Вірші
Пахне чабор
Пацалуй мяне, абдымі
Як чабор зачаруй сваім пахам
І ўначы ў падарожжа вазьмі
Па сваіх лёгкіх казачных марах.
Занатуй у блакноце нататкай,
Які колер вачэй у мяне.
Я салодкай, паветранай ватай
Буду вабіць цябе ўва сьне.
Занатуй у блакноце пах скуры,
пах парфумы духмянай маёй.
Я як люціка кветка ля скроні,
Зачаплюся за вушкам сьцяблём.
Я рассыплюся ў лісьце гарбаты,
Як пялёсткі рамонкаў у дні,
Калі вецер дзьме больш, чым звычайна,
Калі дождж б'е мацней, чым заўжды.
Я скручуся ў лісты іван-чая,
Каб дасі табе лекі ў пары,
Калі ў холадзе мала што бачна,
Калі ў роспачы сьціхнуць гаі.
Запісаў ты вачэй маіх колер?
Вось такою лавандаю стану.
І ў палях, што ты сьніш уначы,
Зорку зь неба табе я дастану.
Забяру жа блакнот твой цяпер,
І нататкі твае пушчу ў воду.
Хай нясе іх рака на Мядзель,
Я тут побач, трымай. Быццам руну.
Не пускай нібы лёс свой, трымай
Пацалуй, абдымі, і запомні
Як шапочуцца кветкі ў май,
Няхай лягуць на нас поўні промні.
1
0
89
Прабач, даруй, бывай
Прабач, даруй, бывай.
Ці ня будзе ўсё гэта банальна?
Ужо не гарачы твой чай.
І даўно стыне мая гарбата.
Больш няма ў доме паху пячы,
Паху сьвежага хлеба й гасьцінцаў.
Мы пустыя карціны ўнутры,
Звонку яркія, быццам сталіца.
Апусьцелыя душы бы хаты,
У якіх не жыве ні любоў,
Ні нянавісьць, ні чорт; як бы дарам,
Сьцены голыя, цэгла ды столь.
І агень у вачах згаслы, тусклы
Нават "вечны агонь" пабялеў.
Не дрыжаць ад эмоцыяў вусны.
Думкі месьцяць чарговы прабел.
І ня будзе бы ў тых меладрамах,
Ані сьлёз, ані крыкаў "даруй!"
Мы разыйдземся проста па хатах.
Без істэрык, бязь сьведкаў, бяз бур.
Разьвітаньняў ня будзе, і жалю,
Проста моўчкі з рэчамі за дзьвер.
Выліваю твой чай, і гарбату.
Так бывае ў жыцьці, ты павер.
1
0
106
Мроя
Засынай на маім плячы
Утыкніся мне ў шыю носам.
Мы з табой у сусьвеце адны.
Я з табой,
ты са мной.
І наш розум.
А што сьніцца табе, маё шчасьце?
Ці бываю я ў марах тваіх?
Ці мінулі кашмарныя пасткі,
Ці застаўся ты жывы ў іх?
Не прадбачныя мне твае мроі.
Спадзяюся, хоць дзесьці ёсьць мы:
Дзьве шчасьлівыя птушкі, што ў гаі
Засьпявалі баладу ўдваіх.
Падарожжа па марах бясконцае
Забірае з сабою тугу.
Як марозіва талае, з росквітам
Адкрывае пачуцьцяў дугу.
І мне хочацца таці ў абдымках
Ад цяпла, як пад сонцам таў лёд.
Твой эфэкт на душэўныя раны —
Бы ў фізычныя раны ліць ёд.
5
2
154
Сінгулярнасьць
Як сінгулярнасьці сусьвету
Дасягнуць можна ледзь адным
Крануцца вуснамі да скроні
Ўдыхнуць нецыгарэтны дым
Сузор'ямі, як подых поўны,
Пашылася ўраз палатно
Якім укрыцца можна будзе,
Ператварыўшы цень ў сьвятло
Чарнілы ўбіліся ў паперу,
Нібы ўспамін тайнам сваім —
Як мы з табой на вадаспадзе
Цяшыліся адно адным.
Каханыя, як космас вочы,
На сонцы перальюцца ў мёд.
І цеплынёй позірк лагодны
Растопіць сэрца горкі лёд.
Збавеньне ад кайданаў болю
Нібы канец сусьветаў. Зьнік
Сузор'яў мной кантраст палонны,
І мой канец. Мой праваднік.
