1
2
3
4
5
6
7
0
6
***
- Было б ў яго ўсё пад кантролем, не ляжаў зараз бы тут з дзіркай ў грудзях, - заўважыў Іван Мікалаевіч.
- Мне здаецца, я Вас ведаю... - сказаў Нэмо.
- Асабіста, ніколі цябе ня бачыла, толькі ў навінах, - адказала жанчына, - Відаць, ён не прадугледзеў, што ў цыган будзе два аднолькавых бласцеры, і толькі адзін з іх цацачны.
- Я не разумею, - спытаў астранаўт, - ён стваральнік, ці не?
- Зараз і праверым. Калі ён стваральнік, то ўся зброя, акрамя тваёй, цацачная. І я ўжо праверыла свой бласцер.
- Пачакайце! - заявіў Фармуш, - Дзесяць хвілін таму, наша суседка, якую зараз смачна аблізваюць спадары за трэцім столікам, на вачах усіх у гэтай зале, прадэманстравала дзейнасць маіх арбалетаў!
- Арбалет павінен прабіваць ворага стралой, а не глушыць токам, для гэтага існуюць электрашокеры, - патлумачыла жанчына.
- Значыць, і мой арбалет...
Жанчына раптам падскочыла і стрэліла ў Фармуш са свайго самаробнага бласцера, але яго толькі аглушыла токам.
- Рэалістычныя, але цацкі, - сказала жанчына і села на месца, - Я яго сама збірала, і збірала баявы, а ён чамусці страляе электрычнымі зарадамі.
- Тады нам трэба бегчы адсюль, Вы нам дапаможыце? - спытаў астранаўт.
- Не, - адказала жанчына, - Няма сэнсу.
- Чаму?
- Бо мы там, дзе заслугоўваем быць.
- Не разумею... - сказаў Іван Мікалаевіч.
- Для нас адсюль няма выхаду, таму я працягну ласавацца дысертам, а вы рабіце што пажадаеце.
- Пачакай! Сказала "А" - кажы і "Б"! - загадаў Нэмо.
- Гэты сюджэт, як вы яго назвалі, рассадзіў нас у храналагічным парадку, у парадку нашага знікнення. Пры тым, мы займаем пранумараваныя сталы, а сам ён сядзеў за стойкай, што кажа аб яго адстароненасці.
- Знікненне? - паўтарыў Іван Мікалаевіч.
- Мы ўсе, у розныя часы, пры розных абставінах, і ў розных месцах, зніклі бяз вестак. Ты знік раней, - звярнулася яна да Нэмо, - калі звар'яцеў і накіраваў зоркалёт, заражаны самай небяспечнай істотай у Сусвеце, на планету. Адносна мяне, гэта адбылося 76 сярэднегалактычных таму. А вы відаць збеглі з Ф3217-04?
- Адкуль Вы ведаеце? - здзівіліся шаптуны за пятым столікам.
- Я там некалісь была, да рэвалюцыі, вось і пазнала вашу расу.
- А хто перамог?
- Ніхто, - адказала жанчына, - усіх разбамбілі з космасу, а астатніх заперлі ў рэзервацыі. Гэта было праз 4 гады пасля знікнення Нэмо. А вы, відаць, уцяклі значна раней, прадалі свае твары, як апошнія...
- А я? - з надзеяй даведацца пра сябе крыху болей, спытаў астранаўт.
- Адкуль мне ведаць? - гыркнула жанчына, - Я вам не энцыклапедыя! Відаць, ты з той планеты, адкуль кантрабандай вывозяць зерне кавы і пчол. Напэўна вашы ізноў спрабавалі пакарыць космас, - усміхнулася жанчына.
- Я цябе ўспомніў, - заявіў Нэмо, - У мужчынскім вобразе я пазнаў твой твар, але ён быў значна мададзей...
- Дык што, мы мёртвыя? - спытаў адзін з серпа-бенуційцаў.
- Вось той клоўн пэўна мёртвы, а наконт нас ня ведаю.
- ...Я быў на тваім дапросе. З-за робата. Гэта ты прывёз тую заразу! - працягваў Нэмо, пакуль жанчына яго не спыніла:
- Я сказала, што асабіста, з табой ня бачылася, і толькі. Цяпер хопіць мяне турбаваць! Усё, што адбылося, засталося ў мінулым.
- Значыць, ты нам не дапаможыш?
- Не. Не цікава, - сказала жанчына і вярнулася да дэсерту.
Нэмо звярнуўся да ўсё залы:
- Камусці тут хочыцца знайсці выхад?
- Не, - адказалі серпа-бенуційцы, - у нас ёсць свае справы.
- А вы? - спытаў ён у шаптуноў.
- Вы ідзіце, а мы вас дагонім... - няўпэўнена адказала Віктольд, пакуль яе сябар быў без прытомнасці.
- Мы таксама з вамі ня пойдзем, - адказалі траглаблоты, не чакаючы пытання, - Мы шмат заплацілі за далікатэс...
- А мы вас і ня клікалі, як і тую сцерву, што прадала вам сяброўку.
- А мяне за што? - здзтвілася Собрэ, - Ой, ну і ратуйцеся самастойна, а мне і тут добра, - паскардзілася яна.
- Падбяры бласцер, - загадаў Нэмо, - і пайшлі.
- А сюджэт? - спытаў Іван Мікалаевіч.
- Я ўжо і забыў, што мы забілі сюджэт.
- Гэта хутчэй няшчасны выпадак, - заўважыў Іван Мікалаевіч, - Бласцер сам стрэліў.
- Зараз гэта не так важна, няхай ляжыць тут.
Страхаўшчык і астранаўт накіраваліся да дзвярэй кухні, але насустрач выйшаў афіцыянт і загарадзіў ім праход.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Касмічны гастраном - ня месца для перакусу».
Коментарі