Менавіта тут упаў касмалёт
Па кабіне пілёта разьнёсься пранзальны крык. Гэта параплюі далучыліся да эфіру.
Флуфі, з сваім вострым слыхам і багажом акадэмічных ведаў моў птушыных, так і ня здолела зразумець: прагучаў зараз іхні баявы кліч з пагрозамі пакутніцкай і, несумненна, абавязковай сьмерці ўсім прысутным у кабіне, ці то быў звычайны рэцэпт супа флупі-флупі-юп.
Амар жа, ня маючы дастатковых ведаў у міжзорнай лінгвістыцы, з улікам кантэксту й свайго асабістага вопыту адносін з птушкападобнымі, быў дакладна ўпэўнены, што гэта ня лепшы момант каб абменьвацца рэцэптамі.
Прагучаў яшчэ адзін кліч. Зараз нават у Флуфі зьніклі ўсе сумневы ў яго перакладзе. Зьмітрок усьміхнуўся. У хлопчыка паведамленьне ня выклікала такі жах, як у ягоных спадарожнікаў. Яму гэты гук нагадваў бульканьне, зь якім той палошча сваё горла пасьля чысткі зубоў.
Зьмітрок бы сабе не дараваў, каб ведаў, што кожны дзень выдае па некалькі сьмяротных праклёнаў усяму навакольлю на мове птушкападобных.
Ды й птушкі не даравалі б яму за такое. Яны крыўдлівыя й вельмі ранімыя асобы. А больш за ўсё ня любяць яны крытыку ў свой адрас. Асабліва канструктыўную.
Пасьля некалькіх інцыдэнтаў, турыстам, якія ўсё яшчэ выказваюць жаданьне наведаць плянэту Параплюі, выдаюць сьпецыяльную памятку аб тым, што не рэкамэндуецца рабіць у асяродзьдзі птушкападобных.
- Флуфія Кілатава! - прагучаў раз'юшаны голас Марынаса Метніка, - Я ведаю, ты там! Пазнала мяне?! Я вырву твае тоўстыя...
Касмалёт з нашымі героямі затрэсла.
- Па нам страляюць! - закрычаў Амар, - Мы ўсе загінем з-за цябе!
Карабель ізноў затрэсла. Зьмітрок схапіўся за крэсла, а фіялетавы за сабаку. У той жа момант Флуфі прымяніла да Амара сакрэтную тэхніку ўсыпленьня, манахаў Аху, і ўзяла кіраваньне касмалётам у свае лапы.
- Трымайся мацней, зараз булзем адрывацца! - сказала хлопчыку й узяла курс на бліжэйшую населеную плянэту, - Галоўна сесьці, а на зямлі я іх параскідваю...
- Яна мая! - перадаў Марынас па агульнай сувязі, і завязаўся бой.
Марынас Метнік залпам напаткаў птушыныя караблі. Ён прагнуў помсты і плянаваў яе зьдзейсьніць самастойна, без дапамогі раз'юшаных дзюбавых.
Аднак, адзін з стрэлаў усё ж трапіў у скрадзены ў Клац-клюк-клюка касмалёт, перад тым як былы патрульны йнсьпектар галактычнай паліцыі адцягнуў увагу параплюі на сябе.
- Нас падбілі! - прагырчэла Флуфі.
Карабель не спыняў трэсьціся. Плянэта была ўжо зусім блізка.
- Будзем садзіцца! Трымаесся?
- Так, - адказаў хлопчык.
Амар па-ранейшаму быў бяз прытомнасьці. Хаця, іншы прачнуўся б ад такога трасеньня. Фіялетавага прыб'е то да адной сьцяны, то да другой. Дзіва, як ён яшчэ галаву не разьбіў.
Карабель увайшоў у атмасфэру плянэты, пакуль вядомы нам пэрлямубрабахтыец не даваў дзюбавым зьбіць нашых герояў.
Урэшце, Марынас Метнік адчуў сябе сапраўды шчасьлівым, не даючы жыцьця птушкападобным. Ён і ня думаў, што зьяўляецца такім спрытным пілётам. Так лоўка ўварочваўся ад стрэлаў. Абыходзіў адзін карабель, хаваўся за другім. Ён бы даўно пазьбіваў палову зь іх, аднак Марынас абыходзіўся без фатальных удараў. У яго ня было прычын пазбаўляць жыцьця параплюяў, таму былы йнсьпектар зьбіваў іх зьнешнюю зброю. Безь яе птушкі бездапаможныя ў космасе, гэта на паверхні да іх лепш не трапляць.
