1
2
3
4
5
6
7
0
2
***
Апрытомеў ён хвіліны праз дзве. Яшчэ праз дзве хвіліны да Івана Мікалаевіча вярнуўся слых, але і без яго ён зразумеў, што зараз будзе гвалт.
Больш за палову наведвальнікаў кафе мелі пры сабе асабістую зброю, якую і накіравалі адзін на аднаго. Іван Мікалаевіч не быў выключэннем.
Ён накіраваў свой бласцер на бясполых істот, бо тыя накіравалі зброю на Івана Мікалаевіча. А бясполыя істоты былі на прыцэле ў невядомага, які з самага пачатку пільна сачыў за астранаўтам.
Пара шаптуноў таксама цэлілася ў Івана Мікалаевіча, а ў іх, сваімі новенькімі святавымі бласцерамі 111-й серыі, з драўлянымі накладкамі, цэліліся троя дзетак тафлан. На якіх накіравала свой самаробны бластар, жанчына з першага століка.
- Арбалеты? - здзівіўся астранаўт, - Мы ж у космасе!
- А ты дзе ўзяў свой бласцер? Ці не ў цыган перад ўваходам? - спытаў Фармуш.
- Адкуль ты ведаеш?
- Відаць, на шлем памяняўся? - працягваў Фармуш, - Нашы арбалеты хоць страляюць, а твой бласцер увогуле цацачны!
- Што? - астранаўт пачаў разглядваць сваю зброю, - адкуль ты?..
- Бо ён быў маім, - адказаў Фармуш, - У нас забаронена зброя, таму як толькі мы збеглі, я выменяў цацачны бласцер на два сапраўдных арбалеты, у тых жа цыган, што і ты.
Іван Мікалаевіч паклаў цацку на стол і сеў. Услед за ім зброю апусцілі бясполыя істоты і шаптуны. Потым паселі: невядомы ў кутку і гурт сяброў за 16-м столікам. Дарэчы, апошнія накіроўвалі бласцеры не на кагосці з залы, а на свайго суседа злева. Дзеці тафлан зброю не схавалі, а працягнулі галёкаць з ёй па па столі кафе. А хто іх спыніць? Бацькі, аглушаныя, ляжаць ля другога століка, а афіцыянту няма да іх ніякай справы. Было б за што хвалявацца: бласцеры ў іх таксама былі цацачнымі.
Іван Мікалаевіч даеў свой суп, але ўжо з берушамі. А побач з невядомым ў кутку, перад тым, як ён падняўся і нскіраваўся да астранаўта, з’явіўся яшчэ адзін пусты кубак.
У гэты час жанчына за першым столікам зрабіра заказ; афіцыянт грузіў бацькоў тафлан у кляёнку, якой былі засланы канапы, і пачаў вывозіць іх на кухню; а адна з сябровак за чацвёртым сталом схапіла ў шаптуноў арбалет і стрэліла ў дзвух сваіх суседак. Астатнія працягвалі займацца сваімі справамі: бясполыя моўчкі сядзелі з закрытымі вачамі, пяцёрка серпа-бенуційцаў даядала торт, а бармэн па-ранейшаму праціраў посуд.
- Іван Мікалаевіч, дазволіце? - спытаў невядомы.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Касмічны гастраном - ня месца для перакусу».
Коментарі