Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Справа ў ліхтарах
Частка пра цуды
Як жа складана ў космасе злавіць спадарожку
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
Хто такая гэтая Флуфія
Яшчэ адзін спадарожнік
Менавіта тут упаў касмалёт
Уласныя прыгоды малога
Аматар цукерак
Тэатр аднаго сьпяктакля
Вялікае расчараванне
Непакорлівая вышыня
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Іваніцька і Фраккуля
Першы кантакт
Дзень Дажджу
На развітанне
Быццам і не зьнікаў
Запрашэнне на працу
Іваніцька і Фраккуля
Урэшце чытач раскрыў таямніцу слова лупта-лупта і мае ўсе правы не пацягваць чыцаць далей. Ды й я б скончыў на гэтым апавяданне, але мне трэба прасачыць, каб дзіцё вярнулася дадому. Самі бачыце што бывае, калі пакінуць усё без кантролю.
Тым часам на арбіце О1101-02, сярод чальцоў КВРП пачалася бойка. КВРП -  гэта камісія па выкурванню рознай поскудзі з адсталых плянэт. Яна зьбіраецца менавіта ў такіх сітуацыях, у якой апынуліся нашы героі, і вырашае, якім чынам можна выкурыць злачынцаў з поянэты так, каб не пашкодзіць мясцовым жыхарам. Камісію складаюць вядучыя навукоўцы, інжынеры і паліцэйскія.
Перад камісія стаяла няпростая задача, бо мінулы вопыт з усеплянэтным туманам, значна нашкодзіў рэпутацыі КВРП. Дагэтуль вядуцца спрэчкі, як негатыўна ён паўплываў на мясцовую флору.
Аднак бойка пачалася не з-за сутыкнення розных гледжанняў лёсу нашых герояў, а з заўвагі Іваніцькі Войчара, маладога амбіцыйнага вынаходніка, наконт "гнязда" на галаве сваёй апаненткі Фраккулі Хахмач, які палічыў лепшым месцам яе прычоскі не галаву спадарыні Хахмач, а верхнія халінкі якой-небудзь безелкі начной.
Адказала Фраккуля вылітым у твар Іваніцькі кубкам несалодкай гарбаты з жвачных ветах курукукі.
Бойка пачалася неяк сама сабой. Дакладна вядома, што з боку Іваніцькі ў ёй удзельнічалі: восем навукоўцаў і два паліцэйскіх; а з боку Фраккулі быў зэдлік і нага журналісткі. Хаця апошняя сцьвярджала, што яе нага займала нейтральную пазіцыю.
Першым з бойкі выйшаў Войчар, з дапамогай ўсё той жа левай нагі бежнай журналісткі. Але гэтага доўга ніхто не заўважаў, нават сам Іваніцька, пакуль не адбылася нечаканая падзея. І Войчар, так як быў нічым не заняты, не чакаў яе першым.
На сувязь з КВРП выйшлі самі злачынцы, лёс якіх у той момант і вырашала камісія. Адбыўся сапраўдны прэцэдэнт. Дагэтуль парушальнікі ніколі не йшлі на перамовы і тым больш не прасілі літасці, а наадварот, наіўна і беспасьпяхова спрабавалі схавацца ад правасуддзя.
Пасьля падрабязных тлумачэнняў Марынаса Метніка і чатырох паддакванняў хлопчыка, на самых важных момантах апавядання інспектара, каб падкрэсьліць іх важнасьць, камісія ўрэшце спыніла бойку і пачала, не паверыце, абмяркоўваць між сабой, будучыню нашых герояў.
Іваніцька Войчар скарыстаўся момантам і аб'явіў сябе пераможцам у мінулым канфлікце. Пасьля вынаходнік зрабіў вынік, што героі проста цягнуць час і прапанаваў навесьці на злачынцаў моцны лазерны прамень і пакінуць на іх месцах дзьве кучкі пеплу. З версіяй Іваніцькі, улічваючы, што той выйшаў пераможцам з мінулага канфлікта, згадзіліся ўсе навукоўцы акрамя Фраккулі.
На бяду Войчара, з боку спадарыні Хахмач заставаўся зламаны, але не духам, зэдлік і сяброўка з салону прыгожосці, сястра аднакласьніцы якой працавала сакратаркай ў жонкі дырэктара міжзорнай ахоўнай арганізацыі.
Увыніку, статус плянэты О1101-02 быў перагледжаны і на паверхню Лупта-лупта прызямлілася новая экспедыцыя. А йнакш, хтосьці б застаўся без вячэры.
Іваніцька Войчар ня ўдзельнічаў у экспедыцыі, і яшчэ шмат часу лічыў вынаходку новага лінгвадапаможніка найвялікшым ліхам у галактыцы.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Лупта-лупта».
Першы кантакт
Коментарі