Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Справа ў ліхтарах
Частка пра цуды
Як жа складана ў космасе злавіць спадарожку
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
Хто такая гэтая Флуфія
Яшчэ адзін спадарожнік
Менавіта тут упаў касмалёт
Уласныя прыгоды малога
Аматар цукерак
Тэатр аднаго сьпяктакля
Вялікае расчараванне
Непакорлівая вышыня
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Іваніцька і Фраккуля
Першы кантакт
Дзень Дажджу
На развітанне
Быццам і не зьнікаў
Запрашэнне на працу
Запрашэнне на працу
"На сямнаццацігоддзе Агульнапрызнанага ўсегадактычнага дзіва, да касьмічнаша альянса афіцыйна даклучылася сістэма Параплюі. Не без дапамогі вынаходкі Фраккулі Хахмач, лінгвадапаможніка лупта-лупта. Сёння па ўсіх гарадах Параплюі праходзяць сьвяты..."
- Не цікава, - прагарнуў.
"На Лупта-лупта чарговы скандал з паразітамі. Нагадаем, карпарацыя Потныя пазногці займалася ў тым ліку і паветраннай тэрапіяй, што выклікала ў пацыентаў цяжкую залежнасьць. Па заявах прэс-службы карпарацыі, паразіты ў супрацоўнікаў кампаніі зьяўляюцца вынікам іх непрафесіяналізма і халатнасьці..."
Прагарнуў.
"Іваніцька Войчар прадставіў новую мадэль свайго ППА (поўнага пераймальніка асабісьасьці). Першая мадэль, пры доўгатэрміновым выкарыстанні выклікала псіхічныя разлады. Новы прыбор, хутка паступіць на ўзброенне Міжзорнай ахоўнай арганізацыі..."
- Мілітарысты, - прагарнуў.
"...Тызатарсі Ніпалец даў чарговыя паказанні па справе гандлю пчол..."
"Мемы запатрабавалі ад Заплаксі закрыцця ўсіх філіялаў іх банкаў, а йнакш тыя адкажуць радыкальна..."
- Ну дзе яна? - гартаў навіны паштальён.
"Марсузус Ді Ліпі стаў першым тафланінам, хто заняў пасаду вярхоўнага суддзі сістэмы Правасуддзе. С пачатку праграмы асваення, ўжо каля дзьвух тысяч тафлан атрымалі працу ў розных..."
- О, вось яна!
"Старшыня царквы Анутыла, Нульну Льнуль, зганіў нядаўнюю паублікацыю Крамбалёнскіх казак на Ю0013-03, у вольным перакладзе Зьміцера Вандроўкі. Ён назваў гэта здзекам над сьвятым пісаннем і прызваў аўтара да адказу. Пасьля чаго быў публічна спалены партрэт самаго Зьміцера Вандроўкі, памерам 12 на 16 метраў..."
- А вось і партрэт! - прамармытаў паштальён і пачаў вышукваць падобны твар у гурце людзей, што сьвяткавалі нечый дзень народзінаў, - Знайшоў!
Паштальён падыйшоў да мужчыны і перадаў яму канверт. Мужчына зірнуў на яго і ўбачыў невядомыя іерогліфы.
- Што гэта? - спытаў ён, але паштальёна ўжо не было.
У руках Зьміцер трымаў сваё запрашэнне на працу, заяўку на якую той пакінуў падчас сваіх прыгод, шмат гадоў таму.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Лупта-лупта».
Коментарі