Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Справа ў ліхтарах
Частка пра цуды
Як жа складана ў космасе злавіць спадарожку
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
Хто такая гэтая Флуфія
Яшчэ адзін спадарожнік
Менавіта тут упаў касмалёт
Уласныя прыгоды малога
Аматар цукерак
Тэатр аднаго сьпяктакля
Вялікае расчараванне
Непакорлівая вышыня
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Іваніцька і Фраккуля
Першы кантакт
Дзень Дажджу
На развітанне
Быццам і не зьнікаў
Запрашэнне на працу
Непакорлівая вышыня
Урэшце Амар здаўся і сеў на зямлю, на самай мяжы цені ад дрэва, пад якім сумаваў Марынас. Пачаў вадзіць палкай па глебе. Зрабіў некалькі крамозьляў, а потым адной рыскай пераўтварыў іх у сваё поўнае імя па-гаркалёску. Не сядзелася яму на месцы. Падняўся і пачаў шпацыраваць сюды-туды. Час ішоў, а ён дагэтуль не ведаў, як выйсьці на сувяз з КВРП, што ўжо сабралася на арбіце, каб вырашыць іх лёс. Спыніўся і стаў уважліва разглядаць плот, шукаючы менш шчыльныя месцы. Падумаў:
- Мо пералезьці? - І прыдумаў:
- Заставайся тут, а я паспрабую пералезьці плот і паглядзець, ці далёка наш карабель.
Хлопчык не адразу зразумеў, што Амар зьвяртаўся менавіта да яго, а не да Марынаса. Малы кінуў кароткі пазірк на фіялетавага, потым на плот, і працягнуў завучваць казкі.
Ад сваёй справы хлопчыка адарваў жудасны гук булькання, клякацення і скрыпення. Ён даносіўся з боку пэрлямубрабахтыйца.
- Што гэта? - падскочыў малы.
- Гэта мой страўнік, - вярнуўся ў гэты сьвет Марынас, - у яго вельмі кепскі характар.
Зьміцер набраў розных ласункаў з стала і паднёс Марынасу:
- Вось, задавольце свой страўнік, мо падабрэе, - сказаў ён.
Марынас Метнік згадзіўся з ідэяй малога, і прыняўся частавацца мясцовымі фруктамі. Але думкі пра Флуфію так і не пакінулі яго.
- Цікава, як гэта Флуфія можа быць тваім сабакам, - дзівіўся Марынас, - Няўжо ў вас сабакі выглядаюць як Флуфія?
- Я ніколі не бачыў Вашу Флуфію, - адказаў Зьмітрок, - Я ведаю, што мая Гільза была Флуфіяй, толькі не ведаю, ці Вашай Флуфіяй яна была. Верагодна, Ваша Флуфія і выглядае як мая Гільза...
- А я не бачыў тваю Гільшу, - перапыніў Марынас, - але бачыў Флуфію, і яшчэ, я дакладна ведаю, што ўсе сабакі галактыкі выглядаюць аднолькава. І я ўпэўніваю цябе, тая Флуфія, якую Я бачыў, дакладна не зьяўляецца сабакам!
Гэтым часам Амар пакараў плот. Тое была ўжо чацьвёртая яго спроба. Адразу ён вырашыў лезьці з таго боку, адкуль яны з малым увайшлі на паляну. Аднак, там вельмі шчыльна былі сплецены галіны, нават пальца не праціснуць.
Фіялетавы двойчы абыйшоў плот па ўсяму перыметру, уважліва яго разглядаючы, і знайшоў месца, як яму здавалася, дзе той здолее падняцца да самых верхавін дрэў. І сапраўды, Амар пакарыў ужо дзьве траціны вышыні мура і нават убачыў макушку касмалёта з супрацьлеглага ад яго боку.
- Значыць, карабель недалёка! - абрадваўся фіялетавы і палез вышэй. Сонца ўвесь час пякло ў патыліцу ды ў сьпішу. Амар быў увесь мокры ад поту. А вецце к верху спляталася ўсё шчыльней.
- Вох, сьпякота якая! Папіць бы чаго... - вымавіў дрэвалаз і прыпыніўся перавесьці дыханне. Тут жа яму падалі халоднай вады ў згорнутым шырокім лісьце. Амар зрабіў некалькі глыткоў, змачыў патыліцу і шыю, падзякаваў і палез далей.
- Гэтак значна лепей, - палумаў ён і адразу выкрыкнуў:
- Ай, хто кідаецца? - хутка павярнуўся.
