Дзень Дажджу
Касмалёт прызямліўся на пляцоўцы. Адзін Бог ведае, як Бунты зразумелі, што пляцоўка менавіта там, дзе яна была, бо яна, як і ўсё вакол было заліта вадой. Апусціўся трап.
- Табе лепш падкасаць калашыны, - там звонку дуждж даўно не сціхае.
Героі выйшлі. Хлопчык не чакаў, што вада будзе стаяць так высока. Яму было вышэй калень.
- Вялікі ж у вас дождж, - заўважыў Зьміцер.
- Вох, - уздыхнула Марыя, - ён тут заўсёды ідзе па святах.
Марынас адзіны, хто не замачыў свой абутак. Дзякуючы драўлянаму каркасу той быў вышэй ўзроўня вады. Першым ішоў Яўген, за ім Марыя з малым, потым Марынас, а за мі плылі дзьве жывёліны. Ісці было няшмат, але ноччу не вельмі бачна, што там пад нагамі ў вадзе, таму крочылі асцярожна.
- Тут сёння свята? - спытаў хлопчык.
- Тут кожны дзень свята, - адказаў Бунт.
- А гэта як? - зьдзівіўся малы.
- Вельмі проста, - пачаў тлумачыць Яўген, - Раней, да ўсіх турыстаў, мясцовыя навучыліся жыць з дажджом у гармоніі, і здзейснівалі святы не часцей аднаго раза на тыдзень. Каб нічога і не засохла, і не згніла - гармонія.
- А потым? - не дачакаўся Зьмітрок.
- А потым: утапяне, таліяне, заплаксі, мармыляне, пуш-пала... - і ўсе з сваімі культурамі, традыцыямі і святамі. Усё змяшалася і пераблыталася...
- Тады дождж і пачаўся? - зноў не вытрымаў хлопчык.
Мужчына толькі топнуў нагой ў ваду так, што пырскі трапілі нават на Марынаса. Не любіў Бунт, калі яго перапыняюць.
- Што там такое? - спытаў інспектар.
- Спатыкнуўся, - рэзка адказаў Мужчына.
- Так, дождж пачаўся, - працягнула ўжо Марыя, - Але ўрад вызначыў адзіны графік святаў і стварыў цэлы орган, які сачыў за яго выкананнем. Дэпартамент сьвятаў.
- А дамовіцца яны не маглі? - спытаў Марынас.
- Самастойна - не, вельмі ўсе ганарлівыя.
- І чаму не дапамагло?
- Чаму не дапамагло? - зьдзівілася жанчына, - Дапамагло! Дождж спыніўся! Але ўсе так абрадваліся гэтаму, што для іх гэта стала сьвятам. І ён пачаўся ізноў.
Пакуль яны ішлі, міма праплылі чатыры качкі і адна жывёліна, падобная на выдру. Другая засталася ля Марынаса, яна пачала кружыць вакол яго. Зьмітрука зьдзівіла, што жывёлы ніколечкі не баяцца людзей, а на хатніх яны не былі падобныя.
- Хто гэта? - спытаў хлопчык.
- Гэта небабёр, - адказаў Яўген.
- Калі не бабёр, тады хто? - перапытаў малы.
- Небабёр, - паўтарыла Марыя.
- Я не разумею, - заблытаўся Зьмітрок.
- А што тут незразумела? Ёсць бабры, а ёсьць небабры! - нецярпліва вымавіў Яўген.
Жонка штурхнула яго па назе і ветліва сказала хлопчыку:
- Не зьвяртай увагі, проста ён даўно не адказваў на дзічыя пытанні, вось і хвалюецца. Так?
- Так, - прабурчаў мужчына.
- А тут ёсьць бабры? - працягнуў Зьмітрок.
- Баброў тут няма, толькі небабры, - адказвала ўжо жанчына.
- Тады чаму не назваць іх неяк інакш?
- У цябе вельмі завышаныя чаканні наконт іншапланетных назваў, - Не вытрымаў ужо Марынас, але размаўляў ен, як заўсёлы, павольна, - Ты лічыш, што яны павінны быць нейкімі дзіўнымі і непадобнымі на вядомыя табе? Вось ты ўсіх жывёл на сваей планеце ведаеш?
