1
2
3
4
5
6
7
0
4
***
Вернемся крыху назад, да моманту, калі афіцыянт раздаваў сурвэткі гурту сябровак з Вялікай Інайскай Дугі, якія сромна займалі столік нумар 4.
Афіцыянт раздаў сурвэткі і знік за дзвярмі кухні. Дзеці тафлан пачалі абедаць. Іх было трое, іх заўсёды трое. Яны стараліся есці акуратна, але якое тут акуратна: тафлан зверху, ежа знізу. Справа ў тым, што яны ўсё жыццё жыуць ўніз галавой з дрэваў, на сваёй планеце. У іх там густыя лясы, плотныя кроны, а ўнізу акіян. Ня ведаю, чаму не спусціліся, мо вады палохаюцца?.. Тафлан і так добра. Яны прыстасаваліся. Рот ў іх зверху галавы; длінны і моцны язык, якім яны чэрпаюць ежу; па тры канечнасці, тры вокі, тры вухі. Здаецца дзіўным, але ўсё проста, яны маюць не адну вось сіметрыі, а тры: гэта бачна якраз знізу. На нагах па тры доўгіх і моцных пальцы, якімі яны трымаюцца за веткі. Па столі кафе яны ходзяць з дапамогай металічных рашотак, зробленых спецыяльна для іх. Пігментацыя - справа асабістая і інтымная, але мяне ніхто не ня будзе крытыкаваць, калі я скажу, што амаль ўсе тафлан маюць блізкі пігмент да фіялетавага, азеці блядней за бацькоў.
Дзеці тафлан даелі страву і пабеглі далей гуляць па столі. Сяброўкі пачалі выцірацца, адначасова працягваючы сваю размову. Аднак больш за ўсіх гаманілі Добрэ і Кобрэ. Собрэ ўвогуле маўчала, толькі час ад часу перагледжвалася з Мобрэ. Апошняя ж удзельнічала ў гутарцы, але яна Мобрэ не цікавіла.
- Скупердзяйка! Магла чаго і заказаць, бо сядзім з адной вадой, як чытускі нейкія!
- Не кажы гэтага слова! Тут жа дзеці!
- А цяпер яшчэ ўсё ў... - Кобрэ ўзяла на палец крыху тафланскай стравы, - Фу! Лісцевае пюрэ! - і выплюнула на пол.
- А хіба не ты білася за аднолькавыя ўмовы для ўсіх разумных істот?! - спытала Мобрэ, - Вось і атрымала, - засмяялася яна. Собрэ таксама ўлыбнулася.
Кобрэ ажно пазелянела ад сораму. У інайцаў увогуле цікавая анатомія. Скура, напрыклад, ня гладкая, а пакрыта невялічкімі атросткамі, якія хутка могуць мяняць колер і падстройвацца пад асяроддзе у выпадку небяспекі.
- Ой, каб ты адразу, - звярталася яна да Собрэ, - зрабіла заказ, іх бы пасадзілі кудысці ў іншае месца.
- Дык вы яшчэ ня выбралі, - прашыптала Собрэ.
- Ну дык гэта ты можыш есці ўсё, са сваім чырвоным паднябеннем, усё роўна смаку не адчуеш, а ў нас паднябенне далікатнае, беленькае, чуллівае. Яму і ежа патрэбна адпаведная, - заўважыла Кобрэ.
- А гэта ня хуткая праца. Май павагу! 
Нарэшце сяброўкі скончылі выцірацца і кінулі выкарыстаныя сурвэткі ў міску, з якой елі дзеці тафлан.
- Ты канешне наша сяброўка, - заявіла Кобрэ, - але мы цябе ўзялі ў якаснае месца, апошні раз.
- Гэта я яе паклікала, а не ты, - улезла Мобрэ.
- Я ж нічога не кажу... - пачала апраўдвацца Кобрэ, - проста я хвалююся, каб верар не быў сапсава...
Падыйшоў афіцыянт, забраць міску. Спытаў:
- Гатовы рабіць заказ, ці яшчэ вады?
- Эээ...
- Так, гатовы, - перабіла Кобрэ сяброўку насупраць, - вазьмі мне салат "Юійю" з бетоннымі крошкамі, - казала яна той жа сяброўцы, якую перабіла.
- А мне, - падхапіла Добрэ, - уцюльскія кексы, і... пачакайце... і жвачных ветак курукукі!
- Жменьку, кучку, выдро? - удакладніў афіцыянт.
