Частка пра цуды
У дадзенай главе я планаваў апісаць вядомыя мне цуды, але іх не бывае.
Таму я апішу дзень, які зараз лічыцца Агульнапрызнаным Усегалактычным Дзівам.
Зручна ўладкаваліся гэтыя прызначэнцы дзіваў, дакладней сказаць, мінулых дзіваў. Бо чамусьці ў той самы дзень яны яго дзівам не лічылі. Аднак, лічылі іншыя.
Напрыклад цудоўны дзень Бінга.
Бінга, ужо сам па-сабе быў дзівам свету. Ён вылучыўся тым, што адзіны ў галактыцы пражыў сваё жыццё так, як ён і планаваў. Акрамя выпадка з цагліной, які адбыўся менавіта ў дзень Агульнапрызнанага Усегалактычнага Дзіва.
Тут і няма чаго апісваць. Бінга, як заўсёды, выйшаў з абаранкавай і, як заўсёды, накіраваўся ўверх па завулку на трамвайны прыпынак. Хвіліна ў хвіліну. Ён не спазьняўся. Ён не ішоў хутчэй, чым звычайна. Усё па плане. Ніхто не перашкаджаў яму шлях, не кідаўся пад ногі. Не было аніякіх злавесных прадвесцяў. Бінга ішоў са звычайнай хуткасцю, і як звычайна, глядзеў уперад.
І ў адзін, самы звычайны момант, у чатырох сантыметрах ад яго твару, зверху ўніх, праляцела самая звычайная цагліна.
Яна ня трапіла ў Бінга, і ён палічыў гэта дзівам. А той дзень стаў самым цудоўным у яго жыцьці, бо адна дакладная цагліна ня трапіла ў яго галаву.
Выпадак банальны, але чаму б яму ня быць праўдай?
Праўда і тое, што Бінга не пераасэнсаваў сваё жыццё, і пражыў яго так, як і планаваў. Пражыў двойчы: у планах, і сапраўды. Аднак, другі раз было не так цікава. Таму перад смерцю ў Бінга перад вачамі пралятала не усё жыцце, а яго шчаслівая цагліна.
Вось яшчэ прыклад. Усегалактычны дзень ста тысяч адначасова падаючых цаглін.
Шчаслівая цагліна Бінга выбрала для свайго падзеньня самы звычайны момант, як і сто тысяч іншых цаглін, якія падалі адначасова з ёй.
Сто тысяч самых звычайных цаглін. Чырвоных, белых, шэрых, цэлых і бітых, новых і старых, пячных, ці фасадных - не важна. Важна, што яны падалі ў свой час. Тады, калі ім трэба было падаць. Тады, калі не падаць яны ўжо не маглі.
Важна, што ў той момант ніводная цагліна не трапіла ў Бінга. А ён лічыў цудоўным промах толькі адной - сваёй цагліны. Не той, што падала ў суседнім квартале, і не той, што трапіла ў кагосці іншага.
Бінга не цікавіла, што частка цаглін стала для некаторых самай нешчаслівай - апошняй. Сярод пацярпелых лічацца нават чатыры птушкі і адзін тушканчык.
Бінга не цікавіла тое, што навуковае супольніцтва аніколі не прызнае яго выпадак з цагліной усегалактычным дзівам. Яму няма ніякай справы да гэтых навукоўцаў, у Бінга тут, калі што, свята - другое нараджэнне! Паважней будзе ўсялякіх там вучоных.
Бінга і справы няма да таго, што тыя ж самыя навукоўцы, выратаванне нашых герояў з падаючага касмічнага карабля, усегалактычным дзівам прызналі. Хаця ў гэтым выратаванні было столькі ж дзіўнага, колькі і ў выратаванні Бінга.
Карабель вельмі моцна трэсла, калі ён падаў на паверхню Лупта-лупта. Зміцер упаў пад панель прыбораў і заўважыў запасную кнопку аварыйнай пасадкі, на якую і націснуў.
Праўда тады яго ані кроплі не здзівіў надпіс на кнопцы аварыйнай пасадкі пэрлямубрабахційскага касьмічнага карабля, зроблены па-беларуску.
А для каго гэты дзень стаў антыцудоўным, акрамя тысяч няшчасных з прабітымі галовамі, чатырох птушак і аднаго тушканчыка? Вядома для каго, для народа лупта-лупта, канешне. Для іх гэты дзень стаў апошнім днём свабоды, апошнім днём шчасця, апошнім днём бесклапотнага жыцця. Ён стаў самым чорным днём у гісторыі Лупта-лупта.
Потым, канешне, колер змянілі на бледна-руды, пасля афіцыйнай змены палітры трагічных колераў.
Гэта быў самы звычайны дзень, але менавіта ён стаў Агульнапрызнаным Усегалактычным Дзівам. Праўда, дзівам яго прызнавалі не ўсе і не ўсюды.
Так заўсёды са святамі.

Коментарі