- Ну, я ведаю...
- А расьліны ўсе ведаеш?
- Мы яшчэ іх не праходзілі...
- Дык вось як пройдзеш, упэўнішся, што і ў вас хапае дзіўных назваў, і не трэба іх шукаць у космасе.
- Напэўна так, - згадзіўся малы.
- Ты ведаеш, што робіць бабёр? - спытала Марыя.
- Грызе дрэвы і робіць плаціны на рэчцы, - адказаў Зьміцер.
- А як назваць жывёлу, якая плаціны разбірае, а дрэвы садзіць? Дакладна не бабром, - сама ж і адказала на сваё пытанне, - Яму іншай назвы і не патрэбна.
- Значыць гэта небабёр, а гэтыя качкі як называюцца?
- Навошта табе ведаць, як яны называюцца?.. Да адчапіся ты ад нагі! - пхнуў небабра Марынас, - Табе гэтыя веды нідзе і ніяк не спатрэбяцца. У вас ня водзяцца ні гэтыя качкі, ні небабры. Ну, ўжо калі хочыш больш бескарысных ведаў, можыш завучыць усе віды дажджу на гэтай планеце. Іх тут больш за паўтысячы.
- Сямсот дваццаць дзевяць, - паправіла Марыя, - Праўда, гаворка пра ўсе ападкі, а не толькі пра дождж. Насамрэч, усё залежыць ад сьвята, яго ахопу і колераў касьцюмаў...
Нарэшце героі дайшлі да хацёнкі, дзе спыніліся Бунты. Яна стаяла на высокіх бэтонных сваях, як і ўсе суседнія будынкі. Вуліца ішла ўніз і Зьмітрок апынуліся ўжо па пояс у вадзе. Да адной з свай былі прывязаныя дзьве лодкі: драўляная, напалову зьедзеная небабрамі, і гумавая, надуўная. Ніжнія прыступкі драўлянай лесвіцы былі абпрацаваныя нейкім сродка, і небабры іх не чапалі.
Падняліся ў хату. Марынас ледзь праціснуўся праз дзьверы, якія не былі разлічаны еа ягоную канструкцыю, якую добра папсавалі грызуны.
- Я ўвесь прамок, - паскардзіўся хлопчык
- Не хвалюйся, - супакоіла жанчына, якая адразу прынялася гатаваць стол, - Зараз уся вада сыйдзе.
- Пакуль яна сыйдзе, ён прастудзіцца! - Абурыўся Марынас.
- Праз дзьве - тры хвіліны будзеце сухімі, як гэтыя жанжыбарыкі! - запэўніла Марыя і паставіла талерку на стол. Яўген займаўся цяплом і адтуль дадаў:
- Не будзе вада з вамі ўвесь час, ёй на дождж трэба. Яе ж не бясконца шмат. Калі б гэта было так, узровень вады дайшоў бы да аблок.
Селі за стол. Складаней за ўсё было Марынасу. Не з-за каркаса, яго выкінулі, бо той так і не пралез праз дзьверы. Яўген упэўніў інспектара, што канструкцыю бязлітасна згрызлі небабры, і больш ад яе карысці не будзе. Ніводны стул у хаце не мог вытрымаць пэрлямубрабахтыйца. Усадзілі яго на канапу, а потым ужо паставілі стол і крэслы.
Стол быў небагаты. Пюрэ з бутонаў талійскіх руж з печанымі кудзёлкамі, і сушаныя жанжыбарыкі з гарбатай. Да іх звычайна падаюць піва, але яго Бунты не трымалі.
Марынас адзначыў высокую якасць страў і пацікавіўся:
- Колькі зараз арэндаваць такую ўтульную хатку?
- Мы спыніліся на дваццаці пяці грошах, - адказаў Яўген, - хаця гаспадар прасіў на два больш, - усьміхнуўся той.
- Добры варыянт каб асесці, - заўважыў інспектар, прымяраючы на сябе такую будучыню.
- Не для нас такі варыянт, - адзначыла Марыя, - Сюды нас прывялі абставіны. Ой, а што гэта ў цябе за кніжка? - раптам зьмяніла тэму.
- Гэта крамбалёнскія казкі, - хутка адказаў Зьмітрок.