Пасьля таго, як Марынас Метнік паадстрэльва усе пушкі з параплюйскіх караблёў, ён хуценька змыўся з месца бою. Як былы патрульны, ён ведаў, што касьмічная перастрэлка абавязкова будзе заўважана, і на яе , каб хоць разок за кар'еру пастраляць, зьбягуцца дзясяткі інсьпектароў з суседніх рэгіёнаў.
Неўзабаве птушкападобных узялі ў шчыльнае кола. Але пастраляць паліцэйскім так і не давялося. Марынас пазбавіў іх гэтай магчымасьці, што яго таксама пацешыла.
Вядома й яго касмалёт адсачылі, ды й падбіты карабель таксама. Але Марынас спадзяваўся знайсьці Флуфі да сустрэчы з былымі калегамі.
Фіялетавы апрытомеў. Заўважыў, што б'ецца галавой аб сьцяну. Падняўся й, ледзь трымаючыся на нагах, рушыў да Флуфі.
- Ты нас загубіш! Кіруй, вунь, у возера!
- Адчапіся, я лепш ведаю!
- Руш у возера, кажу! - і схапіў штурвал.
Сабака, не адпускаючы кіраваньня, заднімі лапамі адштурхнула Амара ад панелі. Але той пасьпеў схапіць Флуфі за хвост. Абодва яны ўпалі да дзьвярэй. Сабака выкінуў фіялетавага з кабіны. Карабель скаланула. Зьміцер упаў пад панэль прыбораў, а Флуфі вылецела з кабіны й трапіла на Амара, але праляцела скрозь яго.
- Толькі не зараз! - гыркнуў сабака.
- Ха! - усклікнуў Амар і папоўз у кабіну.
Флуфі зноў скочыла скрозь яго, праляцела праз панэль, пад якой сядзеў Зьмітрок, і вылецела прэч з карабля.
Хлопчык спрабаваў зразумець, дзе Гільза, але знайшоў толькі вялікую кнопку "Аварыйная пасадка" пад панэльлю й, ня думаючы, ударыў па ёй.
Касмалёт ужо быў над самым лесам, які зьмякчыў падзеньне. Хлопчык не пускаў панэль прыбораў: аберуч абхапіў стойку й моцна прыжаўся да яе. Амар зачапіўся за касяк ад дзьвярнога праёму ў кабіну. Каб хто зараз зачыніў дзьверы, амаравы пальцы засаліся б у кабіне разам зь Зьміцерам.
Карабель ударыўся аб дрэвы, пасьля аб глебу. Хлопчык ледзь утрымаўся, а вось яго спадарожнік праляцеў па той жа траекторыі, што й Флуфі хвіліну таму. Хіба што шчыльнасьць Амара не дазволіла яму прайсьці ўвесь шлях сабакі. Фіялетавага спыніла прыборная панэль. Пачуўся хруст. Іншапланецянін схапіўся за сьпіну. Аднак, гэта быў не пазваночнік, а ягоны лінгвадапаможнік, што й так барахліў час ад часу.
Карабель спыніўся. Некалькі хвілін поўнай цішыні.
- Усе жывыя? - спытаў Амар.
- А дзе Гільза?
- Зьнікла, напэўна. Вылецела скрозь шкло, паганка. Давай вылазіць адсюль! Я бачыў возера, пойдзем да вады. Бо карабель можа й выбухнуць. Паўзі да трапу. Зараз я адчыню.
Дагавор АбЗах забараняе адкрытае наведваньне плянэт з статусамі 2 й 3. На такіх плянэтах любяць хавацца ўцёклыя злачынцы, з спадзеяй схавацца й знайсьці там прытулак. Аднак і на такія выпадкі прадугледжаны пэўныя пратаколы. Напрыклад, на плянэце Ы7856-03 быў выкліканы ўсеплянэтны туман. Для мясцовых жыхароў ён быў не шкадлівым, а для ўцекачоў, іх было трое, атрутным.
Так, усе канешне перапалохаліся, але гэта меньшае ліха. Бо адкрытае ўмяшаньне ў справы плянэт статусаў 2, ці 3, магло прывесьці нават да зьнішчэньня цывілізацыі.
Такія выпадкі добра асьвятляюцца міжзорнымі СМІ, каб і жаданьня не было ўцякаць на ціхую плянэтку.
Відавочна, калі й хаваліся на такіх плянэтах, то ці ад адчаю, ці па-памылцы. Аднак МАА не цікавіць прычына, вынік адзін.