3
1
151
Фінальная партыя
Ня ведай роспачы й самоты
Ў маёй расчуленай душы
Сагрэе рукі мяккі дотык
Далонямі тваёй шчакі.
Імкнуся вуснамі да шыі,
Зь якой прыемны арамат
Знаёмы, як зь дзяцінства былі
Найлюбыя пахі гарбат.
Лагодны позірк роўна ў вочы,
Разбэшчаная ў кванты сьмерць;
І цемра, што я бачу ўночы —
Мэйтнэр у келіху бы ферзь.
Нібыта крок апошняй пешкай,
Што ператворыць пошлы рух
Лінейным матам каралевай
Над каралём вячэрніх дум.
Крананьні сьмелыя да сьцёгнаў,
Да таліі, і да грудзі
Схапіўшы мой апошні подых
Зрываеш кветачак лісткі.
Як песьнь вясновая, у ноты
Складзецца гук гарачых цел;
Віном чырвоным разальецца
Як полымя, як натр ў вадзе.
І больш ня мёрзнуць мае рукі,
Твае, напэўна, так даўно.
Ня ведай роспачы й самоты,
Давай трымаць адно 'днаго.
4
6
147
Менск
Калісьці адчуецца той самы пах,
Які я пазнаю і з тысячаў.
Пах роднага, нечага, што ў адбітках
Ёсьць лагодным як воля на высечы.
То пах Серабранкі і вадаканала,
То пах "Перамогі" на сіняй метро.
То пах у варотаў, што бачна з вакзала,
То дама сьпявачка ў сваім паліто.
Здаецца, мне жыць немагчыма бяз рэльсаў
Якія ідуць на "Камсу" праз кальцо
Зялёнага лугу, праз парк нібы ў лесе,
Ня можна бяз дзеда што ные ў дуду.
Сумую па роднаму седзячы дома,
На іншаму месцы я буду рыдаць.
Я мару аб тым, як вярнуся праз годы
Каб наноў жыцьцё тут сваё збудаваць.
Ты чуеш? Цябе не пакіну ніколі,
у сэрцы маім будзеш жыці заўжды.
Ня дам я нікому чыніць табе болю,
Ня зможа набыць вораг болей квіткі.
Цяпер абацяю, што шчырай душою
Сьпяю я чароўней чым змог салавей
Пра сьцены, крануўшыся ’кіх галавою
Пачую гук сініх жалезных дзьвярэй.
1
0
129
Прага
Датыкніся рукамі да скуры
Сьцісьні сьцёгны рукамі мацней
Пацалуй мне з ласкавасьцю скроні
Ды прыцягні ў абдымкі бліжэй.
Подых мой тоне на тваёй шыі,
Сьлёзы кроплямі бьюцца аб ніз
На тваіх рамяньнíцах каўнера.
Чуеш, боль у паветры завіс?
Сэрца спыніцца ў млявым чаканьні
Задрыжаць пальцы тоненькіх рук.
Немажліва ня думаць начамі
Пра блакітных вачэй вольны рух.
Напаўняюся нібыта келіх
Фарбай яркай чырвонай, якое віно
разьліваецца ў розуме п'яным,
Не ад сьпірту — з пачуцьцяў, што цягнуць на дно.
Ці мы можам застацца быць побач?
Ці мы можам глядзець зорак сьвет?
Не пускай мяне ў шэрую роспач.
Не пакінь на мне горычы сьлед.
Разбашчаюся да элемэнтаў,
Душа полымем сінім гарыць.
Надыхáеш жыцьцё як паветрам,
Разырваеш самотнасьці ніць.
Прагну дотыкаў мяккіх на скуры,
Прагну таці ў абдымках тваіх.
Пацалуй із ласкавасьцю скроні,
Каб гул сэрца ўдараў ня сьціх.
3
0
145
Пакахай мяне
Пакладзі далонь на мае грудзі
Ты адчуй стук сэрцайка майго
Хай напоўніцца паветрам, сыйдзе
нотны стан на вуснаў палатно
Прыцісьні мяне мацней да цела,
Каб адчуць удараў хуткі такт,
Зазірні мне ў вочы, бачыш неба?
Як пялёсткі сыплюся ў руках.
Нібыта лёда пламень застываю,
Як канарэйка
падаю
на ціхую зямлю.
Вазьмі мяне, ды напаі нектарам,
Прашу цябе, не пакідай адну.
