Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Справа ў ліхтарах
Частка пра цуды
Як жа складана ў космасе злавіць спадарожку
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
Хто такая гэтая Флуфія
Яшчэ адзін спадарожнік
Менавіта тут упаў касмалёт
Уласныя прыгоды малога
Аматар цукерак
Тэатр аднаго сьпяктакля
Вялікае расчараванне
Непакорлівая вышыня
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Іваніцька і Фраккуля
Першы кантакт
Дзень Дажджу
На развітанне
Быццам і не зьнікаў
Запрашэнне на працу
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Фіялетавы ўчапіўся за галіну, якой, хвіліну раней, там яшчэ не расло. Да зямлі заставалася мэтраў дзесяць, і Амару вельмі пашанцавала сустрэць тую ветку.
- Галіначка! Родненькая! Апусьці мяне калі ласка на зямельку! Я бачыў, ты можыш. Галіначка, не вытрымаю! Родненькая, век не забуду!
Галіна прыслухалася да Амара і пачала расьці ў бок зямлі. Калі да яе заставалася метра два, ветка стрэсла гаркалёсца і пацягнулася назад. Той плюхнуўся ў траву, але падзякаваць дрэва не забыў.
Зьмітрок ужо стаяў над фіялетавым. Амар раптоўна падхапіўся і прашыптаў малому на вуха:
- Дрэвы! Яны жывыя!
- Я ведаю, - спакойна адказаў хлопчык.
- Адкуль?
- У школе казалі, - патлумачыў малы, - што ўсе расьліны жывыя.
- І што жылудамі кідаюцца, таксама казалі? Ай, ну цябе! - махнуў Амар і пайшоў у бок пэрлямубрабахтыйца, што працягваў адпачывацьу цені дрэва.
- Бачу, ты вырнуўся? - усклікнуў фіялетавы.
- Я нікуды і не сыходзіў.
- Тады ты чуў, што я казаў?
- Штосьці чуў, штосьці не чуў - не магу ж я ўсё чуць!
- Нам трэба ратавацца!
- І ад каго ж?
- КВРП! - заявіў Ама.
- А што гэта? - спытаў малы.
Марынас хутка падхапіўся і пытанне малога засталося без адказу:
- Вось я дурань!
- Згодны, - прашыаптаў Амар.
- ...Я і забыў, што гэта плянэта другога ўзроўня! Колькі часу ў нас засталося?
- Адкуль мне ведаць, яны і маю тэхніку адабралі! Нічога не пакінулі, нават гадзінніка!
- Шэсьць з паловай гадзін, - прашчабятаді зверху.
- Ну дык час яшчэ ёсьць, - заўважыў Марынас.
- Адкуль гэта дзіцяйі ведаць час? І калі ты пасьпеў залезьці на дрэва? - спытаў фіялетавы і зірнуў уверх.
- Я тут, - адгукнуўся малы.
Марынас нахіліўся: хлопчык стаяў за Амарам:
- Ты тут, - пацьвердзіў інспектар.
- Так, ёе там, - прашчабяталі з дрэва.
- А хто тады на дрэве? - спрытаў Зьмітрок.
- Гэта і ёсьць дрэвы! - здагадаўся фіялетавы.
- На мне нікога няма, а на табе?
- І на мне, - пачулася ззаду.
- Ды й на мне таксама, - адгукнуліся зусім здалёку.
- Паглядзі ўважліва! - прашчабяталі з дрэва, ў цені якога хаваліся героі.
- Не, няма нікога. Каштан даю! - адказалі яму.
- Кажуць, няма нікога на дрэвах, - рапартавалі зьверху.
Колькі хвілін поўнай цішыні. З салідарнасьці з героямі, спынілася нават птушынае шчабятанне, і вецер. Марынас першым адрэагаваў на новыя абставіны:
- І вось на ліха было бясконца паўтараць адно і тое ж шчабятанне? У мяне ўжо галава трашчыць ад яго!
- Бач, што захацелі! Каб я ім кожны раз па-новаму шчабятала! - абурылася  дрэва, - Вы ведаеце, якая гэта праца? Мне ўжо ўсё лісьце баліць! І хоць бы хто пацікавіўся, ці не стамілася я вас ценню захіляць?
