Кастрычнік
Ведаеш як мне цяпло?
Твой выгляд, ён.. нібы кастрышча.
Такі цёплы, утульны... Быццам бы зноў
запалілася ў сэрцы агнішча.
Уяві як зьлятае пажоўклае лісьце
з галін і кладзецца на плечы.
Ад праменяў на шчокі твае ляглі плямы.
Зьзяе шчасьцем на сонцы аблічча.
Ведаеш? Гэта ў маланку,
заматацца з валосьсем у коўдру.
Выпіць гарбаты, узяць твор Купалы...
Паставіць шарлотку ў духоўку.
Усё гэта раніцай. Сёньня нядзеля.
Нікуды ня трэба. А пасьля дажджу
вясёлка зьявілася ў шырыню неба.
Ты — шчыры кастрычнік. Я праўду кажу.
2022-09-27 20:31:40
3
2