2
0
141
Месца лагоднага болю
Матуля, хачу я дадому.
Але я ня ведаю
дзе ў сьвеце ёсьць
Месца лагоднага болю
Дзе ёсьць супакой,
значыць, ёсьць прыгажосьць.
Здаецца, згубіла я сэнсы
У словаў што кажуць пра родны куток.
Вось ложак, вось кухня, і з кветак навесы,
Але не адчуць мне паветра глыток
Што са смакам ...
Бяз смака чагосьці.
Без пракураных вокан і сталасьці год.
Каб было толькі сонца ды песьні,
Не было каб ніякіх прыгод.
Я хачу каб пачулася ў ветры
Муркатаньне пяшчотных дваровых катоў
Не хачу адчуваць больш маркоты
Я хачу толькі ў дом, маці,
ў радасны сон.
0
0
141
Ня дома.
Калісьці ў дзьверы пагрукаюць,
І ў грудзях ня вырасьце ком.
Больш сэрца не закалоціцца,
Не дастану з-за шафы лом.
Толькі будзе, на жаль, то ня дома.
Ня ў роднай крайіне, ня ў родным кутку.
То адбудзецца дзесь за кардонам.
Праз паўгода ці год, на пустым адбітку.
І ў люстэрцы ўжо ты — нехта йіншы.
І адзеньне тваё — не тваё.
І здаецца ўжо ты, той, што меншы
Зьнік у постаці рэчаў, што клікаў "сваё".
0
0
125
Палюбі мяне.
Прытулі мяне, сябра, да цела
Удыхні пах валосься майго
Пашкадуй мяне, дай мне надзею
Захавай сэрца цэлага шкло.
Не пускай мяне, сябра, дадому
Ты застанься са мной назаўжды
А давай пагаворым пра неба?
А давай абмяркоўваць сны?
А ці можам мы ноччу, у цемры,
Разглядаць кольскасьць вымерлых Зор?
Хай бяжыць холад зорны па целе,
Не ўключай, калі ласка, сьвятло.
Я хачу, каб мяне прытуліў ты,
Каб сагрэў і аддаў мне цяпло
Ад якога ў жыцьці ўзьнікнуць сьпевы
І адчуецца пах каласоў.
Прытулі мяне, сябра, да цела
Запляці мае косы ў вянок
Ты скажы, што яшчэ ёсьць надзея,
Што міне мяне цяжкі ўрок.
0
0
127
Кастрычнік
Ведаеш як мне цяпло?
Твой выгляд, ён.. нібы кастрышча.
Такі цёплы, утульны... Быццам бы зноў
запалілася ў сэрцы агнішча.
Уяві як зьлятае пажоўклае лісьце
з галін і кладзецца на плечы.
Ад праменяў на шчокі твае ляглі плямы.
Зьзяе шчасьцем на сонцы аблічча.
Ведаеш? Гэта ў маланку,
заматацца з валосьсем у коўдру.
Выпіць гарбаты, узяць твор Купалы...
Паставіць шарлотку ў духоўку.
Усё гэта раніцай. Сёньня нядзеля.
Нікуды ня трэба. А пасьля дажджу
вясёлка зьявілася ў шырыню неба.
Ты — шчыры кастрычнік. Я праўду кажу.
3
2
189
Роспач
І зноў па шклу кропля за кропляй
Б'ецца дождж з маіх надзей.
Няма нічога больш, і толькі
роспач будзе ў дзьвярэй.
За шклом мігаюць ціха зоркі,
белы, жоўты, сіні бляск.
І ў вочы бьецца птушак звонкі
ад самоты пер'яў пляск.
Ціскаюць сьцены на разумнасьць,
Хачу ўцячы — няма куды.
На плечы ляжа бессэнсоўнасьць.
Пасьля за краты сядзем мы.
Адно без аднаго так нудна.
Хіба нявольны шызы птах
іб'ецца галавой пакутна
празь недарэчны чорны страх?
Самота, боль і разьвітаньне —
Жахліва, што дрыжыць душа.
Калі наступнае спатканьне
Падкажа толькі часу шар.
Нікому нельга апавесьці
Аб чым цяпер яму ў лісьце
напісана маўчаць. Калісьці
мы зможам выйсьці з-за дзьвярэй.
1
0
195
Ня будзе
Вас... ніколі не было й _ня будзе_.
