3
***
- Адкуль Вы ведаеце маё імя? - здзівіўся астранаўт.
- У вас на скафандры напісана "Іван Мікалаевіч Яновіч". Я зрабіў вынік, што гэта імя, а не назва кампаніі, - адказаў невядомы і сеў насупраць. Потым нахіліўся да астранаўта:
- Вам не здаецца ўсё гэта... дзіўным?
- І вы таксама заўважылі? А я думаў, што адзін звярнуў на гэта ўвагу...
- Во як? І што ты, можна на ты? - астранаўт кіўнуў, - І што ты заўважыў?
- На ўсю залу толькі адзін афіцыянт...
- І гэта ўсё? - расчараваўся невядомы.
- Мне яшчэ цікава, дзе гэтыя бясполыя істоты хаваюць свае бласцеры? Яны ж голыя!
- У жываце, яны сумчатыя, - патлумачыў невядомы, - Гэта сям’я траглаблотаў. Адно з іх бясполае, другая жанчына, а трэцяе мае пяць генрэраў....
- А як па-мне, яны ўсе аднолькавыя, - перабіў Іван Мікалаевіч.
- За такія выказванні, і нават думкі, цябе могуць пакараць, адпаведна артыкулу 27.ЛІМОН: "Кепскае выхаванне". Звычайна, вінаватых па гэтаму артыкулу закідваюць каменнем.
- Ну і дзікунскія ў іх законы!
- Не, гэта міжзоркавае права, агульнапрызнаныя нормы амаль ва ўсёй галактыцы, - удакладніў невядомы, - Добра, давай я ў цябе інакш спытаю...
- Адразу...
- Бармэн, налей мне чагосці моцнага! - пачулася за спіной ў астранаўта. Іван Мікалаевіч ізноў павярнуўся. Невядомы таксама зірнуў. Але абодва нічога не заўважылі.
- Адразу скажы мне, хто ты такі! - патрабаваў Іван Мікалаевіч.
- Мяне клікаюць Нэмо, я працую страхавым агентам на кампанію якая робіць практычна ўсё: ад робатаў да бласцераў. Нічога незвычайнага, акрамя таго, што па сваей прафесіі я заўважаю розныя цікавыя рэчы. А цяпер скажы мне, як ты сюды трапіў?
- Я... ня памятаю, - адказаў астранаўт, - ні як я трапіў сюды, ні счайго імя...
- Вось і я ня ведаю апошніх падзей перад кафе.
- Як быццам сон, першы ўспамін - аддаю шлем цыганам і ўваходжу ў кафе, а дагэтуль - туман, - распавёў Іван Мікалаевіч.
- І цябе здзівілі не цыгане на астэроідзе, не моцная амнезія, і нават не касмічная анамалія за вакном, а траглаблоты? - спытаў Нэмо.
- Амнезія - рэч знаёмая, ды і цыгане ёсць усюды. А анамалію ў вакне я толькі зараз заўважыў... Якая яна прыгожая... Якая яна... касмічная!..
- Добра, - адарваў астранаўта ад захаплення, - а як ты сравішся да таго, што за тваей спіной, літаральна нічога няма?
Абодва паглядзелі за спіну астранаўта. Прыблізна праз два метры ад месца Івана Мікалаевіча, суцэльнай сцяной стаяла, нават не пустота, а нішто.
- Мне здаецца, што гэтае нішто паглаціла палову кафе, - заўважыў Нэма, ці нехта проста схалтурыў, ствараючы гэта месца.
- Чаму ты так думаеш?
- А ты адкажы мне, дзе тут туалет?
- Не, ну гэта ў афіцыянта трэба спытаць...
- Ты не зразумеў, - перабіў астранаўта Нэмо, - Бачыш пустыя кубкі на маім століку? - Іван Мікалаевіч зірнуў на стол Нэмо, - кожныя паўгадзіны я выпіваю кубак кавы. І амаль за тры гадзіны мне ні разу не захацелася ў туалет. Пасля шасці кубкаў кавы! Быццам нехта зрабіў так, каб мне не хацелася ў туалет, бо туалет ён не прадугледзіў.
- Ты хочыш сказаць, што гэта зусім не кафе, а нейкая лакацыя, падобная да кафе?
- Мяркую, так. Ты не звяртаеш увагі на тое, што туалета няма, бо табе ў яго ня хочыцца; ты не звяртаеш увагі на тое, што тут толькі палова кафе, бо цябе цікавіць усё, акрамя самага галоўнага, акрамя нішто... Я думаю....
Падыйшоў афіцыянт. Героі сціхлі. Афіцыянт паставіў кубак кавы побач з Нэмо, і знік за дзвярмі кухні. Разам з ім знікла і думка Нэмо.
- Бачыш? Ніхто нічога не падазрае!
Іван Мікалаевіч зірнуў на гурт за 16-м сталом:
- Хіба іх не было болей? - спытаў астранаўт.
- Вось таму я і падыйшоў іменна да цябе.
- Бо я заўважаю дэталі? - пацікавіўся Іван Мікалаевіч.
- Не, - адказаў Нэмо, - таму што ты, уадрозненні ад іншых тут, выглядаеш разгубленым. Ты ўпершыню сустракаешся з усім, што тут ёсць, а значыць, ты не частка лакацыі, як, напрыклад, афіцыянт, ці бармэн. І не, іх павінна быць пяцера, - паказаў ен на гурт, - гэта жыхары Серпа-Бенуці.
- Ні аб чым не кажа.
- Яны загадзя ведаюць, калі памруць, таму гатуюць цэлае свята развітання, а потым сустракаюць адзіненне з Сусветам, так яны называюць смерць. Гэта такі рытуал у іх.
- А калі няшчасны выпадак?
- Які ж ён няшчасны, калі пра яго вядома загадзя? Вось ён ідзе, а яму на галаву ляціць бетонная пліта, і ён, як істотны серпа-бенуціец, праводзіць адзіненне за секунду да таго, як пліта яго раздавіць. І застанецца не каша з мяса і касцей, а кучка пылу, - патлумачыў Нэмо.
- А сысці ў бок яны не спрабавалі? - спытаў Іван Мікалсевіч.
- Баюся, тады іх вера ў лёс рухне, таму пакуль ніхто не рызыкнуў. Нават тая невялічкая апазіцыя, якая ў іх таксама існуе.
- А яны ня бачаць, што іншаму, хто ня ведае сваёй смерці, выпадае выратавацца з-пад пліты?
- Лёс, кажуць яны, - развёў рукамі Нэмо, - Як думаеш, што за гэтымі дзвярмі?
- Вядома што, - адказаў астранаўт, - там кухня.
- Два варыянты: кухня, але пытанне "дзе туалет?" застанецца; ці нішто, і тады я буду правым. Пайшлі праверым!

Коментарі