Кава, пчолы і фіялетавы злачынец
Справа ў ліхтарах
Частка пра цуды
Як жа складана ў космасе злавіць спадарожку
Звычайна ўсе крамы на выхадзе
Хто такая гэтая Флуфія
Яшчэ адзін спадарожнік
Менавіта тут упаў касмалёт
Уласныя прыгоды малога
Аматар цукерак
Тэатр аднаго сьпяктакля
Вялікае расчараванне
Непакорлівая вышыня
Вось і давярай пасьля гэтага дрэвам
Іваніцька і Фраккуля
Першы кантакт
Дзень Дажджу
На развітанне
Быццам і не зьнікаў
Запрашэнне на працу
Першы кантакт
Навіны, аб перагледжанні статуса планеты, у суправаджэнні відарысаў нашых герояў, хутка абляцелі ўвесь цывілізаваны свет. І пакуль сям'я Бунтаў, пазнаўшы хлопчыка, імчала з Дакодыі на месца падзей, камісія па выкурванню рознай поскудзі з адсталых плянэт запрасіла да сябе афіцыйных прадстаўнікоў народаў лупта-лупта.
Аднак, дрэвы адмовіліся ад візіту па невядомай прычыне, а ў абарыгенаў, што лупталупцяне, не было ніякай арганізацыі, а значыць, і афіцыйных прадстаўнікоў. Таму, па традыцыі, гэтую працу на сябе ўзялі бліжэйшыя да касмалётаў МАА мясцовыя жыхары.
Тым часам Амар абвесьціў сябрам, што застанецца з дрэвамі пакуль зьмітруковыя пчолы не асвояцца на новай планеце.
Марынас згадзіўся забраць Амараў касмалёт з штрафстаянкі і прывезьці да фіялетавага, але толькі пасьля таго, як даставіць хлопчыка дадому.
Героі развіталіся з Амарам і ўзышлі на касмалёт разам з афіцыйнымі прадстаўнікамі лупталупцян.
Лупта, які паўгадзіны таму пагражаў героям дзідай, і які сарваў голас і свае нервы, з-за апошніх навін, застаўся на паверхні. Як і большасць мясцовых, ён ня ведаў, што будзе далей. Камп'ютар на гэтае пытанне, якое яму задалі 6893391 раз, адказаў сваім перфомансам - выключыўся назаўсёды. Праўда, дрэвы вызваліць з палону так і не пасьпеў.
- Пачакайце! - падхапіўся Лупта, - Яны ж ня ўзялі з сабой... як жа яны зразумеюць?
- Не хвалюйся ты! - супакоіў Амар, -  У Змітрука ёсць жылудок, і ў пухлага, напэўна.
- У іх невялічкі радыус дзеяння, - прашалясцела суседняе дрэва, - Калі іх раздзеляць, то поле разумення на іх не падзейнічае.
- Да там сваіх лінгвадапаможнікаў хапае, - упэўніў фіялетавы.
Але Лупта не перастаў турбавацца, ён ня ведаў чаму, але на душы ў яго быдо неспакойна.
Трансляцыя першага афіцыйнага кантакта нечакана тэхналагічнай цывілізацыі з касмічным альянсам, вялася няспынна і па ўсёй галактыцы. За ей сачылі і Лупта, і Бунты, і кожны, хто меў падпіску на міжзорныя навіны.
Нашых герояў на сустрэчу з камісіяй не пусцілі. Тыя шчыра пажалалі паспехаў лупталупцянам у перамовах і засталіся сам-насам з з журналістамі рэгіянальных выданняў, якіх таксама не пусьцілі на асноўнае паседжанне. Іх было насамрэч шмат, яны акружылі герояў. Тыя адчулі сябе сапраўднымі зоркамі, раздаючы інтэрв'ю пра свае прыгоды. Бунты ўжо былі на месцы, але не лезлі ў натоўп, чакалі пакуль усё сціхне.
