Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Сярод мноства палёў разумення, якія, дарэчы, запаланілі агульнагалактычны рынак лінгвадапаможнікаў, не знойдзецца такога, якое б здолела перакласці слова "лупта-лупта".
Сакрэт гэтага слова просты - яно бессэнсоўнае, слова "лупта-лупта" не мае значэнняў.
Аднак, некаторыя з вас запярэчаць мне, што, не маючы значэння, "лупта-лупта" аўтаматычна набывае новы сэнс - "слова без значэння", і ўзнікае парадокс.
А я гэтым некаторым адкажу, што калі слову "лупта-лупта" надаць бясконцую колькасць значэнняў, яно само страціць сэнс. І не будзе ніякіх парадоксаў.
"Лупта-лупта" будзе значыць і "слова без сэнсу", і "слова з мільёнам сэнсаў", і нават паразіта, які жыве ў левым ніжнім вуху кожнага дваццаць сёмага офіснага супрацоўніка філіяла карпарацыі "Потныя пазногці", што на планеце, назва якой таксама з'яўляецца адным з мноства значэнняў слова "лупта-лупта" - і ўсё гэта ня будзе супярэчыць прынцыпу адначасовай бясконцасці значэнняў і бяссэнсоўнасці ўжо вядомага нам "лупта-лупта".
Другое пытанне: каму спатрэбілася ствараць слова без сэнсу? Няхай на яго адкажуць жыхары планеты Лупта-лупта, і не той, што з філіялам карпарацыі "Потныя пазногці", а іншай, дзе ў хуткім часе разаб’ецца касмічны карабель з нашымі героямі на борце. Скажу па-сакрэту: ніякая карпарацыя не збіралася размяшчаць свой філіял на дадзенай планеце, і на гэта ёсць некалькі прычын. Але не ўсё адразу!
За тысячы святавых год ад Лупта-лупта, на самым краі галактыкі, на адной невялічкай планеце, якую мясцовыя жыхары, тыя з іх, што з розумам, называюць Зямлёй, спіць і нічога не падазрае адзін дзесяцігадовы хлопчык.
Увогуле, жыхары кожнай планеты называюць сваю радзіму Зямлёй, а адкрытыя імі нябесныя целы - імёнамі мясцовых багоў, ці знакамітасцей, ад чаго ўзнікае пастаянная блытаніна пры перакладзе ўласных назваў касмічных аб’ектаў.
Вернемся да нашай Зямлі. У Адзіным Каталозе яна запісана як "Ю0013-03". Не здзіўляйцеся, калі гэты код здаецца вам знаёмым, вы напэўна бачылі яго на ўпакоўцы кавы, у якім-небудзь з касмічных гастраномаў. Цяпер жа вы ведаеце, адкуль кантрабандысты возяць сыравіну для гэтага напоя. І не толькі кававае зерне. Пчол, напрыклад, таксама крадуць з Зямлі. Прычым самым нахабным вобразам - прама з пчальніка!
Вось напрыклад як гэты фіялетавы іншапланецянін, за якім Змітрок ужо некалькі хвілін, стоячы ў лёгкай баваўнянай піжаме, наглядаў, як той сярод начы, сканцэнтраваўшыся на сваёй справе, самааддана й беспрынцыпова, падобнай на пыласос прыладай, арудаваў на бацькавым пчальнтку. Змітру надакучыла, што ва ўласным двары яго не заўважае нават злодзей:
- Вы хто? - спытаў ён.
Іншапланецянін хутка падхапіўся, відаць спужаўся, і ледзь не ўпусціў пчаліны пыласос. А дзе тут не спужаешся? Хлопчык так ціха падкраўся басонаж па траве, што нават злодзей пазайздросціў бы такой падрыхтоўцы.
- Плюбі нубі руку тук... - пачаў іншапланецянін, але спыніўся. Дастаў з кішэні прамавугольную прыладу з антэнкай. Яна нагадвала Змітруку адно з цудаў тэхнікі, якое ён бачыў толькі ў кіно. Хлопчык і падумаў адразу, што гэта сотавы тэлефон. Злодзей нешта паглядхеў у сваёй прыладзе, некалькі разоў націснуў на кнопку, але па яго твару было відаць - нешта не працуе.
Неба было зорнае, свяціў месяц, таму Зьмітрок дакладна бачыў, і незадаволены твар іншапланецяніна, і яго сотавы.
- Ірык-тым рахасс! - вылаяўся гуманоід і стукнуў кулаком па прыладзе.
- ...Наробяць хлам’я! - працягваў ён і тут жа заўважыў, што зямное дзіця пачало глядзець на яго так, быццам разумее аб чым той лаіцца, - О! Нарэшце запрацавала! Ніколі не купляй бесцань ад "Усе Тэхналогіі" ці "ІМЯ.", толькі пашкадуеш, - звярнуўся іншапланецянін да хлопчыка.
- Вы хто? - перапытаў Змітрок.
- Я? Я Амар.
- Вы рак?
