Справа ў ліхтарах
Марынас Метнік, інсьпектар галактычнай паліцыі, да якога тпапілі нашы героі, стройны шаснаццаціпудовы пэрлябубрабахтыец, які займаў цэнтральнае месца ў пустой цёмнай зале, медленна заварваў лапшу хуткага гатавання.
Амар з хлопчыкам пільна сачыў за інсьпектарам з другога канца залы, у сьпецыяльным полі, якое замяняла краты. Яны разважалі кожны аб сваім: Амар думаў аб тым, як яму схаваць пчол, а Зьміцер пачынаў асэнсоўваць, што яго дом з кожнай хвілінай становіцца усё далей і далей. Інсьпектар жа спадзяваўся, што гэты фіялетавы, са сваім гадаванцам, устрояць бунт, і Марынасу, нарэшце, выпадзе шанц трагічна, гераічна і самааддана ахвяраваць сабой, чым ён і адпомсціць гэтай выскачцы, Беднай Флуфіі Кілатавай, што сапсавала яму ўсё жыццё.
У сваіх мемуарах Марынась Метнік піша:
"...Усё пачалося на юнацкім конкурсе мастакоў «Недзіцячы малюнак цьвіком на фюзеляжы касьмічнага карабля», дзе я павінен быў заняць другое месца й гэтым вызначыць сваю будучыню на гады ўперад. Так яно й адбылося. Праўда, я не стаў, ні мастаком, ні акцёрам, ні кандыдатам усіх вядомых псеўданавук, ні нават майстрам спорту па галактычным нардам. Маю будучыню вызначыла яна, Флуфія Кілатава.
Як буран яна ўварвалася ў маё жыцьцё, усё паламала і так жа хутка і нечакана зьнікла.
Зараз патлумачу.
Гэтая выскачка так сама ўдзельнічала ў юнацкім конкурсе мастакоў «Недзіцячы малюнак цьвіком на фюзеляжы касьмічнага карабля», і так бы і засталася невядомай удзельніцай, каб не пайшла ва-банк.
Падчас псавання фюзеляжа касьмічнага карабля сваімі крамозьлямі, мастацтвам я гэта не назаву, Флуфія і рэалізавала сваю хітрую задумку - выклікаць усеагульнае спачуваньне да сваёй асобы і жаль з боку судьдзяў, і такім чынам купіць прызавое месца.
Ёй хапіла аднаго маленькага дзеяньня. Флуфія, нібыта выпадкова, трапіла пад працуючую турбіну карабля і «трагічна» выпарылася пасярод конкурса, на вачах у тысяч глядачоў.
«Бедная Флуфія», «няшчасная Флуфія», «які трагічны лёс», - казалі ўсе. І я зразумеў - у мяне няма шанцаў.
Вядома ніхто акрамя мяне не асьмеліўся заявіць, што ў Флуфіі не было ані кроплі таленту. Наадварот, усе палічылі яе мазню няскончаным, з-за абарванага жыцця, канешне, шэдэўрам, і што яна заслугоўвае, калі ня першана, то адназначна другога месца.
Адзін толькі я бачыў усё як ёсць: што яна загінула спецыяльна, бо, вядома, толькі так аб ёй будуць размаўляць.
Я, канешне, пачаў пратэставаць. Выказаў усю праўду. І што ў выніку? - Мяне аблаялі з усіх бакоў. Быццам я не маю павагі да беднай Флуфіі, малодшай за мяне ў два разы, сіраты з трагічным лёсам... У мяне не было шанцаў!
Сказалі, што я зайздрошчу. Ха! Было б чаму!
Гэта я быў ахвярай, а не яна! Гэта быў конкурс талентаў, а не цяжкіх лёсаў! Гэта несправядліва, яна мела прывілеі, а значыць, барацьба была не сумленнай!
Аднак, мяне і слухаць не хацелі. А я не мог мірыцца з несправядлівасьцю, з-за чаго і дагэтуль пакутую.
Мяне больш ня бралі на конкурсы, сапсавалі характарыстыку, глядзелі на мяне як на прадапошняга злодзея. І ня стаў я, ні мастаком, ні акцёрам, ні кандыдатам усіх вядомых псеўданавук, ні нават майстрам спорту па галактычным нардам, з улікам таго, што гэты тытул атрымаць прасьцей, чым школьны атэстат!
З таго часу Флуфія Кілатава зарабіла статус «Бедная», тады як я зарабіў гастрыт і кепскую рэпутацыю.
Я прагну помсты гэтай самазванцы за ўсё, што яна мне зрабіла..."
Марынась Метнік вырашыў загінуць трагічней чым Флуфія, і гэтым перацягнуць усю ўвагу і спачуванні да сябе. Каб усе і забылі, што была такая Бедная "хтосці там... не памятаю, як яе..."