Афіцыйныя прадстаўнікі, іх было трое, увайшлі ў залю з камісіяй, дайшлі да сярэдзіны памяшкання і спыніліся. Маўчанне парушыла спадарыня Хахмач. Разам з зламаным зэдлікам, яна прадстаўляла навуковы бок касмічнага альянса. Іваніцьку Войчара і астатніх яго прыхільнікаў затрымальі за дробнае шкодніцтва: артыкул 11.ЛІМОН дагавора АбЗах.
Фраккуля падбегла да сярэдняга з лупталупцян, чамусці палічыўшы яго галоўным, хаця ў апошніх не было нават такога паняцця, схапіла яго за свабодную руку, у другой была дзіда, і пачала вітацца:
- Вітаю вас тут, на флагманскім караблі міжзорнай ахоўнай арганізацыі касмічнага альянса, - трэсла яна руку сярэдняга лупталупцяніна, - на паседжанні камісіі статуса планеты, якую вы і прадстаўляеце! Мяне завуць Фраккуля Хахмач, я прадстаўляю, прабачце за тафталогію, навуковы бок камісіі. Як да Вас звярьацца?
- Лупта, - адказаў сярэдні.
- Вельны прыемна! - усклікнула Хахмач.
- І нам вельмі прыемна, - з відавочным хваляваннем пачаў сярэдні, - што вы запрасілі нас на дадзенае паседжанне. Як прадстаўнік свайго народа, я выказваю яго волю наконт дадзеных падзей, і яна наступная: мы, лупталупцяне, жывём ціха і бесклапотна ў адзіненні з прыродай, і мы не жадаем каб нас турбавалі звонку. Мы супраць глабалізацыі, супраць гасцей і супраць усялякіх саюзаў і альянсаў, таму мы... - і спыніўся.
Абарыген заўважыў як на яго, вялікімі здзіўленымі вачыма, глядзела спадарыня Хахмач, што ўвогуле застыла на месцы, двое яго спадарожнікаў, якія павярнуліся да аратара,  і сваім позіркам данеслі да яго пытанне на міжзорнай мове жэстаў і штуршкоў: "што за лухту ты нясеш?!" Абарыген адчуў, што такімі ж вачыма на яго глядзела ўся зала. Ён нават адчуў тыя позіркі глядачоў, што былі накіраваны на экраны сваіх тэлевізараў.
Вось і раскрыліся луптавыя турботы. Ён глядзеў навіны з такімі ж вялікімі вачамі. Але, ў адрозненні ад іншых, той разумеў аратара, бо знаходзіўся на планеце, але разумеў і рэакцыю спадарыні Хахмач. І тут у яго пачалася істэрыка.
Каб патлумачыць, што адбылося на сустрэчы, не абыйсціся без хвілінкі міжзорнай адукацыі.
Шмат стагоддзяў таму адзін лупталупцянін выкрыкнуў другому лупталупцяніну архаічны набор гукаў, з мэтай папярэдзіць таго аб небяспецы. Другі абарыген адразу зразумеў папярэджанне першага, за што і падзякаваў яго тым жа архаічным наборам гукаў. Так і зьявілася мова лупталупцян.
Трэба ўдакладніць, што гэты выпадак адбыўся менавіта ў лесе, і дзякуючы дрэвам, абарыгены і зразумелі адзін аднаго.
З цягам часу дрэвы пакрылі ўсю планету, і поле разумення ахапіла ўсіх лупталупцян. Праўда іх мова так і засталася архаічнай, яе нават мовай назваць цяжка, бо свой першапачатковы сэнс - быць сродкам камунікацыі, яна страціла адразу ж як зьявілася. Але, як і любая мова, лупталупцянская таксама развівалася і спрашчалася. Таму, па-за полем дрэў, гаворка афіцыйнага прадстаўніка лупталупцян выглядала так:
- Лупта-лупта лупта-лупта, - з відавочным хваляваннем пачаў сярэдні, - лупта лупта-лупта лупта-лупта. Лупта-лупта лупта-лупта, лупта лупта-лупта... - і гэтак далей.
