Хто такая гэтая Флуфія
Неўзабаве да Марынаса Метніка з'явілася невядомая істота і паведаміла патрульнаму аб тым, што яго даўні вораг, Флуфія Кілатава, амаль паўгадзіны таму пакінула Хвост Мядузы.
Па словах істоты, у праўдзівастці якіх Марынас ні кроплі не сумняваўся, увесь час Флуфія сачыла за патрульным і ласавалася тым, як Марынас Метнік губляе сваё жыцьцё.
Флуфія спланавала ўсё такім чынам, каб толькі бедны Марынас ёй не паверыў, каб ён пачаў выказваць сваё незадавальненне, каб ён пайшоў служыць у Міжзорную ахоўную арганізацыю, і нават каб Марынас быў цалкам упэўнены ў тым, што раскусіў гэтую паскудзь.
Пры тым, як паведаміла істота, Флуфія заўсёды трымалася побач. Яна была і на ўручэньні яго першай ўзнагароды па мастацтву, на планеце Саў, яшчэ да сваёй трагічнай гібелі пад рухавіком касмічнага карабля. Флуфія наглядала за трэніроўкамі Марынаса падчас вывучэньня ў акадэміі. Яна нават прысутнічала на караблі Марынаса на апошнім яго патруляванні, запэўніла істота, а той нават і не заўважыў гэтага.
Пасля кароценькага расповяду істота знікла і больш ніколі не з'яўлялася ў жыцці Марынаса Метніка.
Цікавы факт: менавіта гэтую істоту бачылі перад сваім знікненнем, доктар псэўдаабсурдыстыкі Хутказак Алібаўнас і яго шчаня пароды гаркалёскі нюхач.
Афіцыйная версія не дае адказаў на пытанне, куды менавіта яны зніклі, а толькі спараджае розныя чуткі, ад самых банальных, да неверагодных. Адныя кажуць, што вучоны з гадаванцам з'ехалі ў глуш, каб ніхто не перашкаджаў яго працы. Іншыя ўпэўнены што Хутказак Алібаўнас даэкспэрымэнтаваўся і пылам асеў на мэблю ў сваёй жа хаце. А некаторыя сцвярджаюць, што нікуды яны не знікалі, быццам бачылі іх то сям, то там. Так жа кажуць і пра вялікія даўгі Хутказака перад банкам Запляксі, і тое, што вучоны зьвязаўся з мафіяй.
Насамрэч, не так і шмат людзей існуе, хто б размаўляў аб вучоным, а знаёмых з ім асабіста, было яшчэ менш. Сярод навукоўцаў Алібаўнаса ня вельмі любілі з-за стварэння ім псэўдаабсурдыстыкі, навукі, што вывучае рэчы і з'явы, якія толькі на першы погляд з'яўляюцца абсурднымі. Калегія вучоных і саму навуку Алібаўнаса лічыць абсурднай.
Дарэчы, перад сваім знікненьнем, Хутказак Алібаўнас якраз дапісваў вялікую працу па псэўдаабсурдыстыцы, пад назвай "Тэорыя цацанак", аднак, свет яна так і не пабачыла.
Даведаўшыся ўсю праўду, у першую чаргу Марынас Метнік склаў з сябе паўнамоцтвы патрульнага інспектара галактычнай паліцыі. Пасьля скраў свой жа карабель, які яшчэ стаяў на балансе Міжзорнай ахоўнай арганізацыі, і рвануў па сьледу свайго ворага.
Адначасова з былым інспектарам галактычнай паліцыі, Хвост Мядузы пакінуў і Клац-клюк-клюк, абураны тым, што яго касмалёт захапіў звычайны дварняк, які накаўтаваў параплюя на чатырнаццатай секуньдзе боя.
Хаця боем гэта не назваць. То было зьбіваньне бездапаможнага пыляня. Птушкападобны нават разгледзець гэтага сабаку дакладна не пасьпеў, не тое, каб ударыць па яму. Ён толькі і асэнсаваў перад тым, як страціць прытомнасьць, што ён, Клац-клюк-клюк, вэтэран адамашнівальнай вайны, ганаровы параплюй, і проста спрытная птушка, як бездапаможнае дзіця ў лапах гэтай жывёлы, нават і піскнуць не пасьпеў, як яго скруцілі.
Быць пабітым для параплюя не сорамна, значыць ёсьць куды расьці. Аднак быць пабітым не параплюям, ды і без магчымасьці адказаць хоць адным ударам, а пасьля бездапаможна наглядаць за стратай сваёй маёмасьці, падобна згвалтаванню. А за такое птушкі помсьцяць, не шкадуючы нічога і нікога.
У выніку, за паўгадзіны, з астэроіда вылецела 8 пэрлябубрабахтыйскіх касмалётаў. Першы, скрадзены у птушкі, з нашымі героямі на борце. Другі такжа скрадзены, толькі ў самаго сябе, Марынасам Метнікам. І яшчэ шэсьць караблёў з раз'юшанымі параплюямі. Уся флатылія трымала курс на І2601-01, праўда ніхто зь іх туды так і не трапіў.

Коментарі