- Хто? - не зразумеў злодзей.
- У нас жывёла такая ёсць, у моры плавае, - і кажучы "у нас", хлопчык меў на ўвазе не вёску, і нават не краіну, дзе той жыве, а ўсю планету Зямля, бо перад ім стаяў, не больш не менш, цэлы іншапланецянін!
- Не, гэта імя такое, - удакладніў злодзей, - А цябе як клічуць?
- Зміцер.
- І ня спіцца табе, Зміцер...
- Вы крадзеце нашых пчол?
- Чаму краду?
- Бо звычайна крадуць ноччу, як Вы зараз.
- Гэта стэрэатыпы! - заўважыў іншапланецянін, - Я магу прывесці табе бясконцую колькасць прыкладаў, калі крадуць сярод дня, і на вачах усіх!
- Што такое стэрытыпы?
- Я не краду пчол, а дапамагаю ім адправіцца дадому, - патлумачыў злодзей.
- Ім і тут добра, - заўважыў Змітрок, - тата за імі наглядае.
- Твой тата! - пачаў Амар, аднак успомніў, што на двары ноч, і стаў казаць цішэй, - Твой тата іх эксплуатуе! Яны ўвесь час трудзяцца, працуюць, каб хоць штосці накапіць, а прыходзіць твой тата і забірае ў іх апошняе! Табе б гэтак спадабалася?
- Напэўна не, - ціха адказаў хлопчык.
Амар, зразумеўшы, што дзіця не збіраецца клікаць тату, працягнуў сваю справу.
- Вы іншапланецянін, - заўважыў Змітрок.
- Тут - я іншапланецянін, - не адрываючыся ад працы, адказаў Амар, - на маёй планеце ты будзеш іншапланецянінам.
- Я думаў, іншапланецяне зялёныя...
- І я так думаў, аднак сам бачыш: я фіялетавы, а ты... а ты зусім нейкі бледны, - заўважыў Амар.
- Бабуля кажа, ем мала, - адказаў хлопчык.
- А ты еш болей!
- А вы не нападзеце на нас, - і зноў ён казаў пра планету.
- Чаму? Нападзем, - адказаў Амар, - зараз толькі пчол эвакуюем і адразу нападзем. Захопім планету: людзей у рабства, а глебу перапахвем і соллю засыпем.
Па вялікім спалоханым вачам хлопчыка, якія глядзелі на іншапланецяніна, апошні зразумеў, што трэба супакоіць дзіця, бо тое можа паклікаць свайго тату.
- Гэта я так жартую, не пужайся! Ужо даўно ніхто ні на каго не нападае?
- А па кіно паказваюць, што нападаюць!
- Не ўсё, што паказваюць у кіно, праўда, - заўважыў Амар, - Каму ты верыш болей: мне - сапраўднаму іншапланецяніну, ці сваюму кіну?
Зміцер нічога не адказваў, а толькі хлюпаў носам.
- Вось глядзі! - паказаў Амар на Палярную зорку, - там, і... дзе Бетэльгейзе? А! Вось за тым лесам - бліжэйшыя сюды філіялы галактычнай паліцыі. Яны сочаць, каб ніхто на вас не нападаў, - патлумачыў Амар.
Зміцер зацікаўлена глядзеў уверх:
- А Вы адкуль? - спытаў ён.
- А я... Зараз знайду...
Цяпер яны абодва глядзелі ў неба: іншапланецянін шукаў сваю зорку, а Змітрок проста любаваўся відам. Аднак некалькі агеньчыкаў над іх галовамі былі пэўна лішнімі.
- Галактычная паліцыя! - адразу здагадаўся Амар. Зьміцер таксама заўважыў агеньчыкі, якія круціліся над імі. Некаторыя з іх заставаліся на месцы, а некатоыя набліжаліся.
Па ўсей вёсцы пачалі брахаць сабакі. Дзіва, што зьмітрукоў сабака не адрэагаваў ні на Амара, ні на касмалёты.
Агеньчыкі пераўтварыліся ў касмічныя караблі. Адзін апусціўся вельмі нізка, было бачна нават асобныя элементы карабля. Яшчэ тры круціліся над першым, яны здавалія меньшымі, але гэта таму, што яны былі значга вышэй.
Сабакі працягвалі брахаць, здавалася, уся вёска ўжо не спіць, аднак чамусьці ніхто не выходзіў з сваіх хат. Толькі босы дзесяцігадовы хлопчык і фіялетавы іншапланецянін наглядалі за тым, як да іх бясшумна набліжаецца самы сапраўдны касмічны карабель. Яны ўжо не чулі, ні сабак, ні сваіх думак - толькі пустата.
Праз імгненне на іх трапіў вялікі прамень белага свету, і героі зніклі з планеты Зямля, якая ў Адзіным Каталозе значыцца як Ю0013-03. Потым зніклі і караблі, і іншыя зоркі з начнога чэрвеньскага неба, а апошні сабака суняўся недзе праз гадзіну, калі ўжо пачынала світаць.

Коментарі