Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Справа ў ліхтарах
Частка пра цуды
Як жа складана ў космасе злавіць спадарожку
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
Хто такая гэтая Флуфія
Яшчэ адзін спадарожнік
Менавіта тут упаў касмалёт
Уласныя прыгоды малога
Аматар цукерак
Тэатр аднаго сьпяктакля
Вялікае расчараванне
Непакорлівая вышыня
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Іваніцька і Фраккуля
Першы кантакт
Дзень Дажджу
На развітанне
Быццам і не зьнікаў
Запрашэнне на працу
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
"Найлепшыя касмалініі ў галактыцы!
Хутка, танна, якасна!
Любы груз: ад пачкі кавы, да зоркі з неба, ад ліста кахання, да захопніцкай арміі!
Толькі новыя касмалёты, толькі ветліцы персанал!
Даставім з камфортам!"
Пасьля запіс паскорыўся:
"Увага! Пададзенае ў рэкламе можа не адпавядаць рэчаіснасьці. Рэкламадаўца не нясе адказнасьці за змест роліка" - гучала ў паведамленні, аднак чуваць было адно толькі клюканне, якое рэхам аддавалася ў розных канцах касмапорта.
Амар ўжо дамовіўся з адным гандляром, каб той узяў іх на борт свайго невялічкага карабля. З пчоламі прыйшлося развітацца. Імі фіялетавы заплаціў за білеты. Хаця адзінае, чым ён любіў разлічвацца - шчырыя падзякі.
Амар увогуле любіў альтруістаў, тых, хто дапамагае іншым проста так. Тых, хто не выкарыстоўвае пасярэднікаў у атрыманні сваёй дозы гармона шчасця: наркотыкі, грошы, секс, азартныя гульні, кліптаманія... Праўда сам Амар такой хваробай не пакутаваў, ён любіў атрымліваць асалоду ад грошай, як і птушка, з якой фіялетавы і дамовіўся. Таму яму вельмі цяжка было развітвацца з сумленна скрадзенымі ў Змітрука пчоламі, бо гэтае дзюбавае заламала такую цану! Зразумела, што сам перапрадась іх у тры разы даражэй! Во дзе махляр!
Да вылету заставалася не цэлая гадзіна, таму нашы героі вырашылі пагуляць па касмапорце.
- Я аніколі не быў у космасе! Так хочыцца ўсе пабачыць!..
- Лепш бы засталіся на караблі, - працягваў бурчаць Амар, - Там нашмат больш касмічнага, чым тут.
- Але тут жа шмат...
- Чаго? - перабіў хлопчыка фіялетавы, - Сувенірных крам? Дык яны ж для турыстаў! А мы не турысты! - пасля ўздыхнуў, - Вох ня трэ было яму пчол аддаваць, кіне ж...
- А гэта хто, чаму яны без адзення? - спытаў хлопчык пра гурт асоб розных відаў, што трымаліся разам і нешта выкрыквалі праходжым.
- Не звяртай увагі, - супакоіў Амар, - гэта рэлігіёзныя фанатыкі, такіх усюды хапае. Гэтыя сябе клічуць культам анутыла. Успрынялі сур'ёзна тэксты дзіцячых казак, якія прадаюцца ў кожным куце, і папазвар'яцелі ўсе да аднаго. Лічаць, нібыта за імі сочыць іх жа адзеньне, гадзіньнікі, ключы, ды і усё, што можна ўзяць з сабой, - памаўчаў крыху, пасля працягнуў:
- Не разумею іх. Сочаць, ну і няхай сочаць! Яны ж нічога кепскага не робяць... Галоўна, адзенне паскідвалі, а адзін на аднаго не думаюць, дзівакі,  - засмяяўся, - Няхай па аднаму ходзяць, калі такія ўжо вернікі!
Адзіная рэч, ад якой яны не пазбавіліся - маленькая кніжачка з дзяцячымі казкамі. Адна на ўсіх. Іх пісанне. "Міфы і казкі крамбалёнскіх месяцаў".
- А можна мне гэтую кніжачку? - спытаў Змітрок.
- Ты ж нічога не зразумееш, навошта яна табе? - здзівіўся Амар, - А, ну і якая розьніца, будзе хоць адзін касмічны сувенір на памяць! - усклікнуў ён.
Героі звярнулі да бліжэйшай сувенірнай крамы. Анутылаўцы так і засталіся стаяць гуртам, нават не здагадваючыся, што іх вораг, міфічная істота з казак, даўно знаходзіцца сярод іх.
Касмапорт гудзеў, сувенірныя крамы працавалі, вар'яты крычалі, дзеці гулялі, плакалі, ізноў гулялі, ізноў плакалі. Дзесьці прабег сабака. Амар з Змітруком вярталіся да карабля. Іх павінен быў сустрэць параплюйскі гандляр пухам.
Параплюі - птушкападобныя істоты з планеты Параплюі, якіх адразу палічылі звычайнымі жывёламі. Нягледзячы на афіцыяльнае меркаванне, некаторыя параплюі вывучылі міжзорную мову жэстаў і штуршкоў і пачалі гандляваць. Адразу пакуплялі караблі ў пэрлямубрабахтыйцаў, і выйшлі на міжзорную пляцоўку.
Аднак рэпутацыя дзіўных птушак не знікала да адной кароценькай захопніцкай вайны, і вельмі крывавай. Калі адна недальнабачная армія вырашыла прыручыць параплюяў. Вось тады да апошніх з'явілася павага.
Што вам трэба ведаць пра гэтых "дзіўных птушак": нават не спрабуйце іх ашукаць! Я сур'ёзна!
Не ведаю, якім менавіта органам, але хлусню яны чуюць за кіламетр. І паверце, лепш вам не бачыць гнеўнага параплюя. Сваім двухвосным клювам, поўным вострых зубоў, які раскрываецца ў чатыры бакі, ён выесць вашыя вочы і выклюе пячонку. А языком, праз вачніцы, ён выне ваш мозг з галавы. Жорсткае пер'е ахоўвае ад пашкоджваньняў. Бачаць параплюі большы спектр колераў,  таму афарбоўка ў іх адпаведная. А когці ўраз праб'юць вашую грудную клетку.
Адна з такіх мілых птушак і павінна была перавезці нашых герояў. Яе звалі Клац-клюк-клюк. Паміж сабой параплюі размаўляюць пастукваннем у розных камбінацыях сваімі клювамі. І дагэтуль іх мову не здолеў перакласці ніводны лінгвадапаможнік.
Іх ніхто не сустрэў. Амар занепакоіўся, бо параплюі - птушкі слова. Калі абяцалі сустрэць, сустракалі. Аднак фіялетавы падумаў, што яны вельмі доўга хадзілі па крамах і проста спазьніліся на сустрэчу, а вылет запланаваны на пэўны час, і яго адкласці нельга, як і падрыхтоўку да вылету. Амар упэўніў сябе, што Клац-клюк-клюк ужо ў кабіне пілота.
- Ну хоць без нас не паляцеў! - вымавіў фіялетавы і  павёў Зміцера ўглыб карабля. А карабель ужо быў захоплены.
Падняўся трап. Героі занялі свае месцы. Запрацавалі рухавікі.
- І праўда, - падумаў Амар, - прыйшлі пад самы вылет.
Карабель узьняўся над пляцоўкай і накіраваўся да шлюзаў, пакідаючы пасьля сябе воблака дыму і сажы. А на пляцоўцы, пад воблакам, ляжаў зьвязаны і без прытомнасьці вядомы нам параплюй.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Лупта-лупта».
Хто такая гэтая Флуфія
Коментарі