- А дзе ты іх узяў?
- Амар купіў, як сувенір на памяць.
- Цікавыя?
- Вельмі цікавыя! - адзначыў хлопчык.
- Усе казкі аднолькавыя, - улез Яўген.
- Ці шмат вы ведаеце казак, якія сабралі вакол сябе натоўпы фанатыкаў? - далучыўся Марынас, спадзяючыся завесьці добрую гутарку.
- Пачакай, а як ты іх разумееш? Ты ведаеш міжзорную мову? - працягнуў мужчына, які нават не заўважыў інспектара яго пытанне.
- Не-а, у мяне ёсьць жылудок, - адказаў Зьміцер і паказаў цуда-плод прысутным, - Побач з ім я разумею ўсе мовы і ўсе тэксты.
- Вось гэта сапраўды каштоўны сувенір, - адзначыў Бунт.
- Вы казалі, ў вас зьнік сын. Як ён зьнік? - вярнуўся да старой тэмы інспектар.
- Проста зьнік, - вымавіла Марыя, - Потым прыйшло дрэва. І вось мы тут.
- Відаць, вы шмат разоў расказвалі сваю гісторыю, што здолелі сьціснуць яе да трох сказаў, - заўважыў інспектсар, але Бунты не зразумелі гумару. Марыя перадала фотакартку хлопчыку:
- Бачыш? Вы копіі адзін аднаго!
- Толькі ў яго зяленыя вочы? - Пацікавіўся малы. Фота было чорна-белым.
- Так, - адказаў Яўген, як у мяне.
- Я бачыў яго ў сьне, - патлумачыў малы, - Ён зьявіўся ў люстрэрку ў скафандры. Паклікаў мяне і перадаў маю кніжку. А пасьля люстэрка лопнула.
Бунты адразу зацікавіліся снамі хлопчыка. Марыя дапытвала ўсе падрабязнасьці а Яўген пабег шукаць транспарт для Марынаса. Апошні, бачачы, што Зьміцер ахвотна дапамагае Бунтам, пачаў прагледжваць міжзорныя навіны і ціха даядаў жанжыбарыкаў. Яго ўвагу йзноў захапіў малы, калі сярод навін убачыў артыкул пра салдата:
- Гэта яна!
- Хто яна? - падскочыла Марыя.
- Салдат! Ты казаў пра салдата, так?
- Так, - адказаў Зьмітрок.
- Гэта яна! - Інспектар пачаў раздувацца. Канапа не вытрымала, і яе ножкі склаліся з звонкім хрустам. Стол з рыпам падаўся ўперад. Жанчына з хлопчыкам падскочылі і адыйшлі да дзьвярэй.
- Пра каго ён кажа? - не разумела тая?
- Флуція? - спытаў Зьмітрок.
- Флу-у-уфія! - прагырчэў Марынас.
- А ён не лопне? - шэптам спытала жанчына.
- Не, зараз здуецца, пачакайце крышачку.
- Ці гэтага салдата ты сьніў? - інспектар паказаў планшэт з навінамі малому.
- Напэўна ён, я не памятаю... Вельмі падобны..
- Значыць гэта падказка мне. Гэта Флуфія! Я ведаю! Мне трэба туды!
Вярнуўся Яўген:
- Нажаль, фатэлі для пэрлямубрабахтыйцаў усе раскупілі, але я знайшоў чаравічкі Зьмітруку... Што тут здарылася?
Марынас яшчэ не здуўся. Ен паглядзеў на Бунта і паказаў яму планшэт:
- Я павінен адправіцца сюды!
- Мы цябе не павязем! - адмовіўся Яўген, - Гэта зусім у іншы бок.
- Дакіньце мяне да штрафной стаянкі нумар "пяць-ігруш і сьліва", а дальш я сам.
- У цябе ж быў карабель!
- Ен яшчэ на балансе МАА, я не магу ім карыстацца.
- Добра, - пасьля некалькі хвілін роздумаў, вырашыў Яўген.
- А я? - пакрыўдзіўся хлопчык, - Вы паабяцалі мяне завесьці дадому!
- Не хвалюцся, ужо сёння ты будзеш дома, - супакоіла малога жанчына, - Мы цябе не кінем.

Коментарі