Вялікае расчараванне
Касьмічны воўк Марынас Метнік сядзеў на зямлі ля дрэва ўвесь у сваіх думках. Абарыгены адабралі ў яго фатэлю, але зрабілі гэта максімальна ветліва: некалькі разоў выбачыліся, расказалі анекдот і пачаставалі цукеркамі. Пасьля гэтага, нават з вялікім жаданнем, Марынас не мог ужо крыўдзіцца за крэсла на мясцовых жыхароў.
Яго цікавіла іншая асоба - Флуфія. І вельмі турбавала што пры яе зьяўленьні Марынас нічога ня здолее зрабіць, бо страціў мабільнасьць.
- Ну нічога, - падумаў Метнік, - галоўна каб я да яе дацягнуўся, а там ужо нікуды яна не дзенецца.
Месца, дзе яго трымалі, зьяўлялася невялічкай палянай сярод лесу, дзе дрэвы расьлі значна радзей. У цэнтры паляны ляжала паўвалуна, зрэзанай часткай уверх. Той выконваў функцыю стала з рознымі прысмакамі. Усе яны былі сьвежымі і толькі расьліннага паходжжання.
Тое, што паляна зьяўлялася турмой, нагадваў толькі плот, што быў шчыльна сплецены з галінак суседніх між сабой дрэў. Плот уздымаўся да самых верхавін, а сама турма зьверху нагадвала круг з дыяметрам каля ста мэтраў.
Нягледзячы на высокія і шчыльныя муры, Марынас адчуваў тварам легкі ветрык і чуў шчабятанне розных птушак. Праўда, праз колькі часу гэтае шчабятанне пачало паўтарацца і Марынас нават вызначыў перыяд гэтана паўтарэння. На шосты раз яму ўжо абрыдлі тыя гукі, ад якіх пачала балець галава.
Пэрлямубрабахтыец паспрабаваў дацягнуцца да стала, да якога было мэтраў дзесяць. Дапоўз да краю цені ад дрэва і вырашыў, што ён не настолькі і галодны каб паўзці на сонца.
Пачуўся драўляны скрып. У адным месцы расплёўся мур і на тэрыторыю паляны ўвайшлі дзьве постаці, якія Марынас не адразу разгледзеў з-за сваіх праблем з зрокам. Тыя адразу йшлі разгублена, але хутка пасьмялелі, калі заўважылі пад дрэвам былога і вядомага ім інспектара галактычнай паліцыі.
- Прывітанне! - усклікнуў Зьмітрок.
- А ты што тут робіш? - зьдзівіўся Марынас зьяўленнем малога.
- А ты? - пагрозьліва спытаў фіялетавы, які заўважыў, што інспектар выглядае не такім страшным без свайго транспарту і зброі. Для наступнай прэтэнзіі Амар падыйшоў бліжэй:
- На ліха ты па нас страляў? Бачыш, дзе мы з-за цябе апынуліся? Вось як нам за-а... - апошні гук фіялетавы ледзь прасіпеў, бо Марынас раптам сьціснуў яму горла:
- Каб не я, вы б трапілі да птушак, - вымавіў спакойна ён і яшчэ больш сьціснуў шыю фіялетаваму. Гэткім чынам Марынас вырашыў выплюхнуць крыўду і за фатэлю, і за акуляры, пакуль ёсьць такая магчымасць.
- Я не бачу сярод вас яшчэ адной асобы, - працягнуў ён, - што была з вамі на караблі. За ёй я і гнаўся, - Медленна і па складам вымаўляў Марынас, - Дзе Флуфія Кілатава?!
- ...ііі...ааа! - усё, што здолеў выдавіць з сябе Амар, заадно махаючы рукамі і паказваючы на хлопчыка, - Хііі...саа!
- Гільза? - перапытаў малы.
- ...аа'к! - відаць, гэта было слова "так" у пранонсе фіялетавага, які ўжо пачаў мяняць колер на салатавы.
Марынас быў крыху сьвядомы ў анатоміі гаркалёсцаў, таму адпусьціў Амара, бо той, мяркуючы па колеру твара, ужо задыхаўся.
- Што за гільза? Як яна тычыцца Флуфіі?
- Гільза - гэта мой сабака, - патлумачыў хлопчык.
- Твой сабака? Ён ведае дзе Флуфія? А ты ведаеш, дзе твой сабака?
