Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Справа ў ліхтарах
Частка пра цуды
Як жа складана ў космасе злавіць спадарожку
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
Хто такая гэтая Флуфія
Яшчэ адзін спадарожнік
Менавіта тут упаў касмалёт
Уласныя прыгоды малога
Аматар цукерак
Тэатр аднаго сьпяктакля
Вялікае расчараванне
Непакорлівая вышыня
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Іваніцька і Фраккуля
Першы кантакт
Дзень Дажджу
На развітанне
Быццам і не зьнікаў
Запрашэнне на працу
Быццам і не зьнікаў
Бунты адпусцілі хлопчыка дадому. Той апынуўся недалёка ад вёскі, ў лесе, каб не турбаваць мясцовых рознымі прамянямі з неба, і паплёўся дахаты. Па дарозе зьнішчыў апошніх жанжыбарыкаў.
Паказаўся двор. Не пакошаны. А ў некаторых месцах крапіва вышэй плоту. Зьміцер яго памятаў крышачку другім. Утульным. Пусты пчальнік, будка без Гільзы, толькі ланцуг ляжыць на зямлі. Неяк зусім ціха. Ну канешне, сярэдзіна дня - усе на працы ці ў школе. Зьмітруку заўсёды здавалася ўсе дзікім на вуліцы, калі той хварэў, бо нікога няма, а ты адзін швэндаешся без мэты, як той злодзей.
Падыйшоў да хаты. Раней не заўважаў, што вокны і дзьверы даўно не фарбаваныя. Тая фарба, што ёсьць, ужо ўся палупілася. Вісіць замок. Малы ведаў дзе ключы і палез за імі.
- Ну калі яны на месцы, значыць я сапраўды дома, - падумаў ён.
Знайшоў. Значыць гэта ягоны двор і ягоная хата. Усё добра.
Замок тугі, але бацька яго нядаўна змазваў. Крыху павалтузіўся, але адчыніў. Увайшоў у хату. Усё было на сваіх месцах, нават цукар, які той рассыпаў на стале, на ім і застаўся. Але чамусьці малому было нязвыкла.
Пасядзеў на канапе. Яшчэ раз азірнуў хату: цішыня, толькі чуваць як цікае гадзіннік на шафе. Хлопчык не ведаў, чым бы яму заняцца.
- Во, трэба перапісаць казкі, бо забудуся! - думаў ён, - Не, потым. Адразу бацькоў сустрэну. Бо што гэта: яны прыйдуць, а я сяджу і пішу, быццам і не сумаваў па іх? І дзе яны так доўга ходзяць? А калі яны мяне шукаюць? А калі яны мяне не знайшлі і пераехалі? Не, не маглі яны ўсё вось так кінуць і зьехаць, на працы напэўна...
Грымнула калітка, пачуліся знаёмыя галасы. У малога закалацілася сэрца. Той на пальчыках падбег да вакенца. Яны!  Падбег да дзьвярэй. Увесь ажно калоціцца, хвалюецца. "Не" - падумаў ён і кінуўся за печ, потым вярнуўся на канапу. Сеў. Глядзіць на дзьверы.
Адкрылася. У пакой крочыў бацька, убачыў малога. Той усьмінуўся. Мужчына зрабіў яшчэ крок і крыкнуў:
- Зайдзі сюды!
Увайшла жанчына:
- Дзіма! - крыкнула яна і кінулася да хлопчыка. Бацька застаўся ў дзьвярах. Жанчына пачала аглядаць малога з усіх бакоў, нібы вышукаючы нешта нядобрае:
- Дзе ж ты быў, пацягайла?! Мы цябе ўжо з сабакамі шукалі, усе лясы абыйшлі, кожную канаву! Кожны люк праверылі! Начамі не спалі!
- Я заблукаў, - сказаў ціха хлопчык. Ягоныя вялікія чаканні ад сустрэчы чамусьці не адбыліся. Таму той больш нічога і не сказаў бацькам, якія былі падобныя на ягоных бацькоў, і нават гаварылі і рабілі ўсе як бацькі, а ле сумаваў ен па іншых людзях. Малы апусціў галаву і целабіў жылудок у руках.
- Больш нікуды адзін не выходзь, добра?
- Добра.
- Мы ледзь не звар'яцелі, сына, нам нават пачвары пачалі зьяўляцца роўныя. Скажы? - патрабавала пацвержання ў бацькі.
- Ага, - суха адказаў той.
- Гэта во, мазгі ўжо не працуюць, настолькі мы хваляваліся.
- Якія пачвары? - спытаў малы.
- Ты не паверыш, дрэва. Прыйшло і сказала, што ты ў космасе і што мы павінны ўсё кінуць і паляцець за табой!
- А вы?
Жанчына зьдзіўлена паглядзнла на малога:
- Што мы? Я галюцынацыю ад сапраўднасьці адрозьніць не магу? Дзе жы ты бачыў жывыя дрэвы?
- Дрэвы ўсе жывыя, - сказаў Зьмітрок, - у школе кажуць.
- Ага, і ходзяць па мясцовых лясах з прасвятляльнай місіяй! - дадала маці малога, - Я ведаю, што ёсьць, а чаго няма!
Мужчына стаяў у дзьвярах, каля новых чаравічак Зьмітрука, і цалкам не ўдзельнічаў у размове, толькі калі трэба было, казаў: "так", "ага" і "во-во". На чаравічкі ніхто не зьвяртаў увагі.
- Мне таксама сьніўся дзіўны сон, - расказаў Змітрок свой.
Жанчына ўсьміхнулася і сказала:
- Гэта ўсе з-за стомленасці і голаду. Пайшлі пакеты разбіраць! Там шмат розных ласункаў.
На вячэру хлопчык папіў толькі гарбаты з бутэрбродабі. Бацькоў зьдзівіла, што той не вельмі галодны. Хлопчык адказаў, што нядаўна еў. Што менавіта і дзе ён еў, бацькі так і не зразумелі.
Ноччу Зьміуер доўга не мог заснуць. Яго ложак здаваўся яму надта камфортным, падушка вельмі мякай, а коўдра вельмі лёгкай.
Малога турбавала шмат розных думак. Той вырашыў выйсьці на вуліцу. З улікам вопыту, Зьміцер апрануўся і абуўся, і толькі пасьля выйшаў на ганак.
Адтуль быў бачны ўвесь двор: і пчальнік, і будка, і лес, за якім знаходзіцца бліжэйшае аддзяленне галактычнай паліцыі. Хлопчык колькі хвілін вышукваў у небе лішнія агеньчыкі. Усё было на сваім месцы, акрамя Зьміцера. Той быў дома, але не адчуваў што гэты дом для яго. Думкамі малы быў з Гільзай, дзе і як яна там, з Марынасам, з Амарам і Бунтамі, ці знойдуць яны сваё дзіця.
Малы і сапраўды быў вешьмі выматаны падарожжам. Нарэшце, сон узяў сваё, і хлопчык уліўся праз яго ў звычайны лад жыцця. Паступова і двор, і пчальнік, і бацькі, і аблупленая фарба на вокнах сталі звычнымі для яго зроку. Але, як і абяцаў сабе, хлопец узяў сшытак і запісаў усе казкі, што паспеў завучыць у падарожжы. А пасьля схаваў сшытак і жылудок да лепшых часоў. І нікому не расказваў, чаму так лёгка яму даюцца замежныя мовы.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Лупта-лупта».
Запрашэнне на працу
Коментарі