Амар Тызатарсі Ніпалец пераключыў пэўныя тумблеры й трап пачаў апускацца. Аднак нешта яму перашкаджала, і той апусьціўся толькі на чвэрць.
Фіялетавы залез з нагамі на панэль прыбораў, стаў у поўны рост і пачаў разьбіраць столю кабіны.
Хлопчык не адважыўся запаўзьці на трап. Ён сядзеў побач і глядзеў праз шчыліну ўніз. Здавалася, да зямлі было далёка, і хлопчык ня ведаў, як зьлезьці.
Падыйшоў Амар. Падпахай трымаў нейкую бляшанку шэрага колеру, зь якой тырчэлі некалькі правадоў. Паставіў яе побач з хлопчыкам. Прысеў, паглядзеў уніз. Узыйшоў на трап, паскакаў на ім. Той застаўся на месцы. Потым, праз шчыліну, фіялетавы скочыў на паверхню.
Аглядзеўся вакол. Прызямліліся яны ў самым гушчары лесу. Паветра было сьвежае, цёплае. Дзьмуў лёгкі вецер, які калыхаў толькі лісьце на кронах дрэў. Сьпявалі птушкі. Лес быццам і не заўважыў гасьцей.
- Падавай скрыню! - скамандаваў ён хлопчыку.
- Яна вельмі цяжкая!
- Вядома цяжкая! Гэта ж стацыянарны лінгвадапаможнік! Падавай акуратна. Ня выпусьці толькі з рук! - Амар падхапіў бляшанку, - Узяў! - акуратна апусьціў прыбор і паставіў на зямлю.
- Цяпер ты, - сказаў ён хлопчыку.
Той падлез бліжэй даькраю.
- Не хвалюйся, - супакоіў Амар, - я цябе падхаплю, - і разьвёў рукі.
Зьмітрок паглядзеў уніз, потым на Амара. Той чакаў малога. Хлопчык павярнуўся й пачаў злазіць сьпіной уперад. Фіялетавы ўзяў яго за бакі:
- Пускай рукі, я трымаю, - і паставіў хлопчыка на ногі.
Узяў бляшанку падпаху. Прыкладна разлічыў, дзе бачыў возера і пайшоў у яго бок. Хлопчык паплёўся за ім.
- А навошта нам гэтая скрыня?
- Безь яе мы ня будзем разумець адзін аднаго. У яе маленькі радыюс дзеяньня. А я ня ведаю як далёка возера. А мой лінгвадапаможнік зламаўся, і мне трэба несьці гэтую бандуру!..
- А...
- Ніякіх пытаньняў!
- Дык...
- Ідем моўчкі!
- Я ж...
- Цыц!
Ішлі не размаўлялі. Хлопчык ледзь пасьпяваў за фіялетавым. Басонаж ня надта зручна вандраваць па лесе, асабліва, калі пад ногі пастаянна трапляюць то жалуды, то шышкі.
- Дзіўна, - пачаў ужо сам Амар.
- Што?
- Столькі сьпеваў, стрыкаценьня, чырыканьня, а я ня ўбачыў ніводнай птушкі.
Зьмітрок адзірнуўся. І сапраўды: гукі былі, а хто іх утвараў - невядома. Лес ёсьць. Дрэвы ў ім ёсьць. Вецер дзьмуе. А птушак няма. Ні птушак, ні камароў, ні мурашак - ніводнай жывёліны!
- Можа гэта дрэвы стрыкочуць? - ляпнуў зямлянін, заўважыўшы, як у іх бок сьпешна каціцца каштан.
- Напэўна.
Урэшце выйшлі да возера. Праўда замест вады там хісталіся высокія, Зьмітру па-грудзі, ярка-сінія кветкі. Яны мелі такі насычаны колер, што ў вачах пачынала мітусіцца. Амар з хлопчыкам трапілі на вялізную паляну, усеяную аднымі толькі гэтымі кветкамі.
Іншаплянэцянін расчараванна аглядзеў навакольле і заўважыў, што іх абкружылі мясцовыя, па яго меркаваньню, жыхары.
У хуткім часе, вакол плянэты 01101-02 сабралася цэлая армада навукоўцаў, журналістаў і праваахоўцаў. Першыя павінны выкурыць нашых герояў з плянэты так, каб не нашкодзіць мясцовай цывілізацыі; другія - усё гэта асьвятляць, вядучы трансьляцыі ў розныя куткі галактыуэкі; а трэція - ахоўваць увесь гэты карнавал.

Коментарі