На развітанне
З-за вялікай папулярнасці левітуючых крэслаў, на Дакодыі адмовіліся ад звычайных калясак. Прычым, адмовіліся неяк адначасова і масава, што прывяло да захламлення вуліц дакадыйскіх гарадоў каляскамі розных відаў і памераў. Трохколавымі, чатырохколавымі, з бартамі, без бартоў, металічныя, драў... а не, гэтыя зьелі небабры, і розных колераў. У кагосьці на вуліцах валяюцца фанцікі, у каго бутэлькі, а на дакадыйскіх вуліцах каляскі.
І сапраўды, навошта дакадыйцу каляска, калі ўзровень вады вышэйшы за яе. Муку на ёй не павазеш. Куды лепш левітуючае крэсла, вышыню якой заўседы можна падрэгуляваць, і не хвалявацца, што груз прамокне.
Спытаеце, чаму б не зрабіць левітуючыя каляскі? А хто іх ведае, гэтых капіталістаў, якія ў іх планы. Кажуць, усё зьвязана з патэнтам на левітацыю і вялікімі грашыма - цёмная гісторыя, аднак.
Марынаса цягнулі ўтраіх. Яўген з жонкай спераду, за ручкі, а Зьмітрок дапамагаў ззаду. Хаця польза ад яго была толькі ў тым, што малы не блытаўся пад нагамі ў дарослых. Інспектар адчуваў сваю поўную бездапаможнасць і сорам. Ну нічога, трапілі б яны ўсе на Пэрлямубрабахтыю-9, Марынас бы паказаў ім, на што ён сапраўды здольны. Але трэба аддаць павагу Бунтам, тыя, за час падарожжа да касмалёта не вымавілі ні слова ў адраз інспектара. Нават тады, калі цягнулі яго пад узгорак. Толькі малы крыхцеў, піхаючы каляску.
Праўда трап касмалёта развязаў языкі ўсім прысутным. Бунты пашкадавалі, што згадзіліся дапамагчы Марынасу. А той ганьбіў Яўгена, за выкінуты драўляны каркас, з поўнай упэўненасцю, што агрэгат дажыў бы да нармальнай цывілізацыі.
- Да цябе б небабры аб'елі яшчэ на плошчы Дня Дажджу! - буркнуў Яўген. Ён добра ведаў любоў гэтых жывёл да складаных драўляных канструкцый, кшталту лесвіцы, ці зэдліка, не кажучы ўжо пра марынасаў экзаскелет.
Каб падняць беднага інспектара на касмалёт, Бунты заплацілі кранаўшчыку. Той чалавек вопытны, адразу зразумеў што к чаму і запатрабаваў яшчэ столькі ж у якасьці страхоўкі. Увыніку, кран ледзь не перавярнуўся на бок, але ўрэшце рэшт Марынас Метнік апынуўся на борце касмалета Бунтаў. Кранаўшчык за свой непрафесіяналізм павінен быў атрымаць у твар, але пакушь героі падымалі каляску, мужчына скрыўся з месца падзей.
Ня выплюхнуўшы гнеў на кранаўшчыка, Яўген запланаваў скаціь пэрлямубрабахтыйца ўніз разам з каляскай. Але яго выдалі вочы. Пры прылёці на месца Марынас самастойна споўз уніз, хаця Бунт настойліва прапанаваў дапамагчы.
Падчас палёту гаворка йшла пра Фдуфію. Марынас вырашыў пайсьці па яе слядах. Той паабяцаў скласьці поўную хроніку валацугі, і ў выніку сустрэцца з ёй. Марынас быў упэўнены, што ў яе хаатычных зьнікненнях ёсьць сістэма, проста яе яшчэ ня бачна, але той абавязкова вышукае заканамернасьць.
На разьвітанне хлопчык паўтарыў інспектару, што Гільза не дрэнная, і што ёй трэба дапамашчы знайсці гаспадара. Марынас запэўніў Зьміцера, то не трымае больш крыўды на Флуфію, але не ўбачыцца з ёй не можа.
Разьвітваючыся з Бунтамі, інспектсар паабяцаў ім, што калі хлопчык да вечара не вернецца дадому, той знойдзе іх і абодвум здзейсніць сабул (найжахлівейшая форма асабістай помсты сярод свабодных гандляроў). Тыя нават падзівіліся, што служыцель закона ведае такія словы. Але Марынс не знайшоў тут нічога дзіўнага, ён быў надзвычай сур'ёзным.
Калі карабель падымаўся ўверх, хлопчык праз вакенца наглядаў за Марынасам і вельмі дзівіўся як той спраўляецца з каляскай, калі яму не перашкаджаюць сваей дапамогай тыя ж Бунты: Марыя і Яўген.
Праз паўтары гадзіны, Зьмітрок быў ужо на арбіце сваей Зямлі, што ў Адзіным Каталозе значыцца як Ю0013-03. Шмат часу занялі пошукі краіны, вёскі ды хаты малога. Бяда ў тым, што Зьмітрок ніколі не ведаў дакладных каардынатаў свайго двара. А з космасу яго планета выглядала зусім не так як на глобусе. Нават пошук па назве населенага пункта выдаў больш варыянтаў, чым выдаў камп'ютар Марынаса, пры першай іх сустрэчы.
Урэшце рэшт, знайшлі! Хлопчык не мог паверыць, што з ім адбыліся такія прыгоды і што ён вось-вось вернецца дадому, да бацькоў. Здавалася, што гэта сон, які заканчваецца, і той хутка ўсё забудзе. Але Зьміцер не хацеў забываць, таму і завучыў крамбалёнскія казкі, каб прыйсці дадому і адразу іх перапісаць на паперу.
Кніжка на міжзорнай мове - лепшы доказ яго прыгод, аднак хлопчык вырашыў падарыць яе Бунтам, бо лічыў, што ў ёй схавана падказка, што дапаможа знайсці ім іх сына. Тыя таксама адказалі яму падарункам - насыпалі малому цэлую жменю сушаных жанжыбарыкаў.
- Па пустой талерцы мы заўважылі, што камусці яны вельмі спадабаліся, - патлумачыла Марыя, аднак хлопчык упэўніваў, што зьеў усяго тры штукі, а рэшту ўтаптаў Марынас.

Коментарі