Аматар цукерак
Бацькі хлопчыка вярнуліся дадому самай цемрай. Увайшлі ў другую хату і запалілі малы сьвет. На іхняй канапе, раскінуўшы вецьце, сядзела дрэва. Па лісьцю, якое увесь час сыпалася на палас, хаця яго і было не так шмат, Яўген, бацька малога, зрабіў вынік, што да іх у госьці завітала алешына.
Дрэва займала больш за палову канапы, а яго вецце выходзіла й далей: частка ўпіралася ў шпалеры, частка ў столь. Карані тым часам прасьціраліся пад мэблю, у тым ліку і пад столік, што стаяў перад дрэвам. На століку, пасярэдзіне, стаяла вазачка з цукеркамі, а побач з ёй адна з галінак алешыны і некалькі фанцікаў.
У пакоі гарэла ўсяго адна лямпачка, што над госьцем, і тую ён закрываў сваёй кронай, адкідваючы цень на астатні пакой.
- Пані Марыя, пан Яўген, калі ласка сядайце, - з павагай вымавіла дрэва, - Госьць тут я, а не вы.
Жанчына села ў фатэлю, а гаспадар узяў ад вялікага стала зэдлік і паставіў побач з жонкай. Сеў.
- Дазволіце? - спытала алешына, і не чакаючы адказу, галінай, што была ля вазы, узяла адну цукерку, лоўка зьняла фанцік і медленна панесла да сябе. Панесла цукерку не звычайным спосабам, як напрыклад гэта робяць гаспадары: галіна алешыны пачала медленна расьці назад, быццам менавіта для яе ход часу павярнулі на адваротны і крышку паскорылі.
Як толькі цукерка дабралася да ствала дрэва, галінка закінула ласунак у месца, што, відаць, было ртом вольхі, і пачала расьці ізноў да гаспадарскай вазачкі.
У пакоі стаяла поўная цішыня, было чутно як працаваў насьценны гадзіннік, і як алешына даядала цукерку. На палас упаў яшчэ адзін лісьцік.
- Добра ў вас тут, - пачала алешына, - паветра чыстае, цішыня... Праўда хату маглі б і цагляную паставіць. Няўтульна мне тут, сярод супляменьнікаў.
- У часы, калі яе ставілі, цэглы хапала толькі на райвыканкамы і дамы культуры, - адказаў Яўген, - Хаце больш за паўстагодьдзя.
- Ну, што было, тое было. Ня будзем узгадваць мінулае. Тым больш, я да вас завітаў зусім па іншай справе.
- Цікава, па якой гэта, - вымавіў мужчына.
- Па той, што зьнікла некалькі дзён таму, - адказала алешына і ўзяла яшчэ адну цукерку.
Маці ажно падскочыла. Яўген яе спыніў і ўстаў сам. Схадзіў у першую хату. Вярнуўся з бензапілой. Паставіў яе на столік, а побач каністрачку з топлівам.
- Калі ты нашкодзіў майму дзіцяці, я табой жа выпалю хату з тваіх супляменнткаў.
- Наадварот! - запэўніла дрэва, - Я хачу дапамагчы вам вярнуць хлопчыка дадому! Бо я ведаю дзе ён, і ўпэўнены, што ніводны сабака ня возьме ягоны сьлед, - сьцягнула наступную цукерку, - Таму што на плянэце дзіцяці няма.
- А дзе ён тады? - умяшалася Марыя.
- Там.
- Дзе? - хорам спыталі бацькі малога.
- З-за вецьця проста ня бачна, - патлумачыла дрэва, - Я падняў галаву ўчерх, паказваючы на неба.
Мужчына схапіў пілу і пачаў яе заводзіць.
- Да ў космасе ён! - спалохалася алешына, - Чаму ж вы такія нездагадлівыя? Перад вамі тут дрэва сядзіць, гэта вас не зьдзівіла нават, а што ваш сын можа ў дадзены момант вандраваць па касьмічных прасторах, да галавы не прыйдзе!
Яўген паставіў пілу бліжэй, сеў на зэдлік.
- Ён трапіў у дрэнную кампанію, - распавяла алешына.
- Кантрабандысты? - прапанавала маці.
- Піраты? - зрабіў здагадку бацька.
- Лепш бы да піратаў, - цяжка ўздыхнула дрэва, - Ён трапіў да вучоных.
- Яны праводзяць на ім вопыты?! - заплакала жанчына.
- Можна сказаць і гэтак, - згадзіўся драўляны, закідваючы ў рот чарговую цукерку.
- Гэта грыльяш, - патлумачыў Яўген і падсунуў паўпустую вазачку бліжэй да госьця, - Забірайце ўсе! Бачу, як яны Вам спадабаліся.
Вольха замерла. Галінка, штл ля вазы, уздрыгнула так, што з яе апалі ўсе лісткі, і медленна пацягнулася к ствалу. Само дрэва моўчкі выплюнула рэшткі цукеркі, нешта прамармытала пра зламаную псіхіку і ўсесусьветнае дараванне. Працягнула:
- Ваш хлопчык працуе выпрабавальнікам іхніх вынаходак. А гэта нашмат гаршэй, чым трапіць да піратаў, ці кантрабандыстаў.
- Як гэта - працуе? - зьдзівіўся мужчына.
- Яму ж дзесяць год, - дадала маці.
- Так, працуе. Нічога надзвычайнага тут няма: у міжзорным заканадаўстве няма ўзроставых абмежаванняў.
- Чаму ў вучоных гаршэй? - спытаў Яўген.
- Праблема ў сутнастці самой працы. Да навукоўцаў ідуць ад адчаю. Таму я й прыйшоў да вас. Зараз ваш хлопчык мае патрэбу менавіта ў вашай дапамозе.
- Як мы можым яму дапамагчы? - спытаў бацька.
- Вярніце яго дадому! Вам дваім трэба адправіцца ў бяздонны космас, знайсьці сына і вярнуць яго дадому. Яго пошукі могуць заняць час, шмат часу. Вам трэба вырашыць зараз: ці гатовыя вы кінуць усё тут і адправіцца ў небясьпечнае падарожжа. Бо вылет праз 27 хвілін.
- Чаму вы павінны Вам паверыць? - спытала Марыя.
- У вас ёсьць яшчэ час каб вырашыць, верыць мне, ці не. Нашыя з малым сябры, кантрабандысты, забяруць вас з ганку ў назначаны час, ня выйдзеце - ваш выбар.
- Кантрабандысты? - удакладніла маці.
- Так, кантрабандысты. Яны якраз прывезьлі новую партыю сушаных талійскіх руж на маю плянэту, а ваш хлопчык тайна вывез мяне адтуль, чым і выратаваў.
- А Вы з намі не паляціце? - спытаў мужчына.
- Нажаль. У мяне іншая мэта.
- Якая?
- Я адпраўлюся ў вандраванне па вашых лясах, з адукацыйнай місіяй.
Дрэва паднялася. Моўчкі падняліся і гаспадары. Цішыню парушыла алешына:
- А можна сьвятло патушыць, каб мой сыход быў такім жа загадкавым як і зьяўленне? Бо я з бруднымі каранямі, так няўтульна...
Мужчына выключыў лямпу. Дрэва зьнікла. Праўда пад месяцовым сьвятлом было бачна як дрэва, парваўшы шторку, вылазіла праз вакно. Бацькі засталіся стаяць у поўнай цемры.
У вызначаны час белы прамень з неба асьвятліў ганак і хутка зьнік.

Коментарі