Таму Марынась Метнік пайшоў у галактычную паліцыю, каб падчас службы гераічна аддаць сваё жыцьцё і пакінуць сіротамі дванаццаць сваіх, і трох чужых дзяцей. Праўда, яго ніхто не папярэдзіў, да падпісаньня кантракта, канешне, што галактычным паліцэйскім забаронена мець сям'ю. І вядома чаму забаронена - каб не пакінуць сіротамі дзяцей. Так жа яму забылі сказаць, што космас, па большай частцы, пусты, і ў ім амаль нічога не адбываецца. Настолькі нічога, што за 27 гадоў патруляваньня, інсьпектар Марынась Метнік склаў усяго 8 пратаколаў. Палову з іх - на касьмічнае смецьце, і адзін на сябе, за абжорства: артыкул "16.ПЕРСІК" дагавора "АбЗах".
- Я хачу дадому, - ціха сказаў Зміцер з поўнымі вачамі слёз, але яшчэ не пачаўшы плакаць.
Амар ізноў спужаўся. Ён толькі зараз заўважыў, што яго перанеслі на карабль разам з хлопчыкам.
- Што ты тут робіш? - прасіпеў фіялетавы іншапланецянін. Але ён і сам зразумеў, што гэта звычайная выпадковасць.
- Гм гм!.. Праба... Прабачце калі ласка! - пачаў Амар.
Інспектар падняў палец, што на міжзорнай мове жэстаў і штуршкоў значыла "пачакай, ты што, не бачыш, я заняты!" Амар замаўчаў, бо ён свабодна валодаў міжзорнай мовай жэстаў і штуршкоў.
Інспектар накрыў лапшу і адставіў яе ў бок, каб выпадкова не развярнуць, узяў нейкі дакумент:
- Амар Тызатарсі Ніпалец?
- Так, гэта я, - адказаў Амар, - І па якой справе Вы адарвалі мяне ад важнай працы?
Амар вырашыў скарыстаць тактыку "нападзі - паскардзіся - прабач". Для яе рэалізацыі дастаткова было адной нахабнасці. Чым больш нахабнасьці, тым шчырэй перад вамі выбачаюцца.
Праўда, гэта рызыковая тактыка, і ў палове выпадкаў яна не працуе. Справа ў тым, што ў Амара, акрамя нахабнасці і пчол, з сабой нічога не было, таму і выбар тактыкі быў відавочны.
Аднак Марынас Метнік не збіраўся выбачацца, і нават не планаваў думаць збірацца выбачацца перад Амарам.
- Карабель нумар "7091 трохвугольнік 59" Ваш?
- А трохвугольнічак, вяршыняй уніз, ці ўверх?
- Ня мае розніцы, мы ў космасе.
- Вядома мой, на маё ж імя запісаны, - адказаў Амар.
- Ён адбуксаваны да бліжэйшай штрафной стаянкі, - заявіў інспектар.
- За што?!
- Вядома за што, - перакрывіў інспектар, - За тое, што быў прыпаркаваны вельмі блізка да планеты. Тым больш у ім адсутнічаюць габарытныя ліхтары.
- У мяне маламоцны тэлепартацыйны прамень, ён не дазваляе паркавацца далей ад паверхні, - апраўдваўся фіялетавы.
- Згодна дагавору АбЗах, - суха заўважыў інспектар, - планета Ю0013-03 мае статус ТРЫ, а адлегласць да планеты з трэцім статусам, на якой дазволена паркавацца, павінна быць ня менш за 32 з паловай галошы. А ў вас нават 29 галош не набярэцца.
- Я вам тлумачу яшчэ раз...
- Закон ёсць закон, - абарваў інспектар, - ён павінен выконвацца кожным і заўсёды!
Амар не стаў тлумачыць пра тое, што ліхтары нават не прадугледжаны канструкцыяй карабля. Гэта было безсэнсоўна, бо інспектар закон не парушыць, нават фармальныя правілы, а карабель ўсё роўна ўжо адбуксавалі.
- На гадаванца дакументы ёсьць?
- Гэта не гадаванец, гэта мясцовы жыхар, - падвёў ён хлопчыка ўперад, каб прадэманстраваць інспектару яго памылку, - Вы нас абодвух сюды перанеслі.
Марынас Метнік, разам са сваім сталом і крэслам, размешчанымі на п'едэстале паўмятровай вышыні, так раптоўна перасеклі ўсю залу і апынуліся перад нашымі героямі, што апошнія адскочылі назад і нават выпалі з поля, якое павінна было іх утрымліваць.
Відаць, нехта спецыяльна яго паслабіў.
Шкляначка з лапшой хуткага гатавання з'ехала на самы край стала і ледзь не ўпала на левую нагу інспектара.