- Жменькі хопіць, - адказала Добрэ.
- І дзве кавы, калі ласка, - дадала Мобрэ і зірнула на сяброўку з чырвоным паднябеннем. Собрэ ўлбнулася. Афіцыянт сыйшоў на кухню.
- Ой, добра, мы на цябе ня скардзімся, ты ж наша сяброўка, - узнавіла траўлю Кобрэ.
- Сяброўкі! - згадзілася Добрэ, - Каманда! - усклікгула яна, але па яе твару было відаць, што ёй было ня весела, - Нягледзячы на тое, што ты чырвонанёбная, - дадала яна неяк няўпэўнена, - Тут усе роўныя, - ізноў крыва заўлыбалася.
- Тады няхай кожны сам за сябе заплоціць, - прапанавала Мобрэ.
Добрэ пачала хлопаць па кішэнях, быццам шукаючы грошы. Аднак кожны з іх ведаў, што кішэні пустыя, але для ветлівасці, трэба было пашукаць.
- ...забылася?.. - прамармытала пра сабе Добрэ, і павярнулася да суседкі з нявіннай усмешкай. Тая чамусці скрывіла твар.
- Ты ж калісці прапанавала нас пачаставаць, вось і трапіўся выпадак! - пачала выкручвацца Кобрэ, - Не, калі табе так шкада грошай, вернемся - аддам, - не аддасць, - Ты ж мяне ведаеш.
- На тваім рахунку дастаткова сродкаў, - заўважыла Добрэ.
- Табе шкада? Для сябровак шкада тых грошай? Паперы нейкай? Вось яна якая, твая натура! - зарадзіла Кобрэ, а дзесці збоку прабег афіцыянт. Гэта ён да астранаўта. Кобрэ працягвала:
- Мы цябе прынялі як сястру...
- Не мы, а я, - выправіла Мобрэ. Кобрэ сціхла, але Добрэ падхапіла:
- Іменна! Дзякаваць павінна, а не грошы шкадаваць...
- У мяне яны ёсць, бо не купляю адбельнікі, - ціха сказала Собрэ. Сяброўка адразу замоўкла.
- Усім ціха! Яму прынеслі суп! - шэптам скамандвала Кобрэ.
У той жа момант усю залу ахапіў наймацнейшы піск. Сяброўкі заткнулі вушы пальцамі, але гэта не ратавала. Бацькі тафлан упалі са столі. Астранаўт, які заказаў страву з пісклявай закускай, страціў прытомнасць.
Як скончыўся піск, некалькі хвілін палова гасцей размахвала бласцерамі і іншай зброяй. Сяброўкі лічылі сябе пацыфісткамі, таму зброю ў грамадскія месцы ня бралі, а падчас заварухі сядзелі ціха, нават не міргалі.
Пасля таго, як усе расселіся па сваіх месцах, Мобрэ прабурчала нешта падобнае да "хопіць з мяне" і павярнулася да пары шаптуноў за спіной:
- Не пазычыце мне адзін арбалет, літаральна на некалькі хвілін?
- Карыстайцеся на здароўе, - адказаў Фармуш і перадаў праз Віктольд сваю зброю. 
Мобрэ, з арбалетам у руках, павярнулася да сябровак, а дакладней, да Собрэ:
- Ты заплаціла за стравы, таму...
- Якія, дарэчы, яшчэ не прынеслі! - паказальна громка заўважыла Кобрэ.
- А ведаеш? Я перадумала, - і стрэліла роўна паміж вачэй Кобрэ.
- Так ёй і трэба! Ууу, нахлебніца! - падскочыла Добрэ, - Да апошняга на шыі сядзець будзе, але не заплоціць за сябе! А я адразу ўбачыла змяюку! За правы яна б’ецца, ну канешне, паказушніца!
- Дзякуй Богу, ты не такая, - сказала Мобрэ.
- Не, не такая, - падцвердзіла Собрэ.
- Бачу, як табе было непрыемна побач з гэтай.. гадзюкай! Не, кобрай! Аж твар скрывілася. Ведала б цябе не так добра, падумала б што ты паднябенне адбельваеш, таксінам балючым...
- І дарагім напэўна, - дадала Собрэ.
- І смярдзючым! Але адкуль мне ведаць, я ж беланёбная, пахаў не адчуваю, - з іроніяй сказала Мобрэ.
Добрэ зразумела,  што трэба бегчы, і хутчэй. Але пабег ускладніла тое, што яна сядзела ля вакна, таму сяброўка вырашыла скочыць на стол і ад яго напрастки ў кухню.