Марынас хутка выбачыўся і падзякаваў за цень, які па словах інспектара, вельмі выдатны, лепшага і жадаць не трэба. Фіялетавы з хлопчыкам разявілі рты і як рыбы хапалі паветра.
- Ой, ну што вы, - засаромілася дрэва, нават лісьце крыху пажаўцела, - Я магу і ветрык зрабіць, каб абдуваў...
- Навошта вы каштанамі кідаецеся? - пасмялеў Амар, - Ледзь вока не выбілі!
- І мне пад ногі, то жылуды, то шышкі, - заўважыў малы, - усе ногі баляць!
- Ой, ну не крыўдзіцеся на нас калі ласка! Проста ў нас не так шмат гасьцей бывае, і ўжо абрыдвае бачыць адно аднаго, а самім хадзіць у госьці у нас даўно няма магчымасьці, вось і не стрымаліся крышачку, павесяліліся.
- Можна было проста пачаць размову, - канстатаваў Амар.
- Ой, нам нельга заводзіць размовы, - прашалясьцела дрэва.
- А чаму зараз завялі? - спытаў фіялетавы.
- Бо тут за намі не сочаць. Лянуюцца.
- Пачакайце, - перапыніў Марынас, - Вы сказалі, што больш не маеце магчымасьці хадзіць у госьці, што вам нельга заводзіць размовы і што за вамі сочаць?
- Так, - прашчабятала дрэва, - А на адным месцы стаяць дзесяцігодьдзямі вельмі надакучвае.
Тут зьверху ўпалі сплеценыя чаравічкі, якраз на ногі хлопчыка:
- Нам шкада за твае ногі, вось, прымі ў якасьці выбачэння. На некалькі гадзін павінна хапіць.
Зьмітрок падзякаваў за падарунак і пайшоў яго прымяраць.
- Можаце патлумачыць, хто і чаму вас абмяжоўвае? - працягнуў інспектар.
- Насамрэч, нам нельга толькі з вамі размаўляць. Хадзіць мы даўно ўжо не можым, з тых яасоў, як нашы карані былі сплеценыя Камп'ютарам. Ну а яшчэ вы яцьце нашыя плады, што вельмі крыўдзіць, бо ў нас іх забіраюць усе да апошняга.
Героям стала крыху сорамна, але пачастункі былі сапраўды смачнымі.
Дрэва распавяго, чаму ў іх забіраюць плады, чаму ў лесе няма птушак і жывёл, і чаму менавіта на гэтай паляне за імі не сочыць Камп'ютар.
Лупталупцяне, так дрэвы называюць абарыгенаў, некалісь, з дапамогай поля разумення, якое існавала тут заўсёды, стварылі камп'ютар і дзякуючы гэтаму ж полю разумення паставілі яму пэўную мэту: зьдзейсьніць ім, лупталупцянам, бесклапотнае жыццё. Не адна мова праграмавання ня здолела б перадаць гэтае жажанне камп'ютару адной фразай, але толькі не поле лупта-лупта. Такжа, дрэвы дрэвы адзначылі і саміх абарыгенаў за тое, што ведаюц, чаго хочуць. Камп'ютар разросся грыбніцай па ўсёй плянэце, і выканаў іхні загад: усе клапоты ўзяў на сябе. Ды й працягвае яго выконваць зараз.
Во як! - зьдзівіўся Амар, - а нам расказвалі...
- Мы добра чулі, што яны вам там расказвалі, - перапыніла дрэва, - Нават добрую гісторыю не прыдумалі, гультаі. А тут з дзіцём упершыню сустрэліся, бач як перапужаліся!
- Яны што, дзяцей не бачылі?
- Чужых не. Хаця быў тут адзін хлопчык, але мы адразу яго схавалі ад гэтых дзікуноў.
- Цікава, - задумліва вымавіў Марынас.
- Запэўніваю вас, спадарства, нічога цікавага! Проста абленаваліся ўкрай. Сваю працу перакінулі Камп'ютару, а самі бегаюць, танчаць і спяваюць.
- І Камп'ютар усё за іх робіць? - удакладніў Амар.
