7
***
- Вам туды нельга, - загаварыў ён, - вы не персанал.
- Што там, за дзвярмі? - спытаў Нэмо.
- Кухня, - адказаў афіцыянт.
- Дазволь нам зірнуць!
- Не.
- Ну хоць адным вокам! - дадаў Іван Мікалаевіч, але афіцыянт працягваў стаяць перад героямі.
- Ваня, накіруй на яго бласцер, - загадаў Нэмо.
Не паспеў Іван Мікалаевіч накіраваць зброю на афіцыянта, як той адным узмахам сваёй дліннай левай рукі адкінуў астранаўта, разам з брасцерам, ажно да пятага століка, а правай схапіў другога мужчыну за каўнер. Той стаў вырывацца, але беспаспяхова: афіцыянт нават не хіснуўся. Высокая істота накіравалася ў бок століка з пустымі кубкамі з-пад кавы, цягнучы за сабой Нэмо. Пасля ён кінуў страхаўшчыка на канапу і павярнуўся да Івана Мікалаевіча. Астранаўт ужо падняўся і зноў накіраваў бластар на ворага. Стрэліў, але афіцыянт лоўка адхіліўся і стрэл трапіў у сцяну. Не паспеў Іван Мікалаевіч апамятацца, як афіцыянт апынуўся ля яго. Высокая і вельмі дужая фігура выбіла бласцер з рукі астранаўта і піхнула яго ў бок падстрэленага. Бласцер адскочыў ад сюджэта і трапіў у нішто. Потым ён схапіў Івана Мікалаевіча за шыю і падняў на вышыню. Нэмо падбёг са стулам у руках і ўдарыў афіцыянта па спіне, але той нават не заўважыў страхаўшчыка.
І ніхто ім не дапамог акрамя дзетак тафлан. Двое з іх, сваімі моцнымі языкамі, схапілі афіцыянта за рукі, а трэці абматаў языком яго шыю. Афіцыянт разжаў рукі, і Іван Мікалаевіч, як вільготная ануча, упаў на пол. Дзеці не пусцілі афіцыянта, а разбегліся у розныя бакі, і тым самым развялі яму рукі так, што той не мог болей рухацца. Цяпер афіцыянт быў у палоне.
- Дзякуй, мае даражэнькія! - усклікнуў Нэмо, - Ваня, ты як?
- Ён ледзь мяне не задушыў! - прахрыпеў той, жадна глытаючы паветра.
- Пайшлі, пакуль ён ня вырваўся!
І вось яны зноў ля дзвярэй кухні. Стаяць. Аглянулі залу. Нікому і справы не было да нашых герояў. Жанчына даядала дэсерт. Траглаблоты смакавалі бедную Мобрэ, але ў нейкі момант, ёй пачало гэта падабацца. Яе ж сяброўка глядзела ў вакно і нечага чакала.
Серпа-бенуційцы, пабачыўшы, як сам сюджэт, які ведаў усё і ўсіх, так недарэчна загінуў, расчараваліся ў філасофіі лёсу і вырашылі не чакаць свайго канца, а правесці адзіненне з Сусветам, у той жа момант. Яны селі ў сваім кутку, ўляліся за рукі і закрылі вочы. Гэта не было часткай абраду, проста ім было страшна, бо ўпершыню яны ня ведалі, што з імі здарыцца. Але гэта ж іх і захапляла. Адно імгненне, і ўсе пяцёра пераўтварыліся ў пыл.
А Віктольд спрабавала разбудзіць кампаньёна і баязліва чакала, калі Іван Мікалаевіч і Нэма пройдуць праз дзверы, каб потым пабачыць, што з імі здарыцца. І яна дачакалася..
Героі прайшлі праз дзверы і апынуліся ў той жа зале і ў той жа час, нават афіцыянт яшчэ не паспеў вырвацца ад захопу. Страхаўшчык з астранаўтам зрабілі яшчэ некалькі беспасаяховых спроб трапіць на кухню, пасля чаго вярнуліся за столік Івана Мікалаевіча.
Афіцыянт ўжо адолеў дзяцей і цягнуў усіх трох міма Нэмо, і нават не захапіў з сабой падстрэдены сюджэт, які працягваў ляжаць паміж дванаццатым столікам і барнай стойкай.
- Я думаў, ён нас заб’е, - прашаптаў Іван Мікалаевіч.
- І я, - ціха згадзіўся Нэмо.
- І што далей?
- Ня ведаю, - адказаў Нэмо, - Відаць, мы сапраўды заслугоўваем тут быць...
- Што ты прапануеш?
- Нічога, - адказаў страхаўшчык, - Я здаюся.
- Чаму? Мы ж яшчэ не ўсё паспрабавалі! Давай проста выйдзем праз уваход!
- А далей што? Ну выйдзем мы, і што пасля? Кажуць, я звар’яцеў, там... І цэлую планету знішчыў... Думаеш, для мяне там знойдзецца месца?
- Нэмо, не кідай ўсё пад самы канец! Нельга так!
- Гэта не канец. Ня думаю я, што ўсё так проста...
- Ты нават не спрабаваў! - рассердзіўся Іван Міквлаевіч.
- Ідзі адзін! - сказаў Нэмо, - А я прасачу, каб табе ніхто не перашкодзіў. Спадзяюся, ты знойдзеш выхад.
Іван Мікалаевіч падняўся з месца, пачакаў крыху, але калі зразумеў, што Нэмо з ім ня пойдзе, моўчкі пераступіў падстрэленага, ціха развітаўся і накіраваўся да выхаду.
Раптам з’явіўся афіцыянт. Нэмо, нават падняўся і схапіў стул, каб пачаць бараніць свайго сябра. Афіцыянт спытаў Івана Мікалаевіча:
- Ужо сыходзіце?
- Так.
- Вы не заплацілі за суп...
- Я ў касмічным скафандры, відавочна ў мяне няма грошай.
- Я ведаю, але ў нас плоцяць не грашмі.
- А чым?
- Я забяру Ваша Імя, - сказаў афіцыянт.
- Калі ласка, - буркнуў астранаўт, і пайшоў далей.
Нэмо не чуў размовы, але зразумеў, што гвалту ня будзе, таму апусціў стул і сеў за барную стойку.
- Прыходзьце яшчэ! - ветліва крыкнуў афіцыянт у спіну астранаўту.
- Налей мне чагосці моцнага! - праз імгненне перад ім з’явілася склянка з напоем, ён узяў яе і ціха сказаў:
- Бывай...
- Цяжкі дзень? - гучны і даволі знаёмы страхаўшчыку голас пацікавіўся з месца бармэна.

Іван Мікалаевіч пакідаў кафе з такім жа разгубленым поглядам, з якім і прыйшоў сюды, але зараз, ён ведаў куды і з якой мэтай рухаецца далей. Ён падыйшоў да дзвярэй. Справа быў надпіс:"Увага! Поле Лупта-Лупта дзейнічае выключна на тэрыторыі кафе". Каб ён яшчэ ведаў, што гэта за поле... Астранаўт крыху пастаяў, адчыніў дзверы і выйшаў.
Нэмо, які назіраў за Іванам Мікалаевічам, загадаў бармэну:- Налей мне чагосці моцнага! - праз імгненне перад ім з’явілася склянка з напоем, ён узяў яе і ціха сказаў:

Коментарі