- ...А я адчуваю, - працягвала Собрэ, за сваёй сяброўкай з арбалетам, - і смурод такі, што вушы закладвае...
Добрэ падарвалася з месца, каб скочыць на стол, але Собрэ наступіла ёй на нагу, і ў той жа момант Мобрэ стрэліла паміж яе чорных крысіных вочак. Нажаль толькі стрэлы білі не насмерць, а токам.
Мобрэ павярнулася да пары шаптуноў і аддала арбалет:
- Вялікі дзякуй! А я і няведала, што стрэлы б’юць токам, - сказала яна.
- Ну мы ж не варвары, - адказала Віктольд і перадала арбалет кампаньену, - Кажа, токам б’юць...
- Во цыгане, - пачаў захапляцца імі Фармуш, - ня ведаеш, чаго ад іх чакаць! Хаця што тут дзівіцца, гэта ж касміцныя цыгане, тамцу і арбалет касмічны...
Афіцыянт ужо выцягнуў упаўшых са столі бацькоў тафлан, і падыйшоў да сябровак:
- Вам запакаваць багаж? - спытаў ён пра дзвух са стрэламі ў галовах.
- Адзначце як смецце, - адказала Мобрэ.
Афіцыянт сцягнуў з канапы Добрэ і кінуў на каталку. Потым зняў Кобрэ, палажыў на сяброўку і сабраўся вывозіць.
- Толькі стрэлы вярніце паважаным спадарам за пятым столікам, - спыніла афіцыянта Мобрэ.
- Гэта мы! - падняў руку Фармуш.
Афіцыянт знік за дзвярмі кухні.
- Куды ён іх павёз? - спытала Собрэ і падсела бліжэй да вакна.
- Насамрэч, ня ведаю, - адказала Мобрэ, - проста я заўсёды хацела сказаць штосці пафаснае. Затое цяпер яны нам не перашкодзяць, - улыбнулася Мобрэ і палажыла руку на стол.
Собрэ ўзяла яе за руку:
- Не перашкодзяць, - ціха сказала яна.
Неўзабаве вярнуўся афіцыянт. Аддаў стрэлы і падыйшоў да бясполых істот. Тыя яму нешта прашыпталі, пасля чаго ён ізноў падыйшоў да пары сябровак:
- Пара падаваць, - звярнуўся ён да Собрэ.
Тая адразу падцягнула сяброўку за руку і раптоўна ўкалола яе нечым у шыю. Мобрэ толькі і паспела разгублена спытаць:
- Што? - і пачала медленна абмякаць. 
Афіцыянт стаў выцягваць сяброўку, а Собрэ вырашыла патлумачыць:
- Адзінае, чым вы, беланёбныя, адрозніваецеся ад нас - гэта тым, што ў некаторых істот, вы лічыцеся далікатэсам. Але вас яшчэ трэба гатаваць. Смачныя вы толькі ў пэўны момант, як закахаецеся, і зробіце такі крок, які б ніколі не зрабілі. У кроў пачынае выдзяляцца пэўны гармон, сляды якога вылучаюцца ў пот, гэта і падабаецца траглаблотам. А ў беланёбных, пот не дае гаркаты... Што ты на мяне так глядзіш? Думаеш лёгка жыць побач з такімі як вы, зазнаўшыміся нібыта арыстакратамі? Як лічыш, адкуль у мяне столькі сродкаў на рахунку? Я б ніколі столькі не зарабіла, асабліва побач з вамі...
Афіцыянт перацягнуў Мобрэ на трэці стол. А Собрэ пажадала сям’е траглаблотаў прыемнага апетыту, і павярнулася да вакна, каб пазахапляцца касмічнай анамаліяй. А траглаблоты пачалі высасваць усе сокі са скуры беднай Мобрэ.
У гэты ж самы час, Іван Мікалаевіч і Нэмо, нарэшце вырашылі пацікавіцца тым, што робіцца за дзвярмі кухні.  Яны ўжо падняліся і сабраліся ісці, але іх спынтў невядомы за барнай стойкай:
- Эй, бармэн, налей мне чагосці моцнага! А вам, сябры, я не саветую туды ісці. Чакае вас там толькі... адно расчараванне,  - загаварыў ён гучным дыктарскім голасам і павярнуўся да нашых герояў.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Касмічны гастраном - ня месца для перакусу».
Коментарі