- Гільза і ёсьць Флуфія, - дадаў Зьмітрок.
- Тады дзе твая Гільза? - паўтарыў пытанне Марынас.
- Яна зьнікла, - макротна вымавіў малы.
- Як так?
- ...аа! - прасіпеў Амар. Яшчэ раз адкашляўся, паспрабаваў зноў:
- Вар'ят! Ледзь не задушыў мяне!
- Дзе Гільза? - прагырчэў Марынас. Ад злосьці ён надуўся не менш чым у паўтары разы. Вочы пачарнелі і выйшлі з арбіт, а грыва на галаве стала дыбам. Фіялетавы схапіў малога і адбегся да слала з фруктамі. Адтуль жа і выкрыкнуў:
- Зьнікла яна! Табе ж кажуць: растварылася ў паветры! Толькі была, і ўжо няма!
- Няма! - пісклявым голасам пацьвердзіў Зьмітрок, якога гнеў інспектара таксама добра напужаў.
- Як няма? - разгублена вымавіў Марынас, - І што мне цяпер рабіць? - ціха дадаў ён і пачаў набываць свой звычайны выгляд.
- Мо ратавацца? - прапанаваў Амар. Але пытанне Марынаса было рытарычным, таму і адказаў той не слухаў. Інспектар зусім унурыўся, а потым і ўвогуле перастаў рэагаваць на знешнія раздражняльнікі, функцыю якіх выконвалі бясконцыя паўторы птушынага шчабятання і Амар Тызатарсі Ніпалец, сваім існаваннем.
Дарэчы апошні праявіў значную ўпартасьць і нават адвагу ў спробах зьвярнуць увагу Марынася на сябе і на іх агульную праблему.
Зьмітрок таксама не марнаваў час дарма. Яго цікавіла кніжка міжзорных казак. І ён лічыў вешьмі дзіўным, што раптам стаў разумець іх тэкст. І замест разважанняў аб тым, як такое магло адбыцца, хлопчык, пакуль яго не вярнулі дадому, пачаў дасканальна вывучваць зьместы твораў.
Зьмітрок атрымліваў вельмі дзіўныя адчуванні ад чытання тэксту. Ён працягваў бачыць невядомыя яму іерогліфы (пісьмовай формы агульнагалактычнай мовы) такімі, якімі яны і былі напячатаны, і хлопчык ведаць не ведаў, што яны значаць. Аднак, калі тыя складваліся ў словы, выразы ці сказы і пачыналі несьці нейкі сэнс, той адразу ж даходзіў да малога.
Адкрыў першую старонку - іерогліфы. Прабегся вачыма першы радок: "Ад аўтараў". Потым абзац: "Перад лінгвістамі, стала няпростая мэта: чым менавіта ахвяраваць пры перакладзе крамбалёнскіх казак. Як вядома, крамбалёнцы размаўлялі вершамі, а іх мова вельмі складаная і меладычная. І перакласьці яе, захаваўшы ўсе тонкасьці немагчыма, як і любую паэзію. Каб адчуць усю музыку і сэнс крамбалёнскіх казак, трэба чытаць іх у арыгінале. Бо пры перакладзе губляецца ці паэтычнасьць, ці сэнс твора. Так як дадзеная кніга накіравана на больш маладую аўдыторыю, было вырашана спрасьціць менавіта сэнс. Але мы захавалі тую мэлёдыю, якой размаўлялі сапраўдныя крамбалёнцы..."
Так, перачытваючы паэму за паэмай, Зьмітрок знаёміўся з крамбалёнскім фальклёрам. Хлопчык, хоць і не быў галодны, уладкаваўся з таго боку каменнага стала, дзе знаходзіліся фрукты, які яму вельмі спадабаліся.
Амар паспрабаваў амаль усё. Нават наблізіўся да Марынаса на небясьпечную адлегласьць і патыкаў у яго палкай.
- Гэй, спадару паліцэйскі! Нам ратавацца трэба! Час ідзе, а вылучаны нам тэрмін канчаецца, - ужо жаласліва прасіў Амар.
А той паглядзеў адразу на сваю правую далонь, пасьля на левую, і прамармытаў ціха:
- Зьнікла. А як жа я? - пасьля зноў прыпыніў усялякую актыўнасьць.

Коментарі