0
***
Астранаўт, дакладней, мужчына ў касмічным скафандры бяз шлема, з разгубленым поглядам ўвайшоў у кафе. Адзін час яго звалі Іванам Мікалаевічам Яновічам, але ён гэтага ня памятаваў. Таксама ён ня памятаваў, якім чынам трапіў сюды. Але ён пэўна ведаў, што знаходзіцца ў кафе, таму трэба заняць месца і зрабіць заказ.
Гасцей было няшмат. Адзін невядомы сядзеў справа, у адасобленым кутку пад нумарам 18. Выглядаў ён кепска, як вар’ят. Зняў з сябе ўсё адзенне, якое потым парваў, а гадзіннік, цэпку і пярсцёнак разбіў.
Вельмі шумны гурт займаў адзін з пяці столікаў злева, ля вялікага панарамнага вакна, праз якое была бачна касмічная анамалія. Іх было каля сямі асоб, а займалі толькі адзін столік на чатырох. Пад сталом валялася шмат розных рэчаў, у тым ліку, Іван Мікалаевіч заўважыў у іх, шлем ал касмічнага скафандра.
- Навошта ім шлем? - падумаў Іван Мікалаевіч, і выбраў сабе столік пасярэдзіне залы, які меў нумар 14, і стаяў паміж барнай стойкай і сёмым месцам.
Іван Мікалаевіч заўважыў, што з нумарацыяй сталоў нешта не так, але яго больш здзіўтяла іншае. Адразу перад барнай стойкай быў выхад у туалет, а выхада на кухню не было, аднак на сталах гасцей стаяла шмат розных страў.
Бармэн стаяў тварам да Івана Мікалаевіча і праціраў посуд. Ён павітаў госця:
- Сардэчна запрашаем у кафе "Анамалія"! - сказаў ён гучным дыктарскім голасам. Сам высокі, цёмнавалосы, лёгкі загар, улыбка пастаўлена так, быцца ўсё жыццё улыбаўся на камеру. А зубы - бялей і быць ня можа!
Астранаўт сеў так, каб бачыць усю залу. За яго спіной літаральна нічога не было, а пад нагамі валяўся нечы бластар. Ён палажыў рукі на стол, далонямі ўніз, і стаў чакаць. А чаго чакаць? Нават ён ня ведаў. А я ведаю, бо я сатварыў гэта месца, а яны ўсе ў маёй пастцы! Я рухаю іх... Я рухаю сюджэт... Я сам сюджэт!

Коментарі