У зале было ўсяго дзве крыніцы свету: поле, у якім знаходзіліся Амар і Зміцер, і лямпа, што вісела над сталом Марынаса Метніка. Яна і засталася вісець над сталом, толькі калыхалася ўзад-уперад.
Марынас крыху прыпадняўся з-за стала, каб убачыць хлопчыка, спыніў рукой лямпу, убраў ад твару.
- Ты хто? - спытаў ён.
- Я Зміцер, - адказаў зямлянін.
- Адкуль ты?
- З Карпілаўкі.
- Карпілаўка, Карпілаўка... Не, ня ведаю такой планеты... А як твая Карпілаўка значыцца ў Адзіным Каталозе?
- Гэта вёска, - удакладніў Змітрок.
- Ааа, вось яно што. А то мне выдала 256 Карпілавак, і не на адной з іх няма такіх форм жыцця як ты, - у стол інспектара быў схаваны і камп'ютар з галасавым пошукам, - Ты яго даўно ведаеш? - паказаў Марынас на Амара.
- Сёння пазнаёміліся, - адказаў Зьміцер, - ён кра...
- Крапіву даследваў! - перабіў Амар, - на наяўнасць розных ізатопаў, - і штурхнуў хлопчыка, што значыла "падыграй мне калі ласка, век не забуду". Праўда Зміцер ня ведаў міжзорнай мовы жэстаў і штуршкоў. Ён і на роднай мове толькі нядаўна чытаць навучыўся.
- Ён крадзе бацькавых пчол! - хутка вымавіў хлопчык, - І я хачу дадому, - і заплакаў.
Амар зразумеў, што яго тактыка "нападзі-паскардзіся-прабач" ушчэнт разбілася аб дзіцячыя слёзы.
- Што? Ха-ха! Нічога я не краду, я праводжу даследванні! Каму вы верыце: мне, ці гэтаму дзіцяці?
Інспектар паверыў дзіцяці.
- Не хвалюйся, Зміцер, - сказаў Марынас Метнік, - прыбудзем да Бетэльгейзе, цябе пачысцяць і вернуць дадому.
Інспектар сеў на месца і праверыў лапшу. Тая была ўжо гатова, заставалася толькі з'есці. П'едэстал, разам са сталом з лапшой і крэслам з інспектарам, вярнуўся на старае месца. Амар сеў на падлогу, хлопчык сеў побач. Ляцець было некалькі гадзін, таму стаяць на нагах - толькі сабе шкодзіць.
- Што ты нарабіў? - ціха, амаль шэптам, вымавіў Амар. Зміцер маўчаў.
- Навошта ты сказаў яму, што я краду пчол?
- Бо вы кралі пчол! А хлусіць - дрэнна! І красьці - дрэнна!
- Гэта з якога боку паглядзець... Цяпер мяне будуць судзіць за кантрабанду, а табе сцяруць памяць і вернуць дадому, як ты і жадаў.
- Сьцяруць памяць?
- Ну канешне, - адказаў Амар, - Чуў, што інспектар казаў? "Па-чыс-цяць". Ён не пра бруд казаў, а пра памяць.
- Я не хачу, каб мне чысцілі памяць!
- Ніхто не хоча, - удакладніў Амар.
- І я ўсё забуду? - спытаў хлопчык.
- Не, будзеш памятаць асобныя фрагменты. Потым звар'яцееш, пабяжыш на мясцовае тэлебачанне і заявіш, што цябе выкрадвалі іншапланецяне. Самае інанічнае, што гэта будзе праўдай, але табе ніхто не паверыць. Ты станеш мясцовым дзіваком, з якога ўсе будуць сьмяяцца і шаптацца за спіной. А ты працягнеш даказваць сваю праўду, якая хоць і праўда, але вельмі неверагодная для твайго асяроддзя.
- Я не хачу, каб з мяне сьмяяліся, - сумна вымавіў Зміцер, - А можна не чысьціць памяць? - спытаў хлопчык.
- Тады ты будзеш усё памятаць. Нікому не скажыш пра свае прыгоды. Будзеш моўчкі гатавацца, збіраць інфармацыю аб усіх іншапланецянах. І ў адзін момант выкарыстаеш свае веды і рушыш тэхналогіі сваёй планеты на сто гадоў уперад адным крокам... Нее, яны табе гэтага не дазволяць.
Хлопчык засумаваў.
Пасьля некалькіх хвілін цішыні, Амар нахіліўся да Зміцера:
- Ёсць адзін варыянт. Толькі давай так: ты дапамагаеш мне, я дапамагаю табе. Дамовіліся? - і працягнуў руку, што значыла... хаця і так усім вядома, што гэта значыла.

Коментарі