Вы зьніклі з майго жыцьця старонак,
як быццам сума горкі сьлед.
Ці варта ўспамінаць вас?
Годзе.
Вас больш няма.
Прымаю лёс ваш.
Вы — аб'ект.
Аб'ект якога больш _ня будзе_ ў памяці маёй, ды й болей:
_Ня будзе_ памятаць вас нават сьвет.
Навошта вера ў то, чаго _ня будзе?_
Які ў гісторыі ваш запавет?
Ніколі нам ня жыць свабодна,
Ніколі не ўзьнікне гул
аб тым,
Што можам дыхаць мы,
павольна,
У галаве бязь цяжкіх дум.
1
0
160
Шлях да зораў
Напейся яблынь сочывам.
Зірні на поўнач, дзе сьвятло.
Зьбярыся ўсімі моцамі,
Ідзі наперад. Пакінь дом.
Забудзь пра шкоды й пра падзеі.
Цяперака твой новы шлях
Вядзе да зораў па ступенях,
Што вымасьціў сабе ты ўсьцяж.
Не забывай роднага месца,
Але прыйшоў час адпусьціць.
Ня варты пакутаў жыцейства
Лёс твой — ледзь тугая ніць.
У кожным месцы ёсьць парталы,
Куды жа зробіш ты свой крок?
Хадзеш у левы ў перавалы?
Ці к марам пойдзеш ў правы бок?
Твой выбар мае азначэньне
Толькі ў выпадку жыцьця.
Але ўрэсьце ўстане зорам
Твой пакутны бедны шлях.
2
0
142
Забаронены народ
Ніяк не было так трывожна,
Калі пад сумненьнем пачуцьці.
Чувальнасьць цяпер забаронена —
На жаль лёс людзей то пакуты.
Вядома, мяне забароняць,
Забароняць цябе, і каханых.
І ня можна выказвацца ў сьлёзы,
Бо за сьлёзы так шмат пакараных.
Табе нельга крычаць, выць ад болю,
Бо за гэта ты сядзеш за краты.
А калі пашанцуе — ня сядзеш.
Толькі ў лоб прыляцяць ганьбаваньні.
А прычына ўсяму — ты ня слушны.
Ты фальшыўка, ты сьмецьце, пярэчыш
Усяму што даўно ўнармавана,
Быццам сам на сабе крыж ты чэрціш.
Гэта ўсё ад таго, што ня можна
Быць ня ўсім ідэнтычным астатнім.
А чувальнасьць цяпер забаронена,
Зьліцца будзем павінны з асфальтам.
Вядома ўсіх нас забароняць.
І ня мае значэньня хто ёсьць мы.
І душы пад прэс, на сьмерць постаць.
Нас зьнішчаюць бяз нашае згоды.
Быццам пер'я руйнуюць, чарнілы
Выціраюць, хаваюць пад стол.
Разрываюць паперы на часткі.
Забіваюць у сэрца кап'ём.
Проста робяць з усіх нас бляшанкі,
Пустыя, з жалеза, тупыя.
Бо чувальнасьць цяпер забаронена.
Ды й народ забаронены верамі.
Я шкадую, што тут нарадзілася,
У сьвеце дзе гвалт і хваробы
Апантанасьці тым што ўсім звыклае,
Без магчымай асобнасьці спробы.
Так у чым жа сэнс быць, калі нельга
Выдзяляцца, быць тым, кім ты можаш?
Дзе жыцьця сэнс, ў якім ўсё аднолькава?
Як жыць людзям, якім забаронена
Адчуваць, быць асобай, каханьне
перажыць так, як будзе гаразд?
Уж лягчэй не глядзець гэта соднямі,
А націснуць ўсёй моцай на газ.
Мы ня можам кахацца з каханымі,
Мы ня можам чуваць пачуцьці.
Забаронена быць унікальнымі.
Забаронена думаць аб тым,
што ня вяжацца з думкай агульнага,
Што ня вяжацца з думай грамадзтва.
Ды й увогуле жыць забаронена—
Вось жахлівы канон уніацтва.
А прычына ўсяму ёсьць такая:
Чалавечаскі лёс — сумаваньне.
Лёс убогасьць, адмова каханьня,
І стандарты.
Благія стандарты.
Ах, вядома. Мяне забароняць.
Забароняць цябе. І каханых.
Мне шкада, што ня можна паплакаць,
Бо за сьлёзы зашмат пакараных.
3
2
135