Флупі-флупі-юп? - здзіўлена спытаў афіцыянт.
- Так. Гэты. А што? - пацікавіўся Іван Мікалаевіч.
- Проста ён падаецца са свежымі ярмалушкамі...
- Я ведаю. Тут жа напісана.
- Берушы Вам падаваць? - спытаў афіцыянт.
- Навошта мне берушы? - здзівіўся Іван Мікалаевіч. У зале канешне было шумнавата, але ніякай неабходнасці затыкаць вушы, не было, - Ня трэба!
- А іншым гасцям?
Астранаўт зірнуў у залу, потым на афіцыянта:
- Не-е?..
- Як пажадаеце, - сказаў афіцыянт і знік за дзвярмі кухні.
Іван Мікалаевіч заўважыў, што на яно пачалі глядзець неяк падазрона, асабліва істоты, якіх скрывіла ад аднаго толькі голасу астранаўта.
Другі, хто ўвесь час не адводзіў позірку ад Івана Мікалаевіча - невядомы ў кутку,за месцам 15. На яго стале астранаўт заўважыў каля шасці пустых кубкаў, а з сёмага ён піў каву.
- Ну і сервіс! - падумаў Іван Мікалаевіч і адвёў позірк у другі бок, бо яму было некамфортна ад таго, што гэты невядомы так уважліва сачыў за дзеяннямі астранаўта.
Уласна кажучы, больш ніхто і не заўважаў Івана Мікалаевіча, які чакаў свой суп.
- Бармэн, налей мне чагосці мацнага! - ізноў пачуў Іван Мікалаевіч за сваёй спіной, і адразу зрабіў наступную спробу ўбачыць твары бармэна і другога невядомага. Але безвынікова: бармэн праціраў посуд, а побач з невядомым ўжо стаяла поўная склянка.
- Во дзе шустрыя! - падумаў Іван Мікалаевіч і пачаў прыслухоўвацца да пары шаптуноў, злева ад яго.
- ...ракратыя і накіравана на тое, каб табе не хацелася з ёй звязвацца. Але гэта і ёсць яе недахоп! Разумееш, Віктольд?
- Не...
- Бо яна б'е кропкава, па аднаму. Яна бярэ самага ўпёртага, які вытрымае ўсе этапы збірання бясконцай колькасці папер, і на яго прыкладзе кажа астатнім: "Ты канешне можыш дабіцца свайго, вось як гэты герой, але яно табе трэба? Колькі часу, нерваў, сіл?.." -заўваж: не "вы", а "ты" - звяртаецца да асобна да кожнага, нагадвае, што ён адзін у сваёй барацьбе, бо пакуль яны раз'яднаны, яны нічога не зробяць гэтай...
- Фармуш, ён нас слухае, - прашаптала Віктольд, і яны адразу сціхлі.
Нарэшце выйшаў афіцыянт, але ён накіраваўся да чацвёртага століка. У руках ён нёс такое ж блюда, якое стаяла за пустым месцам пад нумарам 2. Афіцыянт паставіў страву пасярэдзіне стала і тут жа да яго звярнулася адна з сябровак, што бліжэй за усіх сядзела да астранаўта:
- Мы гэта не заказвалі...
- А гэта не вам, - адказаў афіцыянт і зірнуў на столь. Услед за ім на столь зірнулі чацвёра сябровак, разгублены астранаўт і гурт серпа-бенуційцаў, што за 16-м столікам, - Вы пэўна ведаеце, - працягнуў афіцыянт, - што сем'і Тафлан прымаюць ежу асобна ад дзяцей? У нас не так шмат месцаў, таму вам прыдзецца пацярпець, тым больш што вы, акрамя вады, нічога не заказвалі, - распавёў афіцыянт і раздаў па сурвэтцы кожнай з сябровак.
Сябровак, імёны якіх мне не вядомы, для зручнасці я буду клікаць Мобрэ, Кобрэ, Добрэ і Собрэ, дзе Мобрэ і Добрэ занялі месцы ля вакна. а Кобрэ і Собрэ сядзяць побач з першымі, адпаведна. Усе яны моўчкі прынялі сурвэткі, бо некаторыя з іх, самі дабіваліся паляпшэння ўмоў для тафлан, параплюйцаў, бюджэтнікаў, і іншых экзатычных рас.
Чамусці астранаўта больш здзівілі не тафлан, і нават не бясполыя істоты без адзення, якія з самага пачатку яго неўзлюбілі, а тое, што ўсіх гасцей абслугоўвае толькті адзін афіцыянт, з-за чаго той не можа дачакацца свайго супу.
Іван Мікалаевіч зірнуў у кут, з якога за ім сачыў невядомы мужчына. Той працягваў сваю справу. Астранаўт заўважыў, што ў зале толькі тры чалавекі...
- Расіст! - падскочыла адна з трох бясполых істот і тыкнула длінным худым пальцам у бок Івана Мікалаевіча.
- Хто, я? - спужаўся астранаўт, - Я ж нічога не...
- Падумаў! - крыкнула істота, - Нават нас адрозніць не можыш! Фу! - і плюнула ў яго бок. Села. Зноў заціхла. Ніхто не звярнуў увагі на гэта здарэнне, але Івану Мікалаевічу ўсё роўна было сорамна, таму ён стараўся больш не глядзець у бок сям'і траглаботаў, якіх ён па-ранейшаму не мог адрозніць і лічыў бясполымі істотамі...
Раптам падскочыла другая істота, азлоблена зірнула на астранаўта, плюнула ў яго бок, і тут жа астатнія дзве зрабілі тое ж самае. Селі.
Астранаўт пастараўся выгнаць з галавы ўсе думкі пра бясполых істот. Ён зірнуў на гурт сябрвак, тыя ўжо выціралі твары і адзенне сурвэткамі, потым перавёў вочы ў вакно і пачаў разважаць аб тым, дзе ён зназодзіцца.
- Суп "Флупі-флупі-юп"! - перашкодзіў яму афіцыянт і паставіў страву на стол. Потым нахіліўся з усёй сваёй вышыні да правага вуха Івана Мікалаевіча і патлумачыў:
- Мачаеш ярмалушку, як сціхне, ясі, - адхіліўся, і ў той жа момант апынуўся за дзвярмі кухні, ды так хутка, што астранаўт нават не паспеў спытаць, што значыць "як сціхне" і чаму афіцыяні яму тыкае.
Амаль усё кафе ўважліва сачыла за Іванам Мікалаевічам. Што ж ён будзе рабіць далей? Жанчына за першым столікам апранула берушы, у яе былі свае, бясполыя істоты ня зводзілі позірка з Івана Мікалаевіча, як і мужчына ў правым кутку залы. Нават дзеці тафлан спынілі свае гульні на столі і ўважліва сачылі за дзеяннямі астранаўта.
У той момант Іван Мікалаевіч зразумеў, што ня мае права пасароміць чалавецтва сваімі дзеяннямі, таму з выглядам знатака міжзоркавых страў, гурмана і эстэта, седзячы па-ранейшаму ў касмічным скафандры, ён левай рукой узяў ярмалушку і акунуў у суп.

Коментарі