Нікога, толькі Зьмітрок з Марынасам, зусім маленькія, гутарылі пад дрэвам і нават ўвагі не зьвярталі на фіялетавага.
- Ай! - ускрыкнуўў ён ізноў.
Ужо зьверху кінулі нешта. Амар пачаў аглядацца вакол. І справа заўважыў нейкую кропку. Тая павялічвалася і ўрэшце апынулася каштанам, што на вялікай хуткасьці ляцеў у гаркалёсца. Апошні пасьпеў схаваць твар, але каштан трапіў яму ў вуха. Тады фіялетавага і зацікавіла пытанне, хто ж яму падаў вады хвіліну таму.
Раптам ветка, за якую трымаўся Амар, зламалася і той з крыкам паляцеў уніз, дзе хлопчык упэўніваў Марынаса ў тым, што Гільза не дрэнная, якой яе бачыць пэрлямубрабахтыец:
- Яна ж шукае свайго гаспадара. Проста кожны раз ператвараецца ў розныя істоты і пачынае ўсё знава. Каб вы яе ведалі крыху лепш...
- А ты яе добра ведаеш? - перапыніў Марынас, - Ты ведаў, што яна не твой сабака, дакладней, што яна не была тваім сабакам спачатку? Ці што яна вандруе ў космасе і псуе жыццё розным таленавітым людзям? Ці на твой погляд Я дрэнны, і мне дазволена псаваць жыццё?
- Вы добры, - адказаў малы.
- Ты ўпэўнены? Для птушак я зваліўся з неадкуль і проста так без прычыны абстраляў іх караблі. Ці лічаць яны мяне добрым? А за вамі яны гналіся каб падзякаваць, ці цукеркамі пачаставаць?
- Мы ім нічога не зрабілі? - ціха сказаў хлопчык, - проста так ўсё адбылося, што мы... а Гільза... і потым Вы, - пачаў хлюпаць носам малы, - Каб яна была тут, яна б Вам усё патлумачыла, у яе гэта атрымліваецца лепш.
- І часта яна так зьнікае? - ужо спакойна і нават зацікаўлена спытаў інспектар.
- На маіх вачах яна зьнікла аднойчы. Але Гільза казала, што шмат разоў нечакана зьнікала ў адным месцы, а зьяўлялася ў іншым, і зусім сябе не пазнавала.
- Цікавыя здольнасьці, - усьміхнуўся Марынас, - улічваючы як даўно яна была Флуфіяй, вандруе тая доўгі тэрмін, як тая валацуга.
- Так, і вельмі пакутуе, - запэўніў Зьмітрок, - Цікава, дзе яна зараз? Як яна там? - дадаў малы.
- Калі ўсё праўда і твая Гільза сапраўды спадврожнічае па сусьвеце ў пошуках свайго гаспадара і менавіта выпадкова, а не сьпецыяльна, шкодзіць людзям...
- Гэтак і ёсьць!
- ...Будзем спадзявацца, што яна ў хуткім часе знойдзе свайго гаспадара, дзе б той не быў. А яна казала, каго менавіта шукае?
- Казала. Яго завуць Закімбаўнас, ён вучоны.
Марынас засьмяяўся, бо адразу зразумеў пра каго кажа Зьміцер. А вось хлопчык глядзеў на таго вялікімі вачыма, што на міжзорнай мове жэстаў і штуршкоў значыла: "я падобны на жартаўніка?" Праўда Зьмітрок і не зразумеў, што так добра валодае гэтай мовай. А Марынас адразу ўцяміў:
- Гаспадар тваёй Гільзы, звар'яцелы саманазваны прафесар неіснуючай псэўдаабсурдыстыкі, Хутказак Алібаўнас. Ён зьнік шмат гадоў таму разам з сваім сабакам, гаркалёскім нюхачом. Гэта парода такая, з роднай плянэты твайго сябра.
- О! Амар яго таксама ведае! Відаць, ён вельмі знакаміты вучоны?
- Ты мяне напэўна не слухаеш? - адказаў Марынас, - Мы яго ў школе праходзім - гэта так, але толькі як прыклад максімальнай ступені антынавучнай думкі. Зараз паўсюль агульная праграма адукацыі, таму яго ведае і твой Амар. Дарэчы, а дзе твой сябар?
- Ён палез на плот, - успомніў хлопчык і абодва пачалі аглядвацца навокал, - Знайшоў! усклікнуў Зьмітрок.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Лупта-лупта».
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Коментарі