- Вядома, не. Ён таксама пачаў адлыньваць і палову яго працы зараз робім мы, - расказала дрэва і  дадала абурана:
- Нават назву сабе не прыдумалі, а перакруцілі нашую.
- А вы? - удакладніў Марынас.
- Мы сябе называем Лупта-лупта.
- Вось, чаму гэтае слова не перакладаецца! - зразумеў фіялетавы, - Бо гэта назва, назва тых, ад каго і вылучаецца поле разумееня!
- Менавіта так.
- Цяпер зразумела, чаму абарыгены ім так часта карыстаюцца, гэтым словам, бо яго не перакласьці!
- Так, - пацвердзіла дрэва, - каб здавацца дзікунамі і ім ніхто з вонку не перашкаджаў весяліцца.
- Значыць, вы сьцьвярджаеце, што на гэтай паляне мы самі пасабе? - перапытаў Марынас.
Дрэва пацьвердзіла і гэта
- Чаму вы так упэўнены? - недаверліва спытаў інспектар.
- Лупталупцяне, як і іхні Камп'ютар, ніколі не сутыкаліся з хлусьнёй і загаворамі. Дакладней, вельмі даўно сутыкаліся, і ўжо забылі, што гэта такое. Яны прывыклі, што ўсе правілы выконваюцца, таму неабходнасьць у кантролі за ўсімі зьнікла. І калі нікога не турбаваць, можна рабіць што заўгодна.
- І часта вы гэтым карыстаецеся? - пацікавіўся Амар.
- Апошні раз, калі дзіцё хавалі.
- А каго менавіта не турбаваць? - спытаў Марынас
- І тых і тых, - адказала дрэва.
- Вы можаце зьвязацца з КВРП? - перайшоў да справы Амар.
- А што гэта? - спытаў Зьмітрок, які бегаў непадалёку. Але яго пытанне зноў засталося без адказу.
- Вядома не можым, мы ж дрэвы!
І сапраўды, як гэта дрэва будзе ўпэўніваць камісію не караць герояў. Лупта-лупта прапанавалі апошнім іншую ідэю: тыя дапамогуць гераям дайсьці да касмалёта так, каб іх ніхто не заўважыў, а тыя ўжо самі папросяць літасьці у камісіі.
- І як мы гэта зробім? - пацікавіўся фіялетавы.
- Пойдзеце па верху, - прашчабятала дрэва.
- Я і па зямлі зараз хадзіць не магу, - запярэчыў пэрлямубрабахтыец.
- А я вышыні баюся, - дадаў хлопчык. Усю гутарку той, канешне, уважліва падслухоўваў.
Застаўся толькі Амар, які праявіў сябе настойлівым дрэвалазам. Аде той запэўніў, што яму ніхто не паверыць, бо сам ён мае кепскую рэпутацыю. Па думцы фіялетавага, пайсьці павінны якраз былы інспектар галактычнай паліцыі і дзесяцігадовы хлопчык у піжаме, бо яны менш за ўсё нагадваюць злачынцаў.
З гэтай думкай згадзіліся і Лупта-лупта, і каб дапамагчы Марынасу стацт на ногі, сплялі дзівосную канструкцыю, якая нагадвала экзаскелет. Яна павінна была раўнамэрна размяркоўваць вагу пэрлямубрабахтыйца і выкарыстоўваць яе для амартызацыі.
- У вас тален! - заўважыў Марынас Метнік.
- Ну мы не марнавалі час дарма і вучыліся ў нашых прыгнятальнікаў розным навукам.
- Вазьміце па дылудку, - іх поле дазволіцьвам разумець усіх, хто побач, - дадала дрэва, мерад тым, як падняць герояў над лесам.
- А ў мяне ёсьць, - усклікнуў малы.
У амара таксама быў падарунак для дрэў. Ён распавёў ім пра пчол і згадзіўся вызваліць на волю.
Героі падняліся начерх, не без дапамогі дрэў. Касмалёт марынаса, макушку якога бачыў амар, быў зусім блізка, сонца стаяла якраз над ім. Карабель з пчоламі быў правей, і разы ў тры далей. Да абодвух цягнуліся шчыльна сплеценыя сьцежкі, па якіх нашы героі і разыйшліся.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Лупта-лупта».
Іваніцька і Фраккуля
Коментарі