Той, што быў справа ад аратара, гыркнуў на яго ўрэшце:
- Што за лухту ты нясеш?
А той, што злева, крыкнуў ужо на двух сваіх супляменнікаў:
- Да вы абодва лухту нясеце, вы сябе чуеце?
Але яны нават адзін аднаго не разумелі, праўда словы спадарыні Хахмач, якая не адразу здагадалася ў чым справа, даходзілі да ўсіх трох:
- Гэта, гэта нейкая традыцыя ў вас?
Але адказу яна не пачула, бо ў лупталупцян пачалася паніка. Яны пакідалі свае дзіны і выбеглі з залі паседжання. Фраккуля Хахмач пабегла за абарыгенамі, а ўслед за імі кінуліся і журналісты рэгіянальных выданняў.
Урэшце ад хлопчыка адчапіліся з пытаннямі. Змітрок заўважыў, што двое засталіся стаяць. Жанчына няспынна глядзела на малога, і як толькі іх погляды сыйшліся, невядомая падыйшла да яго. Прысела перад Зміцерам, узяла яго за руку:
- Сынку мой! - вымавіла яна.
- Гэта твая маці? - спытаў Марынас.
- Я, я Вас ня ведаю, - адыйшоў на крок назад хлопчык.
- Ён не наш сын, - спакойна сказаў мужчына, - Ты гэта і сама ведаеш. Наш сынку даўно вырас.
- Ведаю, - згадзілася жанчына, - Але ты так падобны да яго, толькі вочы блакітныя.
Жанчына паднялася і афіцыйна прадставілася героям:
- Мяне завуць Марыя, а гэта мой муж, Яўген, - працягнула руку хлопчыку, - Не пужайцеся нас. Мы спадарожнічаем па галактыцы ў пошуках нашага сына, які знік шмат гадоў таму. Мы заўважылі цябе ў навінах і вельмі здзівіліся, бо ты дакладная копія нашага хлопчыка.
- Мы можым вам дапамагчы з бюракратычнымі праблемамі, у нас ёсць усе дакументы на хлопца, - працягнуў Яўген, - і, калі жадаеце, даставім дадому. Нам будзе вельмі прыемна гэта зрабіць.
- Не можам знайсьці сваё дзіця, дык хоць дапаможам знайсціся чужому, - усміхнулася жанчына.
- Нам сапраўды пашанцавала, - сказаў Марынас, - Але для ўпэўненасці, я буду суправаджаць Змітрука да самай яго хаты.
- Безумоўна, - згадзіўся мужчына.
- Тады парадуйце і нас, - дадала Марыя, - павячэрайце з намі! Мы спыніліся недалёка, на Дакодыі.
- Толькі калі Зміцер не супраць, - адказаў Марынас і запытальна паглядзеў на малога. Той задаволіў запрашэнне сям'і Бунтаў, але трымаўся пэрлямубрабахтыйца.
Праз паўгадзіны героі былі ўжо на Дакодыі. Падчас палёту Марынас тактычна адзначыў, што касмалёт Бунтаў выдатна абсталяваны і вельмі нагадвае транспарт каспічных піратаў.
- Вольных гандляроў, - удакладнілі Бунты, і пахвалілі драўляны экзаскелет інспектара.
Афіцыйныя прадстаўнікі лупталупцян хутка вярнуліся на сваю планету і гуртам адмовіліся пакідаць яе паверхню да канца жыцця.
І дзіва з дзіваў! Яны ізноў пачалі разумець адзін аднаго! Тут і адкрылася цудоўнае свойства мясцовых дрэў, а Фраккуля Хахмач стала ўсевядомым даследчыкам культуры лупталупцян і ўплыву на яе паля разумення мясцовых раслін.
© Uładzimir Mołčan,
книга «Лупта-лупта».
Дзень Дажджу
Коментарі